У Беларусі будзе створаны цэнтр iнфармавання насельнiцтва аб будаўнiцтве АЭС
У Беларусі будзе створаны цэнтр iнфармавання насельнiцтва аб будаўнiцтве АЭС
У блiжэйшы час у Беларусi будзе створаны iнфармацыйны цэнтр, дзе грамадзяне змогуць атрымаць вычарпальную iнфармацыю па будаўнiцтве ў краiне АЭС. Аб гэтым паведамiў журналiстам памочнiк Прэзiдэнта Беларусi Усевалад Янчэўскi. Акрамя таго, будзе створаны аналагiчны iнтэрнэт-рэсурс, на якiм можна будзе атрымаць не проста даведачную iнфармацыю, але i адказы на ўсе пытаннi, якiя ўзнiкаюць у грамадзян Беларусi ў сувязi з будаўнiцтвам атамнай станцыi. "Мы збiраем усе пытаннi, якiя так або iнакш хвалююць грамадзян, усе сумненнi, усе няяснасцi. І на кожнае з гэтых пытанняў будзе дадзены абсалютна ясны, зразумелы i пераканаўчы адказ", — падкрэслiў Усевалад Янчэўскi. Памочнiк Прэзiдэнта спаслаўся на вопыт iншых краiн, дзе ёсць структуры, у якiх любы грамадзянiн можа атрымаць iнфармацыю па будаўнiцтве i эксплуатацыi атамных станцый. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час у Беларусi будзе створаны iнфармацыйны цэнтр, дзе грамадзяне змогуць атрымаць вычарпальную iнфармацыю па будаўнiцтве ў краiне АЭС. Аб г
|
|