Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты парламента завяршаецца 28 жнiўня
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты парламента завяршаецца 28 жнiўня
Затым пачнецца перыяд агiтацыi i прапаганды, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай Лазавiк. Дзень выбараў назначаны на 28 верасня. На 110 месцаў у нiжняй палаце беларускага парламента па вынiках вылучэння прэтэндуюць 365 суiскальнiкаў. Сярод ахвотнікаў стаць народнымi выбраннiкамi налiчваецца 68 жанчын, 29 грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў, 41 чалавек з цяперашнiх прэтэндэнтаў ужо быў дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў. Найбольш жадаючых балатавацца ў беларускi парламент вылучана ў 20 акругах горада Мiнска — 103 чалавекi. У выбарчых камiсiях Брэсцкай вобласцi знаходзяцца дакументы ад 47 заяўнiкаў (на 16 акруг), Вiцебскай — ад 37 (на 14 акруг), Гомельскай — ад 51 (на 17 акруг), Гродзенскай — ад 34 (на 13 акруг), Магiлёўскай — ад 51 (на 13 акруг) i Мiнскай — ад 42 (на 17 акруг). З тых, хто мае намер зарэгiстравацца, 36 грамадзян — работнiкi прамысловасцi, транспарту i сувязi, 61 — працуюць у сферы адукацыi, культуры, навукi i аховы здароўя, 4 — у сельскай гаспадарцы, 4 — у гандлi i бытавым абслугоўваннi. У спiсах таксама 4 прадстаўнiкi ваенных i праваахоўных структур, 68 работнiкаў дзяржорганаў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затым пачнецца перыяд агiтацыi i прапаганды, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай Лазавiк. |
|