21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

НАТА запатрабавала ад Расii адмянiць рашэнне па Абхазii i Паўднёвай Асецii

Паўночнаатлантычны альянс запатрабаваў ад Расii адмянiць рашэнне з нагоды прызнання незалежнасцi Паўднёвай Асецii i Абхазii. У заяве, апублiкаванай 27 жнiўня, гаворыцца, што члены НАТА асуджаюць дзеяннi Расii i заклiкаюць расiйскiя ўлады паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузii.

"Дзеяннi Расii паставiлi пад сумненне прыхiльнасць Масквы да мiру i стабiльнасцi на Каўказе. Стабiльнасць i бяспека Грузii важныя для Паўночнаатлантычнага альянсу", — гаворыцца ў заяве НАТА.

У сваю чаргу, паўднёваасецiнскае кiраўнiцтва вiнавацiць шматлiкiх крытыкаў Крамля, у тым лiку — ЗША, Украiну i Францыю, у дачыненнi да генацыду жыхароў Паўднёвай Асецii падчас вайны з Грузiяй у жнiўнi 2008 года. Паводле слоў прэзiдэнта рэспублiкi Эдуарда Какойты, менавiта гэтыя краiны аказвалi ваенную дапамогу Грузii i фактычна дапамагалi ёй рыхтавацца да агрэсii. У сувязi з гэтым Какойты заявiў, што не прыме ад гэтых краiн гуманiтарную дапамогу.

Юшчанка папрасiў больш грошай за Чарнаморскi флот

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка прапанаваў Расii абмеркаваць пытанне аб павышэннi платы за базiраванне Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалi. Аб гэтым ён заявiў у iнтэрв’ю Rеutеrs.

Паводле слоў Юшчанкi, павелiчэнне арэнднай платы неабходна, паколькi з 1997 года, калi складаўся дагавор па ЧФ, былi пераацэненыя зямельныя ўчасткi, якiя апынулiся ў карыстаннi расiйскага боку. У адпаведнасцi з дамоўленасцямi, нагадаем, Украiна штогод атрымлiвае ад Расii 97 мiльёнаў долараў, гэтыя сумы спiсваюцца з доўгу рэспублiкi за энерганосьбiты.

Кадыраў параiў Макейну забыцца аб незалежнасцi Чачнi

Прэзiдэнт Чачнi Рамзан Кадыраў выказаў здзiўленне тым, што кандыдат у прэзiдэнты ЗША ад Рэспублiканскай партыi Джон Макейн вырашыў вярнуцца да абмеркавання статусу Чачнi. Раней Макейн заявiў, што адказам Захаду на абвiнавачваннi Расii ў выкарыстаннi двайных стандартаў у сiтуацыi вакол Грузii павiнна стаць вяртанне да пытання аб незалежнасцi Чачнi.

"У Чачнi, калi спадару Макейну невядома, прайшоў рэферэндум, падчас якога народ прагаласаваў за канстытуцыю, якая прызнае Чачэнскую рэспублiку часткай Расii. Мы свой выбар зрабiлi, i не трэба спрабаваць навязваць Чачнi новыя войны, канфлiкты, узрушэннi. Чачэнскi народ сыты iмi па горла", — цытуе Рамзана Кадырава "Інтэрфакс".

Кадыраў запэўнiў, што ў Чачнi цалкам падтрымлiваюць рашэнне прэзiдэнта Расii аб прызнаннi незалежнасцi Абхазii i Паўднёвай Асецii i гатовыя "ўсiмi сiламi спрыяць рэалiзацыi тых мераў, якiя прымаюцца кiраўнiцтвам краiны для дасягнення стабiльнасцi на ўсiм Каўказе".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўночнаатлантычны альянс запатрабаваў ад Расii адмянiць рашэнне з нагоды прызнання незалежнасцi Паўднёвай Асецii i Абхазii. У заяве, апублiкаванай 27
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика