21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаць навасёлам

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаць навасёлам

Мы жывём у вёсцы. З нараджэннем трэцяга дзіцяцi нашы жыллёвыя ўмовы змянiлiся. На рабоце мужу раяць станавiцца на жыллёвы ўлiк, магчыма, хутка будуць у вёсцы будаваць новыя дамы. Але нам з мужам хацелася б пабудавацца ў райцэнтры. Даход у нас невялiкi, ёсць надзея атрымаць iльготны крэдыт. Цi можна стаць на жыллёвы ўлiк у райцэнтры?

Ганна К., Брэсцкая вобласць 

Згодна з пунктам 7 Палажэння, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29.11.2005 № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляваннi жыллёвых адносiнаў" са змяненнямi i дапаўненнямi, улiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па iх пастаянным месцы жыхарства. Тым не менш, пастаноўка на ўлiк па пастаянным месцы жыхарства не перашкодзiць вам пабудаваць кватэру ў раённым цэнтры. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10.07.2008 г. № 382 унесены змяненнi i дапаўненнi ва Указ ад 14.04.2000 № 185 "Аб прадастаўленнi грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў", у адпаведнасцi з якiмi грамадзяне, што пражываюць у сельскiх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага падпарадкавання i стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па iх пастаянным месцы жыхарства, пры жаданнi пабудаваць або набыць жылое памяшканне ў iншых населеных пунктах у межах адпаведнага раёна, уключаюцца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў раённымi выканаўчымi i распарадчымi органамi з захаваннем чарговасцi.

Шматдзетныя сем’i, як устаноўлена падпунктам 1.10 Указа ад 14.04.2000 г. № 185, уключаюцца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў у пазачарговым парадку i, згодна з падпунктам 1.11, маюць права на сумеснае выкарыстанне льготнага крэдыту i аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.

Пунктам 41 Указа устаноўлена, што раённыя, гарадскiя, раённыя ў гарадах выканаўчыя i распарадчыя органы павiнны забяспечыць вядзенне асобных спiсаў шматдзетных сем’яў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў i аднаразовых бязвыплатных субсiдый.

Выканаўчыя i распарадчыя органы павiнны таксама ў трохмесячны тэрмiн з дня падачы шматдзетнымi сем’ямi заявы з неабходнымi дакументамi забяспечваць уключэнне iх у арганiзацыi забудоўшчыкаў (долевае будаўнiцтва) або ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для рэканструкцыi або набыцця жылых памяшканняў (у тым лiку на другасным рынку жылля) у мэтах гарантаванага прадастаўлення жылля на працягу года.

Сумесна з ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" выканаўчыя i распарадчыя органы павiнны забяспечваць своечасовае выдзяленне аднаразовых бязвыплатных субсiдый i льготных крэдытаў шматдзетным сем’ям, якiя маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылых памяшканняў.

Права палепшыць свае жыллёвыя ўмовы з выкарыстаннем льготнага крэдыту не па месцы пастаяннага жыхарства прадастаўлена не толькi сельскiм жыхарам, але i жыхарам абласных цэнтраў i горада Мiнска. Так, згодна з Указам, грамадзяне, якiя пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання i ў горадзе Мiнску i стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па iх пастаянным месцы жыхарства, па iх заяве могуць уключацца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў для паляпшэння сваiх жыллёвых умоў шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця аднакватэрных або блакiраваных жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у вёсцы. З нараджэннем трэцяга дзіцяцi нашы жыллёвыя ўмовы змянiлiся. На рабоце мужу раяць станавiцца на жыллёвы ўлiк, магчыма, хутка будуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика