Аляксандр Лукашэнка: "правядзенне Фестывалю хакея ў Беларусі — прызнанне сiстэмнай работы дзярж
Аляксандр Лукашэнка: "правядзенне Фестывалю хакея ў Беларусі — прызнанне сiстэмнай работы дзяржавы па развiццi спорту i фiзкультуры"
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адкрыў мiжнародны турнiр аматараў хакея, якi пройдзе ў Мiнску па 31 жнiўня ў рамках Фестывалю хакея, прысвечанага святкаванню 100-годдзя Мiжнароднай федэрацыi хакея i Года здароўя ў Беларусi. У сваёй прамове на цырымонii адкрыцця Аляксандр Лукашэнка назваў сiмвалiчным тое, што Фестываль хакея i мiжнародны турнiр, прысвечаны гэтай знамянальнай падзеi, праводзяцца ў нашай краiне. "Лiчу гэта прызнаннем з боку сусветнай спартыўнай грамадскасцi намаганняў i сiстэмнай работы беларускай дзяржавы па развiццi спорту i фiзiчнай культуры", — сказаў ён. Прэзiдэнт перакананы, што беларускi глядач здольны па заслугах ацанiць майстэрства ўдзельнiкаў турнiру. А госцi змогуць пераканацца не толькi ў традыцыйнай гасцiннасцi i добразычлiвасцi нашага народа, але i ў тым, што ў Беларусi ад малога да вялiкага любяць спорт. "Паняцце, што быць здаровым прэстыжна, актыўна i ўсвядомлена ўваходзiць у жыццё нашых людзей. У Беларусi ствараюцца адпаведныя ўмовы для гэтага. Інтэлектуальна, духоўна i фiзiчна дасканалая нацыя з’яўляецца галоўным багаццем краiны. Не выпадкова сённяшнi турнiр прымеркаваны таксама да Года здароўя ў Рэспублiцы Беларусь", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён нагадаў, што праводзiмы штогод у нашай краiне Калядны мiжнародны турнiр на прызы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзякуючы сваёй масавасцi i папулярнасцi атрымаў статус неафiцыйнага чэмпiянату свету сярод аматарскiх, ветэранскiх хакейных каманд. Iдэя правядзення гэтых унiкальных спаборнiцтваў знайшла водгук у сапраўдных аматараў хакея i прываблiвае ўсё больш прыхiльнiкаў. Прэзiдэнт пажадаў усiм гледачам радасных эмоцый i добрага настрою, а ўдзельнiкам турнiру — азартнай i рэзультатыўнай гульнi. Каманда Прэзiдэнта Беларусi з перамогi стартавала на мiжнародным аматарскiм турнiры па хакеi, якi праходзiць у Мiнску ў рамках Фестывалю хакея. У першым паядынку беларуская дружына ўзяла верх над зборнай Мiжнароднай федэрацыi хакея (IIHF) — 12:9. Лепшым снайперам у складзе гаспадароў стаў былы форвард нацыянальнай зборнай Беларусi Андрэй Кавалёў, якi закiнуў тры шайбы. На рахунку кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi адзiн гол i тры рэзультатыўныя перадачы. У складзе гасцей самым рэзультатыўным быў Каролiс Шлiкас, якi закiнуў тры шайбы i зрабiў два галявыя пасы, а лепшым iграком у камандзе IIHF прызнаны Вiтаўтас Шлiкас. У камандзе Прэзiдэнта Беларусi лепшым названы яе капiтан Андрэй Асташэвiч. Прызы лаўрэатам уручыў вядомы савецкi i расiйскi трэнер Уладзiмiр Юрзiнаў-старэйшы. Характэрна, што вароты дружыны Мiжнароднай федэрацыi хакея, сфармiраванай на аснове работнiкаў нацыянальных федэрацый Германii, Швецыi, Славенii, Лiтвы, Кiтая, Эстонii i Беларусi, абараняў вядомы амерыканскi рэжысёр Бобi Фарэлi, якi зняў такiя галiвудскiя хiты, як "Усе ў захапленнi ад Мэры", "Тупы i яшчэ тупейшы", "Дзяўчына маiх кашмараў". А ў нападзеннi зборнай IIHF гуляў галоўны трэнер мiнскага "Дынама" паўночнаамерыканец Джым Х’юз. Каманда Прэзiдэнта гуляла амаль у аптымальным складзе. Яе колеры абаранялi нядаўнiя хакеiсты нацыянальнай зборнай Беларусi Уладзiмiр Цыплакоў, Андрэй Кавалёў, Алег Раманаў, Алег Хмыль, Аляксандр Андрыеўскi, Вадзiм Бекбулатаў, а таксама настаўнiк мiнс-кага "Юнацтва" Мiхаiл Захараў. У паядынку групы "В" каманда Аўстрыi ўзяла верх над Латвiяй — 7:5, а Германiя i Славенiя згулялi ўнiчыю — 6:6. Вечарам каманда Прэзiдэнта Беларусi ў мiнскiм Палацы спорту сустракалася са зборнай Расii. Арганiзатарамi Фестывалю хакея выступiлi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, Мiнскi, Бабруйскi i Жлобiнскi гарадскiя выканаўчыя камiтэты, Федэрацыя хакея Беларусi i рэспублiканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адкрыў мiжнародны турнiр аматараў хакея, якi пройдзе ў Мiнску па 31 жнiўня ў рамках Фестывалю хакея, прысвечана
|
|