Абзац
Абзац
* Першага верасня ў Мінску сядуць за парты 172 тыс. 627 вучняў. Гэта на 1160 школьнiкаў меней, чым летась. Упершыню школьны званок у сталiцы прагучыць для 15 тыс. 684 першакласнiкаў. Новы навучальны год пачнецца i для 31 тыс. працаўнiкоў сферы адукацыi, у т.л. 15 тыс. настаўнiкаў. * Электразабеспячэнне 97 населеных пунктаў Вiцебскай вобласцi, парушанае парывамi моцнага ветру, узноўленае. Найбольшы ўрон стыхiя нанесла Вiцебскаму, Аршанскаму i Полацкаму раёнам. Парывы ветру дасягалi 20 м/с, пашкоджана 13 лiнiй электраперадач, адключылiся 140 трансфарматарных падстанцый. * У Мiнску вадзiцель аўтамабiля ГАЗ-3309 наехаў на пешахода, якi пераходзiў дарогу на зялёнае святло на вулiцы Прытыцкага. Пешаход у цяжкiм стане быў дастаўлены ў бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, дзе ад атрыманых траўмаў памёр. У той жа дзень на вулiцы Бурдзейнага вадзiцель аўтамабiля ВАЗ-21093 на нерэгулюемым пераходзе наехаў на дзвюх жанчын, якiя атрымалi траўмы сярэдняй цяжкасцi i былi дастаўленыя ў бальнiцу. * У вынiку падзення дрэва ў парку iмя Горкага ў Мiнску траўму пазваночнiка атрымала 17-гадовая дзяўчына. У кампанii маладых людзей яна сядзела на лаўцы пад дрэвам. Пацярпелую даставiлi ў РНПЦ траўматалогii i артапедыi. * Водаправод пад ракой Нёман пракладуць сёлета ў Мастах. Па iм вада будзе паступаць з правабярэжнай часткi горада ў левабярэжную, дзе пражывае трэць мастаўчан. Водаправод пройдзе на 4,5 м нiжэй дна ракi. У вынiку гораду не давядзецца будаваць дадатковую станцыю абезжалезвання вады. * Па звестках Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод у свеце пры родах i цяжарнасцi памiрае 500 тыс. жанчын, прычым у краiнах, якiя развiваюцца, памiрае ў сотнi разоў больш цяжарных жанчын, чым у развiтых дзяржавах. Так, у Афганiстане пры родах i цяжарнасцi гiне кожная шостая жанчына, у ЗША — адна з 2,5 тыс., а ў Швецыi — толькi адна з 29,8 тыс. * Будаўнiцтва гасцiнiцы для жывёлаў пачнецца сёлета ў Мiнску. Яе мяркуюць размясцiць побач з будынкам гарадскога прадпрыемства "Фаўна горада". Тут можна будзе размясцiць 50 сабак i 40 катоў. Плануецца, што пры гасцiнiцы будуць i дадатковыя паслугi — цырульня для стрыжкi жывёлаў, гандаль кормам i аксесуарамi, будуць працаваць iнструктары па карэкцiроўцы паводзiнаў пастаяльцаў. Плата за паслугi пакуль не вызначаная. * У Вялiкабрытанii пяцiгадовая дзяўчынка падстрэлiла свайго малодшага брата з пнеўматычнай вiнтоўкi бацькi. Пацярпелы знаходзiцца ў крытычным стане. Трагедыя адбылася ў сям’i пакiстанскiх эмiгрантаў, якiя жывуць у Бiрменгеме. Перад здарэннем бацька дзяцей наглядаў за iмi ў двары дома, пры гэтым практыкаваўся ў стральбе з пнеўматычнай вiнтоўкi. У нейкi момант ён стаў размаўляць па мабiльнiку, i менавiта тады зараджаная зброя трапiла ў рукi маленькай дачкi. Жартам яна накiравала зброю ў галаву свайму брату, i пасля стрэлу куля ўвайшла ў патылiцу хлопчыка. Ён дастаўлены ў дзiцячую бальнiцу Бiрменгема, якая лiчыцца адной з лепшых у свеце клiнiк такога профiлю. Аднак стан 18-месячнага хлопчыка вельмi цяжкi. У палiцыi выпадак называюць трагiчнай выпадковасцю. * Каб тэрмiнова зарадзiць мабiльны тэлефон, хутка не спатрэбiцца iмчацца да блiжэйшай разеткi, дастаткова будзе прабегчыся або проста пахадзiць. Новы тып зараднага прыстасавання, распрацаваны кампанiяй M2Е Роwеr, будзе пераўтвараць энергiю руху ў электрычную i накоплiваць яе для наступнага выкарыстання. Як сцвярджае распрацоўшчык, мабiльнiк будзе зараджацца нават пры адносна павольных рухах. 6 гадзiн хады — i энергii хопiць на 30—60 хвiлiн размовы. Прыбор можна будзе размясцiць у сумачцы цi рукзаку. Выпусцiць такi падзараднiк плануецца ў наступным годзе. Зараджаць яго можна i ад электрасеткi. Поўны абзац * Злачынцы са зброяй, якiя напалi на супрацоўнiка абменнага пункта ў аэрапорце Малайзii, у спешцы ўкралi замест паўмiльёна долараў сумку з пiражкамi. Двое зламыснiкаў нанеслi 10 агнястрэльных раненняў супрацоўнiку абменнiка, калi той разам з ахоўнiкам прыбыў у аэрапорт. Аднак падчас нападу ахоўнiк паспеў непрыкметна для рабаўнiкоў збегчы з грашыма. Налётчыкi схапiлi замест грошай асабiстыя рэчы сваёй ахвяры, думаючы, што сумкi напакаваныя банкнотамi. У вынiку iм дасталiся традыцыйныя мясцовыя далiкатэсы. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
* Электразабеспячэнне 97 населеных пунктаў Вiцебскай вобласцi, парушанае парывамi моцнага ветру, узноўленае. Найбольшы ўрон стыхiя нанесла Вiцебскаму, Аршанскаму i Полацкаму раёнам. Парывы ветру дасягалi 20 м/с, пашкоджана 13 лiнiй электраперадач, адключылiся 140 трансфарматарных падстанцый. * У Мiнску вадзiцель аўтамабiля ГАЗ-3309 наехаў на пешахода, якi пераходзiў дарогу на зялёнае святло на вулiцы Прытыцкага. Пешаход у цяжкiм стане быў дастаўлены ў бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, дзе ад атрыманых траўмаў памёр. У той жа дзень на вулiцы Бурдзейнага вадзiцель аўтамабiля ВАЗ-21093 на нерэгулюемым пераходзе наехаў на дзвюх жанчын, якiя атрымалi траўмы сярэдняй цяжкасцi i былi дастаўленыя ў бальнiцу. * У вынiку падзення дрэва ў парку iмя Горкага ў Мiнску траўму пазваночнiка атрымала 17-гадовая дзяўчына. У кампанii маладых людзей яна сядзела на лаўцы пад дрэвам. Пацярпелую даставiлi ў РНПЦ траўматалогii i артапедыi. * Водаправод пад ракой Нёман пракладуць сёлета ў Мастах. Па iм вада будзе паступаць з правабярэжнай часткi горада ў левабярэжную, дзе пражывае трэць мастаўчан. Водаправод пройдзе на 4,5 м нiжэй дна ракi. У вынiку гораду не давядзецца будаваць дадатковую станцыю абезжалезвання вады. * Па звестках Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод у свеце пры родах i цяжарнасцi памiрае 500 тыс. жанчын, прычым у краiнах, якiя развiваюцца, памiрае ў сотнi разоў больш цяжарных жанчын, чым у развiтых дзяржавах. Так, у Афганiстане пры родах i цяжарнасцi гiне кожная шостая жанчына, у ЗША — адна з 2,5 тыс., а ў Швецыi — толькi адна з 29,8 тыс. * Будаўнiцтва гасцiнiцы для жывёлаў пачнецца сёлета ў Мiнску. Яе мяркуюць размясцiць побач з будынкам гарадскога прадпрыемства "Фаўна горада". Тут можна будзе размясцiць 50 сабак i 40 катоў. Плануецца, што пры гасцiнiцы будуць i дадатковыя паслугi — цырульня для стрыжкi жывёлаў, гандаль кормам i аксесуарамi, будуць працаваць iнструктары па карэкцiроўцы паводзiнаў пастаяльцаў. Плата за паслугi пакуль не вызначаная. * У Вялiкабрытанii пяцiгадовая дзяўчынка падстрэлiла свайго малодшага брата з пнеўматычнай вiнтоўкi бацькi. Пацярпелы знаходзiцца ў крытычным стане. Трагедыя адбылася ў сям’i пакiстанскiх эмiгрантаў, якiя жывуць у Бiрменгеме. Перад здарэннем бацька дзяцей наглядаў за iмi ў двары дома, пры гэтым практыкаваўся ў стральбе з пнеўматычнай вiнтоўкi. У нейкi момант ён стаў размаўляць па мабiльнiку, i менавiта тады зараджаная зброя трапiла ў рукi маленькай дачкi. Жартам яна накiравала зброю ў галаву свайму брату, i пасля стрэлу куля ўвайшла ў патылiцу хлопчыка. Ён дастаўлены ў дзiцячую бальнiцу Бiрменгема, якая лiчыцца адной з лепшых у свеце клiнiк такога профiлю. Аднак стан 18-месячнага хлопчыка вельмi цяжкi. У палiцыi выпадак называюць трагiчнай выпадковасцю. * Каб тэрмiнова зарадзiць мабiльны тэлефон, хутка не спатрэбiцца iмчацца да блiжэйшай разеткi, дастаткова будзе прабегчыся або проста пахадзiць. Новы тып зараднага прыстасавання, распрацаваны кампанiяй M2Е Роwеr, будзе пераўтвараць энергiю руху ў электрычную i накоплiваць яе для наступнага выкарыстання. Як сцвярджае распрацоўшчык, мабiльнiк будзе зараджацца нават пры адносна павольных рухах. 6 гадзiн хады — i энергii хопiць на 30—60 хвiлiн размовы. Прыбор можна будзе размясцiць у сумачцы цi рукзаку. Выпусцiць такi падзараднiк плануецца ў наступным годзе. Зараджаць яго можна i ад электрасеткi. Поўны абзац * Злачынцы са зброяй, якiя напалi на супрацоўнiка абменнага пункта ў аэрапорце Малайзii, у спешцы ўкралi замест паўмiльёна долараў сумку з пiражкамi. Двое зламыснiкаў нанеслi 10 агнястрэльных раненняў супрацоўнiку абменнiка, калi той разам з ахоўнiкам прыбыў у аэрапорт. Аднак падчас нападу ахоўнiк паспеў непрыкметна для рабаўнiкоў збегчы з грашыма. Налётчыкi схапiлi замест грошай асабiстыя рэчы сваёй ахвяры, думаючы, што сумкi напакаваныя банкнотамi. У вынiку iм дасталiся традыцыйныя мясцовыя далiкатэсы. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага верасня ў Мінску сядуць за парты 172 тыс. 627 вучняў. Гэта на 1160 школьнiкаў меней, чым летась. Упершыню школьны званок у сталiцы прагучыць д
|
|