"Хамут ёсць. Засталося ў яго ўпрэгчыся і працаваць"
"Хамут ёсць. Засталося ў яго ўпрэгчыся і працаваць"
Менавiта так, вобразна, вызначыў задачу па стварэннi сапраўды дзейснай сiстэмы па знiжэннi затрат на вытворчасць электраэнергii на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў кiраўнiк Урада Сяргей Сiдорскi. Тут абмяркоўвалiся вынiкi работы па энергазберажэннi краiны ў першым паўгоддзi 2008 года з улiкам выканання патрабаванняў вядомай прэзiдэнцкай Дырэктывы № 3. "Не даганяць трэба, а выйсцi на ўзровень рынкавых умоў па дасягненнi высокiх тэмпаў росту вытворчасцi энергарэсурсаў у краiне. Беларусь з даганяючых павiнна перайсцi ў лiк развiтых па эканамiчным выкарыстаннi палiва i выпрацоўцы электраэнергii краiн. Гэта складана, але энергетыкi павiнны за гэта адказваць, а выкананне праграмы павiнна датычыцца кожнага дзяржаўнага органа", — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Кiраўнiк Урада раскрытыкаваў работу па энергазберажэннi ў абласцях (у прыватнасцi, Мiнскай i Гродзенскай), дзе зацягваецца ўкараненне энергаэфектыўнага абсталявання на энергааб’ектах. Ён таксама запатрабаваў ад Мiнэнерга захавання сеткавых графiкаў па мадэрнiзацыi "вялiкай энергетыкi". Вызначаныя да ўкаранення ва ўстаноўленыя тэрмiны праекты павiнны быць рэалiзаваныя, сказаў прэм’ер-мiнiстр. Дарэчы, у краiне сёлета на вытворчасць 1 тысячы долараў валавога ўнутранага прадукту будзе выдзелена 270 кг нафтавага эквiваленту палiва, а яшчэ некалькi гадоў таму гэты паказчык у Беларусi складаў больш як 800 кг нафтавага эквiваленту (у 2007 годзе ён знiзiўся да 390 кг). Але Беларусi яшчэ далёка да многiх краiн Еўропы, дзе гэты паказчык сёння складае 130—160 кг на $1 тыс. ВУП. На адной толькi Бярозаўскай ГРЭС на вытворчасць 1 квт.г электраэнергii яшчэ некалькi гадоў таму затрачвалася 370 г умоўнага палiва. Пасля мадэрнiзацыi гэтыя расходы знiзiлiся да 306 г. Але неабходна яшчэ знiзiць гэты паказчык хоць бы да 240 г, каб можна было гаварыць аб рэальных iстотных зрухах у гэтым напрамку. I так павiнна быць усюды. Намеснiк старшынi Дзяржстандарта — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Леанiд Шэнец вымушаны быў канстатаваць, што з 22 буйных энергаэфектыўных праектаў, запланаваных на гэты год, сем знаходзяцца пад пагрозай зрыву. Ён сказаў, што ўкараненне абсталявання на мясцовых вiдах палiва (МВП) — "гэтае не супрацьстаянне вялiкай энергетыцы, а дадатак яе", таму ўстаноўленыя заданнi па павелiчэннi выкарыстання МВП неабходна выконваць. У гэтым годзе ў параўнаннi з мiнулым рост выкарыстання МВП складзе 436 тыс. тон умоўнага палiва (туп). У першым паўгоддзi выкарыстанне гэтых рэсурсаў па краiне ўзрасло толькi на 139,4 тыс. туп (32 працэнты ад гадавога задання). Такiм чынам, частка МВП у абагульненых энергазатратах вырасла ўсяго на 0,9 працэнта. Па звестках дэпартамента па энергаэфектыўнасцi, нездавальняюча вядзецца работа па выкарыстаннi мясцовых вiдаў палiва i другасных энергарэсурсаў у Гомельскай, Мiнскай, Магiлёўскай абласцях. Леанiд Шэнец таксама звярнуў увагу членаў Урада на неабходнасць прыняцця рашэння аб зруху максiмальнага ранiшняга спажывання энергарэсурсаў з 8—11 гадзiн ранiцы на вячэрнi час. У гэты перыяд затрачваецца найбольшая колькасць электраэнергii, i яна самая дарагая. "Калi б прадпрыемствы перамясцiлi яе выкарыстанне на iншы час, яны плацiлi б за яе менш",— растлумачыў намеснiк старшынi Дзяржстандарта. У дыскусiю ўключыўся i кiраўнiк Нацбанка Пётр Пракаповiч. "Чаму мы не можам прыцягваць у энергетыку замежныя рэсурсы? — задаў ён пытанне. — Чаго баяцца, калi ёсць ахвотнiкi працаваць у гэтай сферы: трэба аддаваць, хай будуюць". Як лiчыць Пётр Пятровiч, "не вырашыўшы задачу энергаэфектыўнасцi глабальна, мы заўсёды будзем адставаць". Пётр Пракаповiч заклiкаў больш актыўна выкарыстоўваць малую энергетыку, нетрадыцыйныя крынiцы энергii: энергiю ветру, бiягаз, геатэрмальныя воды. Сапраўды, пакуль у нас гэтая тэма знаходзiцца на стадыi гутарак. А мы дакладна павiнны ведаць прыродныя магчымасцi краiны i максiмальна iх выкарыстоўваць. Дарэчы, шмат рэзерваў хаваецца i ў будаўнiцтве жылля: у гэтай галiне ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца неэфектыўныя тэхналогii з вялiкiмi энергазатратамi. "Пры гэтым ведамствы, якiя адказваюць за будаўнiцтва, кiваюць адзiн на аднаго i не нясуць адказнасцi за ўзвядзенне энергаэфектыўнага жылля", — адзначалася на пасяджэннi Прэзiдыума. Пакуль такiя праблемы не будуць вырашаныя, мы заўсёды будзем мець адчувальнае адставанне ў развiццi эканомiкi. Анатоль СЛАНЕЎСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так, вобразна, вызначыў задачу па стварэннi сапраўды дзейснай сiстэмы па знiжэннi затрат на вытворчасць электраэнергii на ўчарашнiм пасяджэнн |
|