21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Горад "чатырох стыхiй"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Горад "чатырох стыхiй"

Салігорску — 50

29 жнiўня ў Салiгорску адбудзецца адкрыццё "Парку чатырох стыхiй".

Салiгорцы, якiх я сустрэла перад уваходам у парк, расказалi, што раней тут быў самы звычайны сквер, праз якi цягнулiся дзве "ўзлётныя паласы" для пешаходаў. Уздоўж сцяжынкi былi разбiты вялiкiя квадратныя i прамавугольныя клумбы, у цэнтры — непрыглядны фантан. Людзей сюды не цягнула зусiм...

Цяпер сквер не пазнаць. I ўсё дзякуючы заслужанаму архiтэктару Беларусi Аляксандру Сабалеўскаму, якому належыць гэта "стыхiйная" iдэя.

На плошчы 18 з паловай гектараў адразу ж за помнiкам Ленiну, за ўваходнай аркай, адна за адной размяшчаюцца арыгiнальныя канструкцыi, якiя сiмвалiзуюць 4 стыхii — агонь, зямлю, ваду i паветра.

У прыватнасцi, агонь — гэта алея шумячых сцягаў (на 54-мятровай дузе развяваюцца вогненна-аранжавыя сцягi, якiя пад ветрам ствараюць iлюзiю полымя) i пляцоўка сонечных зайчыкаў. Пры дапамозе люстраных пласцiн дыяметрам да 1,5 метра, якiя замацаваны на высокiх жалабах, можна будзе пускаць сонечных зайчыкаў на суседнiя будынкi цi на стылiзаваны ветраны млын, якi паспелi ўжо аблюбаваць дзеткi дашкольнага ўзросту (унутры млына нацягнуты канаты, праз якiя дзецi з задавальненнем скачуць). I рабiць гэта могуць нават самыя маленькiя жыхары горада.

Тут самы вялiкi ў рэспублiцы фантан — струмень вады дасягае 40 метраў у вышыню.

Паводле слоў дырэктара Салiгорскага ўпраўлення капiтальнага будаўнiцтва Сяргея Слонiмскага, у будаўнiцтва парку ўкладзена каля сямi мiльярдаў рублёў.

— На добраўпарадкаванне "залатога юбiляра" было зрасходавана 200 мiльярдаў рублёў (у суму ўваходзiць i будаўнiцтва Лядовага палаца), — адзначыў старшыня Салiгорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскi. — Два з паловай мiльярды з якiх — уклад жыхароў горада i раёна, якiя бралi ўдзел у суботнiку. Жыхары горада не толькi аказалi матэрыяльную падтрымку, амаль кожны жыхар Салігорска ўдзельнiчаў у добраўпарадкаваннi горада.

— А якiя праблемы хвалююць кiраўнiцтва горада, яго жыхароў?

— Самая вострая праблема — жыллёвая. Нягледзячы на тое, што з пачатку года пабудавалi 70 тысяч квадратных метраў жылля, з iх 44 домiкi ў вёсцы, праблема з жыллём усё роўна застаецца актуальнай. На сёння каля 10 тысяч чалавек стаiць у чарзе на жыллё. Калi будаваць такiмi тэмпамi, як сёлета то, каб забяспечыць усiх жыллём, не хопiць i 10 гадоў. З дэфiцытам жылля ў раёне звязаны i недахоп урачоў. Таму цяпер медыцынскiм работнiкам раёна выдзелiлi 8 домiкаў, яшчэ два будуюцца. Акрамя таго, маецца праблема з купаннем. У Салiгорску ёсць вялiкае — плошчай 400 гектараў, але бруднае вадасховiшча. Зараз бурым свiдравiны, з якiх паступае чыстая вада. У праекце таксама — будаўнiцтва пляжа.

Наступным летам салiгорцам, спадзяёмся, не трэба будзе ездзiць на возера ў суседнюю вёску, дзе санiтарныя службы дазваляюць купацца.

— Цi ахвотна моладзь застаецца жыць у горадзе?

— А чаму б i не застацца? Сярэдняя зарплата па раёне за апошнiя 6 месяцаў — 1 200 000 рублёў. Гэта самы высокi паказчык у рэспублiцы. Самы высокi сярэднi заробак, безумоўна, на "кузнiцы валюты" "Беларуськалiю" — 1 700 000. Самы нiзкі — 585 тысяч — у вёсцы. Але за кошт таго, што ўпершыню ў гiсторыi Салiгорскага раёна атрыманы такi вялiкi ўраджай хлеба — сабралi 122 тысячы тон збожжа — ён, мяркуем, павялiчыцца да 700 тысяч. Павялiчылi не толькi збор збожжа, але i рапсу. Летась сабралi 3700 тон рапсу, сёлета — ажно 9 тысяч тон. Сёлета таксама пасадзiлi больш буракоў, бульбы. З павелiчэннем ураджайнасцi ў вёсцы мы чакаем павышэння зарплаты.

Акрамя таго, налета ў Салiгорску адкрыецца новы пяты руднiк, пачалося будаўнiцтва i шостага. З iх увядзеннем з’явяцца новыя вакантныя працоўныя месцы. Таму, няма сумнення, будучыня ў "Беларуськалiя" ёсць, маецца яна i ў Салiгорска.

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 жнiўня ў Салiгорску адбудзецца адкрыццё "Парку чатырох стыхiй". Салiгорцы, якiх я сустрэла перад уваходам у парк, расказалi, што раней т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика