Аўторак
Аўторак
Аўторак — другi дзень тыдня. Ён, у супрацьлегласць панядзелку, спрыяе пачатку разнастайных сямейных i сельскагаспадарчых заняткаў. Цяжка беспамылкова адказаць на пытанне, што ляжыць у аснове такiх лаяльных адносiнаў да яго з боку народнай свядомасцi, але, вiдавочна, сярод магчымых варыянтаў могуць быць прапанаваны наступныя. Па-першае, аўторак, як i чацвер, — так званыя "мужчынскiя", а таму шчаслiвыя днi, якiя супрацьстаяць нешчаслiвым дням — "жаночым": серадзе i пятнiцы. Па-другое, у славянскай традыцыi перавага надавалася цотным лiчбам як носьбiтам жыццёвага пачатку (бiблейскае: "кожнай твары па пары"). * Аўторак — дзень вялiкiх пачынанняў (пераезд, пачатак будаўнiцтва хаты i iншых пабудоў, змена месца працы i да т.п.). * Менавiта парны пачатак, якi закладзены ў сiмволiцы назвы гэтага дня, стаў падставай таго, што аўторак лiчыцца адным з самых спрыяльных дзён (пасля чацвярга) для сватаўства — нiколi "гарбуза ў рукi" не атрымаеш. * Але ў той жа час шлюб нiколi не бралi напярэдаднi серады альбо пятнiцы, г. зн. у аўторак цi чацвер. У народзе гаварылi так: хто ў гэтыя днi ажэнiцца, доўгi час разам не пражыве. Акрамя гэтага прыкмячалi: кароткi век напаткае i дзяцей, народжаных у такiх сем’ях. Вiдавочна, што асноўныя iдэi народнай культуры вельмi строга акрэслiлi кола заняткаў, прыдатных для кожнага дня. * У аўторак раiлi смела кiравацца ў далёкую дарогу — будзе шанцаваць, паездка будзе плённай, з яскравымi ўражаннямi, вынiкi пераўзыдуць усе чаканнi. * Аўторак — самы спрыяльны дзень, каб адняць дзiцё ад мацярынскiх грудзей: яно не будзе прасiць соску, хутка навучыцца есцi лыжкай. * Менавiта ў аўторак гаспадынi хадзiлi зажынаць першы сноп, сеялi яравыя культуры. У аўторак саджалi птушку на яйкi. * Тая гаспадыня, якая ведае, што капусту трэба квасiць на маладзiковым месяцы ў аўторак цi чацвер, заўсёды будзе са смачнай капустай i ўдзячнасцю сваiх дамачадцаў. * У аўторак нiколi не садзiлi бульбы. Старыя людзi тлумачылi гэта тым, што гароднiну паядуць чарвякi. * Нашымi продкамi было заўважана, што людзi, народжаныя ў аўторак, звычайна маюць смуглую скуру, кароткую спартыўную стрыжку, некалькi неахайныя. Яны майстры выдумляць iлжывыя гiсторыi, iм невядома пачуццё сарамлiвасцi, таму здрады iх не здзiўляюць. Яны вельмi любяць паспрачацца — з нагоды i без яе. У той жа час яны храбрыя, нiколi не пакiнуць у цяжкiм становiшчы, заўсёды прыйдуць на дапамогу. Звычайна жывуць доўга, можа, таму, што ўмеюць прыстасоўвацца да любых жыццёвых абставiнаў. Да сталага ўзросту яны дасягаюць значных поспехаў, маюць ладны капiтал, але па iх знешнiм выглядзе гэтага не скажаш. Яны надзелены талентам маўчаць, а iх замкнёнасць i панурасць не аддаляе, а наадварот, прыцягвае да сябе, таму што iх прымаюць за надзейных i салiдных людзей. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўторак — другi дзень тыдня. Ён, у супрацьлегласць панядзелку, спрыяе пачатку разнастайных сямейных i сельскагаспадарчых заняткаў. Цяжка беспамылкова |
|