Амаль 40 працэнтаў дамашніх гаспадарак у Беларусi маюць сярэднедушавыя рэсурсы звыш Br500 тыс. у мес
Амаль 40 працэнтаў дамашніх гаспадарак у Беларусi маюць сярэднедушавыя рэсурсы звыш Br500 тыс. у месяц
Паводле даных выбарачнага абследавання, у Беларусi ў другiм квартале гэтага года доля дамашнiх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi ў месяц да Br150 тыс. склала 2,1 працэнта, Br150,1—300 тыс. — 19,5 працэнта, Br300,1—500 тыс. — 39 працэнтаў, Br500,1—700 тыс. — 21,3 працэнта, больш як Br700 тыс. — 18,1 працэнта. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Такiм чынам, сярэднедушавыя рэсурсы 39,4 працэнта дамашнiх гаспадарак краiны перасягаюць Br500 тыс. у месяц. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё дамашнiх гаспадарак з сярэднедушавымi рэсурсамi звыш Br700 тыс. у красавiку—чэрвенi было ў Мiнску (37 працэнтаў). У сталiцы, дарэчы, увогуле не зафiксавана насельнiцтва з рэсурсамi менш як Br150 тыс. у месяц, а больш за ўсё такiх дамашнiх гаспадарак у Брэсцкай вобласцi (4 працэнты). Дамашнiя гаспадаркi Беларусi сталi больш трацiць на набыццё нехарчовых тавараў. У другiм квартале гэтага года спажывецкiя расходы дамашнiх гаспадарак у сярэднiм на сям’ю ў месяц склалi Br1 млн 12,9 тыс. Для параўнання: у другiм квартале мiнулага года яны былi Br824,3 тыс. у месяц. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 40 працэнтаў дамашніх гаспадарак у Беларусi маюць сярэднедушавыя рэсурсы звыш Br500 тыс. у мес Паводле даных выбарачнага абследавання, у Беларусi ў другiм квартале гэтага года доля дамашнiх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi ў месяц |
|