21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Люстэрка

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстэрка

Здольнасць адлюстроўваць навакольны свет нарадзіла для гэтай рэчы шмат цiкавых якасцяў, а разам з тымi шмат рэгламентацый у дачыненнi да яго. 

Люстэрка як сiмвал адлюстравання i падваення рэчаiснасцi ў народнай культуры атрымала статус "мяжы" памiж зямным i "iншым" светам, светам духаў. У адным са старажытных паданняў так распавядаецца аб паходжаннi люстэрка: "Адзiн пустэльнiк (чалавек, якi жыў у адзiноце ў бязлюдных месцах для паста i малiтвы) не змог пераадолець у сабе спакусу д’ябла i пасватаўся да царскай дачкi. Царэўна загадала яму прынесцi ёй такую рэч, у якой бы адлюстроўвалася яе прыгажосць лепш, чым у вадзе. Пустэльнiк шмат вандраваў з надзеяй адшукаць невядомую рэч. Хутка ён натрапiў на хату, дзе сядзеў чорт, схаваны ў рукамыйнiку. Чорт выпрасiў у пустэльнiка волю за тую рэч, дзе адлюстравана жыццё. Пустэльнiк аднёс люстэрка царэўне, але шчасця так i не дачакаўся. Адны казалi, што ён паўсюдна бачыў свайго двайнiка, якi не даваў яму спакою нi днём, нi ноччу i так давёў яго да смерцi. Іншыя казалi, што ён пакаяўся i вярнуўся ў пустыню прасiць у Бога даравання. Кажуць, менавiта таму ў старавераў люстэрка лiчылася забароненай рэччу, якая створана д’яблам".

Нашы продкi лiчылi, што ў люстэрку можна ўбачыць мiнулыя, цяперашнiя i будучыя падзеi, надавалi яму звышнатуральную сiлу. Тым самым падкрэслiвалася асаблiвая значнасць гэтай рэчы, i цэлы шэраг рэгламентацый акрэслiваў правiлы карыстання ёю.

* Разбiтае, трэснутае люстэрка ў хаце (г.зн. парушэнне гэтай нябачнай "мяжы") заўсёды выклiкала трывогу i лiчылася прадказальнiкам бяды, хуткай смерцi кагосьцi са сваякоў.

* Калi ў хаце памiраў чалавек, неабходна было завесiць цi перавярнуць люстэрка да сцяны. У момант прыходу "смерцi" ў хату нашы продкi не раiлi глядзецца ў люстэрка, наадварот, яны такiмi дзеяннямi перасцерагалi, каб мы не ўбачылi гэту "мяжу" адкрытай. Чалавечая свядомасць можа не вытрымаць, калi ўбачыць тое, што адбываецца там — у iншым свеце, свеце продкаў.

* Акрамя гэтага, лiчылася, што смерць можа "падвоiцца", г.зн. забярэ яшчэ кагосьцi, звычайна, таго, хто першым паглядзеўся ў люстэрка. Таму ў некаторых рэгiёнах, каб захаваць сваю сям’ю ад новай смерцi, пасля пахавання да люстэрка першай падносiлi кошку.

* Часам люстэрка завешвалi яшчэ да надыходу смерцi — каб палегчыць адыход чалавека ў iншы свет.

* Люстэркi ў хаце заставалiся завешанымi да таго моманту, пакуль з хаты не вынеслi нябожчыка, часам — да 9 цi 40 дзён пасля смерцi, радзей — на працягу ўсяго памiнальнага года.

* Акрамя экранiравання люстэрак значную ўвагу надавалi вадзе, якая была ў хаце, з-за той жа здольнасцi адлюстроўваць выявы. Ваду неабходна было вылiць цi закрыць (параўнайце: вочы памерлага павiнны быць закрытымi).

* У святы, якiя звязаны з ушанаваннем памерлых, таксама забаранялася глядзецца ў люстэрка. Асаблiвая забарона датычылася панядзелка на Страсным тыднi.

* Забаранялася глядзецца ў люстэрка ноччу, а таксама ў час навальнiцы i ўдараў маланкi. Лiчылася, што ў такiя хвiлiны можна ўбачыць сваю смерць, пасталець раней часу, страцiць сваю прыгажосць i здароўе, бачыць дрэнныя "цяжкiя" сны: "глядзецца на ноч у люстэрка — наклiкаць на сябе смерць".

* Тыя ж забароны на кантакт з люстэркам iснавалi i ў момант нараджэння дзiцяцi. Парадзiсе, перад якой у гэты час быў "адчынены шлях у гэты свет", катэгарычна забаранялася глядзецца ў люстэрка.

* Акрамя таго, жанчыне забаранялi глядзецца ў люстэрка ў час рэгулаў, а таксама на працягу 40 дзён пасля родаў (да моманту хрышчэння дзiцяцi).

* На працягу першага года жыцця дзiцяцi забаранялася кантактаваць з люстэркам. Лiчылася, што дзiця ўбачыць там сваю сталасць, згубiць спакой i сон, доўгi час не будзе размаўляць, будзе заiкай, спужаецца, яго жыццё "перавернецца" i ён перастане расцi i развiвацца.

* Нягледзячы на ўсё вышэйпералiчанае, здольнасць падвойвацца ўспрымалася ў народнай культуры як станоўчая якасць. Лiчылася, што нячыстая сiла страчвае сваю магiчную здольнасць шкодзiць чалавеку, калi адаб’ецца ў люстэрку. Таму разам з iншымi абярэгамi (напрыклад, асвечанай вярбой, крапiвой, чацвярговай соллю i iнш.) невялiкае люстэрка як абярэг ад нячыстай сiлы клалi ў калыску дзiцяцi, насiлi ў кiшэнi, вешалi ў хляве.

* Сучасная традыцыя вешаць люстэрка побач з уваходнымi дзвярыма тлумачыцца тым, што нашы продкi верылi ў тое, што нячыстая сiла не пажадае "адлюстравацца" (значыць, памерцi, знiкнуць), i не пойдзе ў хату.

* Часам пасля вянчання маладым падносiлi люстэрка, у якое яны павiнны паглядзець разам — "каб жыць у пары".

* Вядомы цiкавы факт выкарыстання люстэрка ў земляробчай магii. Каб лён быў чыстым, белым, роўным, перад разасланым iльном ставiлi люстэрка i казалi: "глядзi-бялiся, у люстэрка глядзiся", цi "бацюхна лянок, ляжы ды глядзiся".

* Менавiта люстэрка часцей за ўсё выкарыстоўвалi ў варожбах. Для гэтага неабходна было на Святкi з захадам сонца не ў хаце (напрыклад, у лазнi) зiрнуць у люстэрка, каб там убачыць суджанага. Часам для таго ж бралi два люстэркi, такiм чынам ствараючы калiдор памiж тым i гэтым светам.

* Рытуальным дзеяннем лiчыўся позiрк у люстэрка — "нейтралiзаваць" адмоўныя наступствы, калi перад далёкiм шляхам вам давялося вярнуцца дадому па нейкiх прычынах.

* У народзе лiчылася: "Калi разаб’еш люстэрка, цябе чакае сем няшчасцяў". Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, народныя знахары раiлi кiнуць чацвярговую соль праз левае плячо, а рэшткi люстэрка кiнуць у ваду (раку цi возера).

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здольнасць адлюстроўваць навакольны свет нарадзіла для гэтай рэчы шмат цiкавых якасцяў, а разам з тымi шмат рэгламентацый у дачыненнi да яго.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика