21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

22 ахвяры "Густава"

Ахвярамi трапiчнага ўрагану "Густаў" сталi 22 жыхары вострава Гаiцi. Цяпер сiла знiзiлася, ён зноў ператварыўся з урагану ў шторм i працягвае рухацца ў накiрунку Ямайкi i Кубы.

Ва ўсходняй частцы Кубы з зоны рызыкi ўжо эвакуяваныя 50 тысяч чалавек. Хуткасць ветру ў зоне шторму дасягае прыкладна 21 метра ў секунду, а калi ўраган ударыў па Гаiцi, хуткасць ветру наблiжалася да 40 метраў. У Рэспублiцы Гаiцi загiнулi 14 чалавек, яшчэ сямёра былi параненыя. Вецер зрываў дахi з хат i вырываў з зямлi слупы лiнiй электраперадач. У Дамiнiканскай Рэспублiцы — другой дзяржаве вострава Гаiцi, восем чалавек загiнулi з-за выклiканага ўраганам гразевага апоўзня.

ЕС накладзе санкцыi на Расiю?

Еўрасаюз збiраецца накласцi санкцыi на Расiю з-за канфлiкту з Грузiяй. Аб гэтым заявiў Бернар Кушнер, мiнiстр замежных спраў Францыi, якая ў цяперашнi час з’яўляецца старшынёй ЕС.

Па словах Кушнера, Еўрасаюз таксама плануе i "шматлiкiя iншыя дзеяннi" ў дачыненнi да Расii. Якiя менавiта, ён не ўдакладнiў.

Аб тым, якiя дзеяннi ЕС распачне ў сувязi з сiтуацыяй на Каўказе, стане вядома ў панядзелак, 1 верасня. У гэты дзень адбудзецца пазачарговы самiт Еўрасаюза, прысвечаны канфлiкту памiж Расiяй i Грузiяй.

Прапанова Польшчы i краiн Балтыi запрасiць прэзiдэнта Грузii Мiхаiла Саакашвiлi на самiт была заблакаваная Францыяй. Іншых паведамленняў аб тым, што Саакашвiлi не паедзе ў Брусэль не па сваёй iнiцыятыве, не паступала. Грузiнскi лiдар заявiў, што пакуль не будзе выязджаць за межы краiны, паколькi асцерагаецца, што Расiя не дазволiць яму вярнуцца назад. Менавiта таму, растлумачыў ён, пазачарговы самiт ЕС пройдзе без яго ўдзелу.

У Пакiстане загiнулi 11 чалавек

У вынiку тэракту паблiзу пакiстанскага горада Бану, недалёка ад афганскай мяжы, 28 жнiўня загiнулi дзевяць палiцэйскiх i двое прахожых. У бальнiцу горада Бану былi дастаўлены 12 параненых.

Начынены выбухоўкай аўтамабiль пратаранiў палiцэйскi аўтобус, якi ехаў за партыяй зняволеных. Па сцвярджэннi намеснiка начальнiка палiцыi акругi, зарад быў узарваны пры дапамозе дыстанцыйнага прыстасавання. У жнiўнi ў Пакiстане была ўчынена вялiкая колькасць тэрактаў, адказнасць за якiя ўзяў на сябе рух "Талiбан", прадстаўнiкi якога заявiлi, што тэракты будуць працягвацца да той пары, пакуль урад Пакiстана не спынiць аперацыi па барацьбе з талiбамi на паўночным усходзе краiны.

Канадскiя сектанты масава захварэлi свiнкай

Буйная ўспышка свiнкi зафiксаваная ў канадскiм горадзе Чылiўёк. Большасць выпадкаў захворвання прыходзiцца на прадстаўнiкоў iзаляванай рэлiгiйнай абшчыны, якая не прызнае прышчэпкi па рэлiгiйных меркаваннях.

З лютага 2008 года ў Чылiўёку выяўлена каля 200 выпадкаў заражэння свiнкай, тады калi на працягу апошнiх гадоў колькасць захворванняў у горадзе i яго наваколлях не перавышала дзесяцi. Як мяркуецца, крынiцай iнфекцыi стаў жыхар суседняга горада. Першыя выпадкi заражэння былi выяўленыя ў закрытай рэлiгiйнай абшчыне, члены якой лiчаць, што вакцынацыя супярэчыць бiблейскiм канонам. Цяпер колькасць хворых працягвае хутка павялiчвацца, рост захворвання таксама адзначаны ў прылеглых рэгiёнах. У шматлiкiх пацыентаў захворванне працякае з цяжкiмi ўскладненнямi.

            

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвярамi трапiчнага ўрагану "Густаў" сталi 22 жыхары вострава Гаiцi. Цяпер сiла знiзiлася, ён зноў ператварыўся з урагану ў шторм i працягва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика