21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Утаймаванне апетыту

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Утаймаванне апетыту

Здароўе на талерцы

Як вядома, адзiн з фактараў рызыкi атлусцення — пераяданне. А вiнаваты тут — павышаны апетыт. Аказваецца, яго можна паспрабаваць утаймаваць, аднак зрабiць гэта варта да таго, як добры апетыт ператворыцца ў звярыны голад.

Абавязкова снедайце

Нiколi не прапускайце снеданне, таму што менавiта яно актывiзуе страўнiк пасля сну. Калi ў першы прыём ежы вы парадуеце арганiзм аўсянкай або невялiкай порцыяй макароны без соусу i сыру, то ў астатнюю частку дня некантралюемыя прыступы голаду вам не пагражаюць.

Не бойцеся халадзiльнiка

Калi ў перапынках памiж ядой вам захацелася есцi, не панiкуйце i не забараняйце сабе наблiжацца да халадзiльнiка, iнакш калi прыйдзе час абеду, вы з’ясце нашмат болей. Перакусiце яблыкам, шклянкай кефiру або ёгуртам, любой агароднiнай або чаем без цукру з сухафруктамi (толькi не перастарайцеся).

Захоўвайце рэжым

Трохразовае харчаванне можна замянiць на пяцiразовае, а вось агульны аб’ём ежы трэба пакiнуць ранейшым: паступова страўнiк прывыкне да маленькiх порцый i не будзе "пярэчыць". Калi вам цяжка адмовiцца ад дэсерту, не бярыцеся за яго адразу пасля яды, а крыху пачакайце. Няхай арганiзм "усвядомiць" сваю насычанасць, i вы зможаце абмежавацца кубкам чаю з адной цукеркай. У перапынках памiж ядой часцей перакусвайце свежай садавiной: у ёй шмат клятчаткi i мала калорый. Пастарайцеся выпрацаваць свой рытм i есцi на працягу дня ў адзiн i той жа час. Вядома ж, гэта атрымаецца не адразу, аднак потым вы не будзеце памiраць з голаду памiж абедам i вячэрай.

Замест яды — вада

Пачуццё голаду лёгка зблытаць са смагай. Выпiце шклянку вады або мiнералкi без газу i пачакайце паўгадзiны. Голад павiнен знiкнуць. Моцнае жаданне паесцi прытупляе i кропкавы масаж: на працягу некалькiх хвiлiн нацiскайце падушачкай пальца на кропку памiж верхняй губой i носам.

Пасля дыеты

Асаблiва асцярожнымi будзьце пры выхадзе з дыеты i пасля "галодных" дзён: у такiя перыяды i псiхалагiчна, i фiзiчна вельмi хочацца есцi, i тут складана не сарвацца. Цярпець нельга — гэта шкодна для псiхiкi. Таму ў першыя 2—3 днi ешце дастаткова, але налягайце толькi на карысныя прадукты, якiя даюць сытасць: кашы, салаты, супы з агароднiны, бабовыя, хлеб з вотруб’я, ёгурты, тварог.

У дапамогу — пятрушка...

Цудоўна "забiвае" апетыт адвар свежай пятрушкi, выпiты перад ядой. Такi ж эфект дае паласканне рота мятнай вадой, якую можна набыць у аптэках або заварыць самастойна: пучок мяты на шклянку вады. Выдатна змагаецца з апетытам настой iнжыру i чарнаслiву, якi гатуецца так: паўкiлаграма пладоў залiце трыма лiтрамi вады i варыце прыкладна паўгадзiны на слабым агнi. Прымайце па 1/2 шклянкi за 30 хвiлiн да яды.

...таматны сок

Каб за абедам вы не пераелi, перад прыёмам ежы выпiце шклянку таматнага соку або мiнералкi — так вы насыцiцеся значна хутчэй.

...i травяны чай

Пiце менш кавы — яна ўзбуджае апетыт. Калi хочаце пахудзець, паступова пераходзьце на травяны або зялёны чай, якi, наадварот, падаўляе голад.

Менш солi i алкаголю

Абое стымулююць апетыт i правакуюць пераяданне. Акрамя таго, выкарыстоўвайце як мага менш вострых прыпраў i спецый, выключыце маянэз i воцат, якiя надаюць страве прыцягальны водар i выклiкаюць навязлiвае жаданне з’есцi яе.

Калi я ем...

Не рэкамендуецца есцi, седзячы за камп’ютарам, перад тэлевiзарам, чытаючы кнiгу i г.д. Калi чалавек есць, паралельна займаючыся якой-небудзь справай, ён есць машынальна, проста "набiваючы жывот" i не заўважаючы, што i колькi ён з’ядае.

Хавайцеся ад апетыту ў ваннай

Калi ваш павышаны апетыт абумоўлены псiхалагiчнымi прычынамi, супакойце яго ваннай: у цёплай вадзе вы забудзеце пра салодкае i тлустае. Iдэальны варыянт — ванна з некалькiмi кроплямi эфiрнага алею ванiлi i кубак зялёнага чаю з мёдам.

Займiце сябе

Адзiн з лепшых спосабаў пазбавiцца ад думак аб ежы — абстрагавацца, заняць сябе справай: напрыклад, калi вы дома, то вытрыце пыл, палiце кветкi, пачытайце захапляльную кнiгу. А лепш за ўсё — выконвайце фiзiчныя практыкаваннi. Гэта не толькi прымусiць вас забыцца пра ежу, але i дазволiць патрацiць лiшнiя калорыi.

Яйка: усе "за" i "супраць"

Адвечнае пытанне: што з’явiлася раней — яйка або курыца? У фiласофii гэта бясконцая спрэчка, а вось у дыеталогii i кулiнарыi рознагалосся няма — тут яйка першаснае ва ўсiх адносiнах, бо: мае параўнальна невысокую каларыйнасць; змяшчае багаты набор мiнералаў (жалеза, кальцый, фосфар, кобальт, цынк, магнiй), водарастваральных (В1, В2, В6, Н, фолiевая кiслата) i тлушчарастваральных (А, Е, D) вiтамiнаў; амаль цалкам засвойваецца, не ўтвараючы шлакаў; у яго складзе два розныя пажыўныя прадукты — бялок i жаўток, якiя лёгка аддзяляюцца адзiн ад аднаго; гэта не хуткапсавальны прадукт, а яечныя парашкi ўвогуле захоўваюцца доўга. Дзякуючы сваiм унiкальным уласцiвасцям, яйка здаўна прымяняецца не толькi ў кулiнарыi, але i ў медыцыне. Сырыя яйкi рэкамендуецца ўжываць пры ангiне, сухiм кашлi, ахрыпласцi голасу, парушэннях стрававання, для знiжэння павышанай кiслотнасцi страўнiкавага соку, пры сухотах, знясiленнi для агульнага ўмацавання арганiзма.

Ёсць, праўда, у яек i недахопы. Першы — высокае ўтрыманне халестэрыну, што абмяжоўвае iх ужыванне людзьмi, схiльнымi да развiцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў i пажылымi. Другi — алергiя: на нейкi складнiк яйка або на яйкi ў любым выглядзе (у апошнiм выпадку ў прадуктах абавязкова трэба адсочваць "схаваныя" яйкi, г. зн. тыя, што ўваходзяць у кандытарскую выпечку, маянэз i г.д.). Трэцi i, бадай, самы сур’ёзны недахоп — магчымасць заражэння сальманелёзам. Каб прадухiлiць заражэнне, ужывайце толькi свежыя яйкi i захоўвайце правiлы кулiнарнай гiгiены.

Каляровыя яечні

Гатуючы яечню, пасыпце яе дзёртай брынзай, i яна зробiць страву снежна-белай.

Дадайце скрылькi салодкага перцу i памiдораў — i атрымаеце яечню колеру залатой восенi.

Выклаўшы на амлеце карцiнку з гарошын, кукурузы, кубiкаў морквы i пласцiнак буракоў, вы завабiце да стала дзяцей-малаежак.

Яйка ў кубку

Тэрмаўстойлiвы кубак змазаць унутры густым слоем сметанковага масла, затым пасыпаць дзёртым сырам. На дно выкласцi слой нарэзанай вяндлiны i ўлiць узбiтае яйка. Зверху зноў пасыпаць вяндлiнай i дзёртым сырам. Паставiць кубак у каструлю з кiпенем i варыць 12 хвiлiн на вадзяной лазнi пад накрыўкай.

Бялковы мус са свежых ягад

Узбiць мiксерам 3 бялкi са шклянкай цукру i шклянкай свежых цi замарожаных ягад. Мус можна падаваць асобна, а можна ўпрыгожыць iм булачкi, пячэнне або выкласцi на тварог.  

Стручковая фасоля — для стройнай фігуры

У стручковай фасолi да ежы прыдатныя маладыя стручкi, як толькi ў iх пачынае фармiравацца насенне. 

Стручковая фасоля — дыетычны i лекавы прадукт. Яна не вельмi багатая на бялок, у адрозненне ад звычайнай фасолi, аднак змяшчае больш вiтамiнаў (А, групы В, С, Е, РР). У маладых створках раслiны шмат аргiнiну — рэчыва, якое памяншае ўзровень цукру ў крывi. А фолiевая кiслата, магнiй i калiй, якiя таксама ёсць у фасолi, знiжаюць рызыку развiцця iнфаркту. Таму супы з фасолi i адвар яе створак рэкамендуюцца пры хваробах сэрца i цукровым дыябеце. Невялiкая ж колькасць клятчаткi, у параўнаннi з сухiмi бабамi, i нiзкая каларыйнасць (24 kcal) робяць стручковую фасолю незаменнай у рацыёне тых, хто хоча заўсёды мець iдэальную фiгуру.

Салата з фасолi

Нарэзаную стручковую фасолю (400 г) адварыць на вадзяной лазнi. Пакуль фасоля гатуецца, здрабнiць грэцкiя арэхi i часнок. Усё змяшаць, дадаць 1 ст. лыжку алiўкавага алею i пасалiць.

Суп з вермiшэллю

Вам спатрэбiцца: 1,5 л булёну, 1 морква, 1 цыбулiна, 200 г стручковай фасолi, 100 г вермiшэлi, зяленiва.

У булёне зварыць ачышчаную, нарэзаную кружочкамi моркву, цыбулю i нарэзаныя стручкi фасолi. У асобнай каструлi ў салёнай вадзе адварыць вермiшэль, злiць ваду i пакласцi ў гатовы суп. Пры падачы пасыпаць суп дробна нарэзаным зяленiвам.

Закуска са стручковай фасолi

Вам спатрэбiцца: 400 г фасолi, 4—5 салодкiх перцаў, 2 цыбулiны, 3 зубкi часнаку, 2 ст. лыжкi алею, 1/2 ч. лыжкi воцату, соль, молаты чорны перац, пятрушка.

Фасолю адварыць. Цыбулю, салодкi перац нарэзаць саломкай, крыху абсмажыць, змяшаць з фасоляй. Дадаць соль, перац, воцат, здробнены часнок. Усё перамяшаць, выкласцi ў салатнiк i ўпрыгожыць пятрушкай.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, адзiн з фактараў рызыкi атлусцення — пераяданне. А вiнаваты тут — павышаны апетыт. Аказваецца, яго можна паспрабаваць утаймаваць, аднак зра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика