Вясельны стол: рытуальныя атрыбуты i традыцыйная ежа
Вясельны стол: рытуальныя атрыбуты i традыцыйная ежа
Народная энцыклапедыя (Працяг. Пачатак у нумары за 28 жніўня.) * Каб засцерагчы дзiця ад нячыстай сiлы, нядобрых поглядаў i сурокаў, пад падушку або ў калыску клалi асвячоную на Тройцу зелянiну — галiнку клёну, бярозы, аер. (Працяг. Пачатак у нумары за 28 жніўня.)* Каб засцерагчы дзiця ад нячыстай сiлы, нядобрых поглядаў i сурокаў, пад падушку або ў калыску клалi асвячоную на Тройцу зелянiну — галiнку клёну, бярозы, аер.* Каб ноччу прыснiўся суджаны, дзяўчаты клалi пад падушку розныя прадметы, напрыклад, грэбень. * Пасля таго, як падзеляць каравай, нявесту садзiлi на вялiкую падушку. Сiмвалiзацыя гэтага рытуальнага дзеяння была празрыстай: падушка была як гара, менавiта такой павiнна была стаць маладая ў хуткiм часе пасля вяселля. Затым на гэтую ж падушку садзiлi тых дзяўчат, якiя па розных абставiнах доўгi час не маглi выйсцi замуж. * Пасля вяселля нявеста высушвала букет, якi ёй падарыў жанiх, i зашывала ў падушку, "каб сумеснае жыццё было згоднае". * Пасля першай шлюбнай ночы, як толькi муж устане, жонка хуценька пераварочвала яго падушку, каб усё жыццё "мець над iм уладу". Тэма лiдарства, першынства ў сям’i неаднаразова аказвалася ў цэнтры вясельных рытуалаў, аднак яе абрадавае вырашэнне заўсёды было пазбаўлена адкрытага дэманстравання. Гэта была падводная частка айсберга, якая аказвала прамое ўздзеянне на лёс заручанай пары, але была схавана ад вачэй недасведчанай большасцi запрошаных гасцей. Як толькi маладыя першы раз сядуць за святочны стол, нявеста брала падол сваёй сукенкi i цiхенька, быццам неўпрыкмет, клала на калена жанiха. Гэтым жэстам яна сведчыла: я буду запраўляць сямейнымi справамi. Аднак калi жанiх ведаў (са слоў сваёй бабулi) тайны сэнс дадзенага рытуалу i не прымаў нiякiх контр-дзеянняў, то фактычна на ўсё жыццё даваў згоду на сваё падначаленае становiшча. I мёд, i пiва... Як толькi маладыя сядуць на свае месцы, пачыналася доўгачаканае сямейна-родавае застолле, якiм з гонарам i пачуццём годнасцi кiраваў сват. Ён прасiў налiць чарку гарэлкi, даваў слова для тоста бацькам нявесты, яе шматлiкай радзiне, iншым ганаровым гасцям. Гучалi пажаданнi, давалiся парады, госцi паднiмалi кiлiшак за здароўе i шчасце маладых, iх бацькоў, ўзгадвалi добрым словам тых, хто не дажыў да гэтай шчаслiвай хвiлiны. Важнай асаблiвасцю беларускiх застолляў было тое, што людзi пiлi вельмi мала, а вось есцi iх у лiтаральным сэнсе слова прымушалi. Лiчылi, што багаты вясельны стол будзе спрыяць дабрабыту навастворанай сям’i. Вясельная ўрачыстасць у значнай ступенi нагадвала калядна-навагоднiя святкаваннi. Каляды пачыналi новы гадавы цыкл жыцця, таму яны выконвалi выразна акрэсленую мадэлюючую ролю. Жадаючы, каб на працягу года стол быў сiмвалам дабрабыту i дастатку, гаспадыня гатавала дванаццаць розных страў, якiя, у сваю чаргу, адлюстроўвалi розныя поры года. Гэты ж праграмуючы прынцып прадвызначаў i багацце вясельнага стала: якiм будзе першае застолле, такiм, спадзявалiся, будзе i сямейны дастатак на ўсё жыццё. Сямейная трапеза Як i любы iншы складнiк беларускага вясельнага рытуальна-абрадавага комплексу (адзенне, атрыбуты, у тым лiку ўпрыгажэннi, дзеяннi, чыны, месца), ежа таксама з’яўлялася важнай часткай сямейна-родавых i каляндарных абрадаў i суправаджалася даволi складанай сiстэмай сацыяльных нарматываў, а таксама прадпiсанняў звычаёвага сялянскага права. Яны ў абавязковым парадку ўлiчвалi характар святочных падзей, месца i час правядзення рытуальнай трапезы: паўсядзённай (менавiта так: нават звычайныя паўсядзённыя снеданне, полудзень або вячэра мелi даволi строгi, рэгламетаваны характар), сямейнай або святочнай, сярод прадстаўнiкоў свайго роду, у хаце, у полi, на могiлках, на жнiве. Напрыклад, больш строгiмi былi правiлы паводзiнаў, якiя датычылiся абеду i вячэры, больш дэмакратычнымi — снедання i калi палуднавалi. Сакральнае стаўленне да ежы абапiралiся як на павагу да цяжкай i шматэтапнай працы па ўзгадаваннi ўраджаю i працэсу прыгатавання, так i на само месца харчавання сям’i. Сямейная трапеза — гэта не проста акт фiзiчнага сiлкавання чалавека дзеля падтрымання працаздольнасцi, фiзiчнага стану, але адначасова i акт духоўнага выхавання асобы. Паўсядзённая сямейная трапеза — гэта квiнтэсенцыя ўсяго комплексу сямейных узаемаадносiнаў. Застолле — гэта галоўная старонка сялянскага дамастрою, на якой, як на далонi, выразна чытаюцца ўсе сiлавыя лiнii сацыяльных, статусных, полаўзроставых адносiнаў памiж дарослымi членамi сям’i i дзецьмi. Акрамя таго, у хаце знаходзiўся абраз, а гаспадар займаў месца пад iм i павiнен быў арганiзаваць трапезу так, каб да "дароў, што зыходзяць ад Бога", былi адпаведныя адносiны: павага i ўдзячнасць. Перад ядой усе абавязкова мылi рукi. Зноў-такi гэта працэдура была не толькi патрабаваннем асабiстай гiгiены, але i актам рытуальнага ачышчэння рук, якiя будуць дакранацца да "святых дароў". Калi сям’я была на жнiве i палуднавала ў полi, то рукi выцiралi аб зямлю. Лiчылася, зямля валодае той жа ачышчальнай функцыяй, што i вада. Нiколi не елi на стале, не пакрытым абрусам або настольнiкам. "Боская" далоня заўсёды павiнна быць накрытай. У паўсядзённым жыццi i ў святочныя днi абрус клалi на стол правым ("добрым") бокам, а вось на жалобныя сталы — левым, тым самым паказваючы выключнасць падзеi або выключанасць сям’i з кола агульнародавых урачыстасцяў. "Боская" далоня заўсёды павiнна быць накрытай. У паўсядзённым жыццi i ў святочныя днi абрус клалi на стол правым ("добрым") бокам, а вось на жалобныя сталы — левым, тым самым паказваючы выключнасць падзеi або выключанасць сям’i з кола агульнародавых урачыстасцяў.Першым за стол садзiўся гаспадар, а затым астатнiя члены сям’i, прычым у адпаведнасцi з узростам. Ён жа першым i заканчваў трапезу. Гаспадар першым каштаваў пададзеныя стравы, строга сачыў за парадкам, справядлiва дзялiў ежу памiж дамачадцамi. Сямейны стол знаходзiўся ў чырвоным куце хаты, у якiм знаходзiўся сноп-"дзед", дзяжа, абразы — усё гэта i прадвызначала характар паводзiнаў людзей у час трапезы. Народны этыкет прадпiсваў есцi моўчкi, спакойна, няспешлiва. Калi i заходзiла якая-небудзь гаворка, то толькi аб галоўных гаспадарчых справах. Асаблiва строга ставiлiся да забаронаў размаўляць за сталом пасля захаду сонца. Той, хто еў хутка, мог атрымаць заўвагу. Нязграбнасць, рассыпаныя крошкi, непаседлiвасць лiчылiся вялiкiмi грахамi. Калi наймалi людзей на працу, то абавязкова запрашалi за стол i назiралi за тым, як хто есць. Лiчылася, калi чалавек есць хутка, шмат, але акуратна, то ён будзе добрым памочнiкам. Назiралi за тым, як ядуць дзецi. Меркавалi, калi дзiця есць хутка, то з яго атрымаецца увiшны чалавек, якi будзе паспяваць усё выконваць своечасова i якасна. У той жа час сярод простага люду нiколi не паважалi тых, хто пераядаў, заседжваўся доўга за сталом. У свядомасцi славян iснавала ўяўленне: калi чалавек есць шмат, быццам за дваiх, то за яго спiнай знаходзiцца нячыстая сiла. Калi ежу раскладвалi па талерках, то з’ядаць трэба было ўсё, iнакш той, хто пакiдаў ежу, згубiць сваё здароўе i дабрабыт. Шырока бытавала меркаванне аб тым, што чалавек, якi даядае чужы кавалак хлеба, "перахоплiвае" чужую сiлу i здароўе. Нельга было дазваляць каму-небудзь дапiваць са сваёй конаўкi. Той, хто дапiвае, будзе ведаць чужыя задумы. Iснавала строгае патрабаванне: есцi адзiн кавалак хлеба можна было толькi мужу i жонцы. Але пры гэтым лiчылi: калi жанчына даядае хлеб пасля мужа, то ён будзе "бегаць" за ёю, i наадварот.
У час яды забаранялася чытаць, каб не страцiць свой розум i памяць. Прымячалi: калi адзiн з удзельнiкаў харчавання закашляўся, то гэта значыла, што нехта спяшаецца ў госцi; калi чалавек выпусцiў з рук ежу, гэта сведчыла аб тым, што яму нехта зайздросцiць. Да завяршэння сямейнай трапезы з-за стала можна было выйсцi толькi з дазволу гаспадара. Пасля завяршэння сямейнай трапезы абавязкова неабходна было выказаць падзяку Нябёсам i прыбраць посуд, iнакш ноччу ў хаце будзе "пiраваць" нячыстая сiла. Нават калi яда была не зусiм смачнай, было не прынята гаварыць кепскiя словы ў адрас ежы i тых, хто яе прыгатаваў. Непрыбраным стол пакiдалi толькi ў днi ўшанавання памерлых: на Радаўнiцу, Масленiчныя, Траецкiя, Восеньскiя Дзяды, а таксама на трэцi, дзявяты, саракавы дзень i на ўгодкi пасля смерцi чалавека. У асобных мясцiнах Гомельшчыны да нашых дзён iснуе звычай тры днi не прыбiраць посуд, калi нехта з суродзiчаў паехаў у далёкую дарогу. Залатое правiла народнай культуры патрабавала: аддаючы з хаты прадукты харчавання, напрыклад, хлеб, малако, муку, памятайце, што нельга аддаваць апошняе, iначай сам застанешся нi з чым. Аксана Катовіч, Янка Крук. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб засцерагчы дзiця ад нячыстай сiлы, нядобрых поглядаў i сурокаў, пад падушку або ў калыску клалi асвячоную на Тройцу зелянiну — галiнку клёну, бяро
|
|