Дзевяноста шматдзетных жанчын Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Мацi
Дзевяноста шматдзетных жанчын Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Мацi
За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў 90 шматдзетных жанчын рэспублiкi ордэнам Мацi. Адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 26 жнiўня. Сярод удастоеных гэтай узнагароды, у прыватнасцi, работнiцы ААТ "Дываны Брэста" Алена Сахарчук i Святлана Іванова, кандытар Шаркоўшчынскага райспажыўсаюза Людмiла Трафiмава, рэжысёр Петрыкаўскага раённага Дома культуры Людмiла Собалева, работнiца Ваўкавыскага раённага вузла электрасувязi Марына Зарэцкая, хатняя гаспадыня з Бабруйска Галiна Мельнiкава, работнiца мiнскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 172 Ала Жураўлёва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў 90 шматдзетных жанчын рэспублiкi ордэнам Мацi.
|
|