Тры пляцоўкі для будаўнiцтва АЭС прызнаны экспертамi МАГАТЭ прыдатнымi
Тры пляцоўкі для будаўнiцтва АЭС прызнаны экспертамi МАГАТЭ прыдатнымi
Жыццёвы цыкл кожнай атамнай станцыi ўключае тры этапы: будаўнiцтва, эксплуатацыю i зняцце з эксплуатацыi. Наша краiна знаходзiцца пакуль на папярэднiм этапе — выбары пляцоўкi для будаўнiцтва ўласнай АЭС. Паводле патрабаванняў МАГАТЭ, краiна павiнна мець некалькi альтэрнатыўных пляцовак. Як паведамiў на прэс-канферэнцыi акадэмiк НАН Беларусi, намеснiк акадэмiка-сакратара Аддзялення фiзiка-тэхнiчных навук НАН Беларусi Аляксандр Мiхалевiч, мiсiя экспертаў МАГАТЭ месяц таму наведала Беларусь i вывучыўшы даныя аб даследаваннях Краснапольскай, Кукшынаўскай i Астравецкай пляцовак, прызнала iх прыдатнымi для будаўнiцтва. На этапе выбару пляцоўкi праводзяцца ў тым лiку i экалагiчныя даследаваннi магчымых рэгiёнаў, дзе будзе ўзведзена атамная станцыя, паведамiў прадстаўнiк ДУ "Дырэкцыя будаўнiцтва атамнай электрастанцыi Уладзiмiр Петрушкевiч. Квоты па выкiдах у навакольнае асяроддзе рэгулююцца нарматыўнымi дакументамi, i гэтымi лiчбамi кiруюцца праекцiроўшчыкi АЭС. Згодна з законам аб радыяцыйнай бяспецы, ад усiх вiдаў тэхнагеннага апраменьвання, уключаючы атамныя станцыi, доза апраменьвання не павiнна перавышаць 1,0 мЗв у год. А пры праектаваннi атамных станцый нарматыўнымi дакументамi ўстанаўлiваецца квота выпраменьвання ад атамнай станцыi, якая складае 100 мкЗв у год, або 10 працэнтаў ад усiх тэхнагенных крынiц. Для разлiку дапушчальных выкiдаў з улiкам рэальных умоў працы станцыi i ўдасканалення тэхналогiй бярэцца лiчба яшчэ ў дзесяць разоў меншая. Як расказаў Уладзiмiр Петрушкевiч, фактычныя даныя па рабоце атамных станцый не з’яўляюцца сакрэтам. Штогод федэральная служба па экалагiчным i атамным наглядзе Расiйскай Федэрацыi публiкуе даныя аб усiх атамных станцыях Расii па колькасцi выкiдаў i скiдаў, якiя, дарэчы, можна знайсцi ў iнтэрнэце. І паводле гэтых даных можна зрабiць выснову, што рэальныя значэннi выкiдаў яшчэ значна меншыя, чым мiнiмальна ўстаноўленыя. Так, напрыклад, выкiды iнертнага радыеактыўнага газу складаюць ад 16 да 0,02 працэнта ад крайнiх дапушчальных. Як паведамiла дырэктар Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Марыя Герменчук, тры магчымыя пляцоўкi для будаўнiцтва АЭС вывучаюцца з пункту гледжання экалагiчнай бяспекi (геалагiчнай будовы i экалагiчнага складнiка на сёння). Наша краiна мае вялiкi вопыт у вывучэннi ўздзеяння ядзернай энергетыкi на навакольнае асяроддзе. Вывучэнне пачалося яшчэ ў васьмiдзесятыя гады мiнулага стагоддзя, калi ў БССР планавалася будаўнiцта цеплавой электрацэнтралi. Гэты вопыт быў удасканалены, дзякуючы сумеснай працы з лiтоўскiм бокам па вывучэннi ўздзеяння на навакольнае асяроддзе магiльнiкаў ядзернага палiва на Iгналiнскай атамнай станцыi. I дзякуючы гэтым напрацоўкам, некаторыя нормы экалагiчнай бяспекi ў нашай краiне больш жорсткiя, чым у той жа Лiтве i краiнах ЕС. Наша краiна, як нiякая iншая, моцна пацярпела ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, i "мы зрабiлi высновы, якiя дазваляюць нам упэўнена глядзець у будучыню", — заявiла Марыя Гермянчук. Сёння ў Беларусi сучасная сiстэма манiторынгу радыяцыйнага ўзроўню як на забруджаных пасля аварыi на ЧАЭС тэрыторыях, так i на тэрыторыях вакол атамных станцый, якiя знаходзяцца паблiзу ад нашай мяжы — Iгналiнскай, Ровенскай i Смаленскай АЭС. Iнфармацыя аб радыяцыйным фоне даступная i знаходзiцца ў iнтэрнэце. Абнаўляецца яна кожную гадзiну, у выпадках надзвычайных становiшчаў на станцыях — кожныя дзесяць хвiлiн. Як паведамiў намеснiк дырэктара Дэпартамента па геалогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Уладзiмiр Коркiн, тры абраныя для будаўнiцтва пляцоўкi дэтальна вывучаны ў геалагiчных адносiнах з улiкам сусветнага вопыту. Даныя гэтых даследаванняў паказваюць, што пляцоўкi знаходзяцца ў дастаткова ўстойлiвых геалагiчных умовах, геалагiчных фактараў, якiя забараняюць будаўнiцтва, не ўстаноўлена. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццёвы цыкл кожнай атамнай станцыi ўключае тры этапы: будаўнiцтва, эксплуатацыю i зняцце з эксплуатацыi. Наша краiна знаходзiцца пакуль на папярэднiм
|
|