Кантралёры праверылі аўтастаянкi
Кантралёры праверылі аўтастаянкi
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi выявiлi шэраг парушэнняў пры праверцы работы аўтамабiльных стаянак. У прыватнасцi, на стаянках у Полацку i ў Вiцебску ўстаноўлены факты "паркоўкi" аўто без аплаты. На адной з iх (стаянка полацкага прадпрыемства "Задор") на момант праверкi стаялi шэсць аўто. Больш за тое, як устанавiлi кантралёры, нiякiх дагавораў з уладальнiкамi гэтых машын не падпiсвалi. Правяраючым тут таксама не маглi дакладна растлумачыць, якiм чынам устанаўлiваюцца тарыфы на паслугi. Падчас праверак устанавiлi парушэннi правiлаў арганiзацыi, будаўнiцтва стаянак. Рэжымы работы многiх стаянак не былi ўзгодненыя з мясцовымi выканаўчымi органамi ўлады. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi выявiлi шэраг парушэнняў пры праверцы работы аўтамабiльных стаянак.
|
|