21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Сёння — Трэці Спас (Малы Спас, Нерукатворны вобраз, Палатняны Спас, Хлебны, Арэхавы). Праваслаўная царква адзначае ў гэты дзень свята ў гонар перанясення ў Канстанцiнопаль Нерукатворнага вобраза Iсуса Хрыста ў 944 годзе. У народзе Палатняным яго называюць таму, што ў гэты дзень адбывалiся кiрмашы i гандлявалi палатном. У многiх мясцiнах у гэты дзень спраўлялi дажынкi, казалi: "Трэцi Спас — хлеба прыпас". У гэты дзень цi каля яго сяляне рабiлi дасеўкi, г.зн сеялi азiмае жыта. Да гэтага дня паспявалi арэхi i пачынаўся iх збор. Адляталi апошнiя ластаўкi.

* Супрацоўнiкi праваахоўных органаў затрымалi ў Германii жыхара Беларусi, якi спрабаваў правезцi ў страўнiку паўкiлаграма какаiну з Венесуэлы. Наркакур’ер-глытальнiк, па аператыўнай iнфармацыi, хацеў правезцi наркотыкi ў Расiю. Затрыманы таксама арганiзатар правозу — былы грамадзянiн Беларусi, якi быў дэпартаваны з ЗША.

* Малдова прыпынiла пастаўкi ў Беларусь каньяку налiвам. Прычыны такога кроку ў Аграпрамысловым агенцтве "Малдова-вiн" не назвалi. Сёлета за паўгода Малдова паставiла ў Беларусь 23,28 тыс. дэкалiтраў каньяку налiвам на $2,2 млн. У цэлым пастаўкi малдаўскай алкагольнай прадукцыi ў Беларусь у першым паўгоддзi павялiчылiся на 36 працэнтаў у параўнаннi з такiм жа папярэднiм перыядам. Згодна са сцвярджэннем кiраўнiцтва "Белхарчпрама", лiкёра-гарэлачныя прадпрыемствы Беларусi маюць дастатковы запас каньяку, што паступiў з Малдовы налiвам па ранейшых дагаворах, i гатовыя забяспечыць рытмiчны выпуск гатовай прадукцыi як пад гандлёвымi маркамi малдаўскiх вытворцаў, так i пад уласнымi назвамi. Дарэчы, міністэрства гандлю Беларусі абвяргае інфармацыю аб ажыятажным попыце на імпартныя алкагольныя напіткі.

* Згодна са звесткамi Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi, за першае паўгоддзе дыспансэрнае абследаванне прайшлi 61,5 працэнта насельнiцтва краiны. З iх практычна здаровымi з’яўляюцца 19,4 працэнта, дынамiчнае дыспансэрнае назiранне неабходнае 46,8 працэнта пацыентаў.

* Сёлетняе лета стала для Масквы самым дажджлiвым за сто гадоў. Па звестках Маскоўскага метэабюро, за тры месяцы тут выпала 366 мм ападкаў. 

* Тэрмiновую пасадку ў аэрапорце Германii давялося выканаць самалёту iрландскай авiякампанii Rуа* аir, якi ляцеў рэйсам Будапешт — Дублiн. Прычынай iнцыдэнту стаў грыбны суп, якi пралiўся на аднаго з пасажыраў i выклiкаў у яго моцную алергiю. Суп пралiўся са скрынi, якая знаходзiлася ў пасажыра над галавой. У мужчыны iмгненна пачалася алергiчная рэакцыя: распухла шыя, яму стала цяжка дыхаць. Экiпаж не змог дапамагчы пацярпеламу, таму было прынята рашэнне зрабiць незапланаваную пасадку ў блiжэйшым аэрапорце. Bоеi* g 737 прызямлiўся ў Франкфурце, дзе пасажыру была аказана экстраная медыцынская дапамога. Праз дзве гадзiны самалёт прадоўжыў свой палёт.

* У горадзе Навашахцiнску Растоўскай вобласцi з вострай iнфекцыяй шпiталiзаваныя 47 чалавек, сярод iх ёсць i дзецi. Папярэднi дыягназ — iнфекцыйны востры гастраэнтэракалiт. Мяркуецца, што крынiцай заражэння стала вада з водаправода. Хворыя працягваюць паступаць у бальнiцы.

* У Краснадарскiм краi мужчына расстраляў з абрэза дзвюх суседак, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам. Расправа стала вынiкам працяглай зямельнай цяжбы. Суседзi працяглы час спрачалiся аб тым, дзе павiнна праходзiць мяжа iх зямельных участкаў. Было некалькi судоў i iх рашэннi прымалiся не на карысць мужчыны.

Поўны абзац

* Мiнiстр аховы здароўя i спорту Францыi Разялiн Башло-Наркэ з’явiлася на ўчарашнiм пасяджэннi ўрада ў пляжных гумавых сандалях ружовага колеру. Такiм чынам яна вырашыла адзначыць поспех нацыянальнай зборнай Францыi на Алiмпiйскiх гульнях. Яшчэ да пачатку спаборнiцтваў у Пекiне яна паабяцала абуць каўчуковыя сандалi, калi французы заваююць не менш як 40 медалёў. Менавiта такую колькасць узнагарод абяцалi французам найбольш аптымiстычныя прагнозы спартыўных каментатараў. Учора мiнiстр стрымала сваё слова. Пасля заканчэння рабочай сустрэчы ў Елiсейскiм палацы яна папазiравала перад камерамi журналiстаў.

* У Алтайскiм краi пацярпела 26-гадовая жыхарка Паўлаўскага раёна, якая з дапамогай сяброўкi спрабавала зрабiць фота на памяць аб паездцы на сваю малую радзiму ў Кулунду. У якасцi фону для фота дзяўчына выбрала фантан на прывакзальнай плошчы станцыi Кулунда. Яна ўзлезла на другi ярус фантана i, пацягнуўшы на сябе верхнюю частку канструкцыi, з аглушальным грукатам звалiлася на зямлю. Да таго, як лезцi на фантан, сяброўкi адзначылi прыезд. Як патлумачылi ў мiлiцыi, бетонная канструкцыя вагой больш за паўтоны i вышынёй 2,5 метра поўнасцю разбураная. Фантан плануюць узнавiць. Акрамя фотаздымка на памяць, дзяўчына атрымала сур’ёзныя разрывы мяккiх тканак рукi да косцi. Сума ўрону ўстанаўлiваецца.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння — Трэці Спас (Малы Спас, Нерукатворны вобраз, Палатняны Спас, Хлебны, Арэхавы). Праваслаўная царква адзначае ў гэты дзень свята ў гонар перанясе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика