Cпорт і роднае слова
Cпорт і роднае слова
Ліст у нумар Адшумелi Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне. Ганаруся поспехамi нашых спартсменаў! Iм не сорамна вяртацца дамоў. Асаблiва — ураджэнцам маёй Магiлёўшчыны, якiя паклалi ў скарбонку краiны першае золата. Слоў няма — малайцы! Але ж, як на мой погляд, медалёў магло б быць болей, калi б... У студэнцкiя гады ў спартыўным таварыстве "Навука" я быў чэмпiёнам Беларусi па бегу на 800 i 1500 метраў, так што ведаю кошт перамог. I помню, як жа хацелася ў апошнiя, у вырашальныя хвiлiны пачуць (альбо ўспомнiць) нейкае гаючае роднае слова, добрую музыку, песню. Гэта — вельмi натхняла, мабiлiзоўвала, гэта заўсёды прыбаўляла сiлаў. На вялiкi жаль — i як мне здаецца — гэты рэзерв у нас пакуль не задзейнiчаны. Спартсмены, як i абсалютная большасць iншага люду, адарваны ад сваёй мовы, ад сваёй культуры... Аднак наперадзе многа новых спаборнiцтваў, у iх — ну хочацца верыць — наш сiнявокi край заўсёды будзе наймацнейшым. I заваёўваць новыя медалi нам дапаможа веданне героiка-драматычнай гiсторыi Беларусi, яе традыцый, песень i вершаў. Усевалад Шыкуноў, дацэнт, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны,г. Магiлёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адшумелi Алiмпiйскiя гульнi ў Пекiне. Ганаруся поспехамi нашых спартсменаў! Iм не сорамна вяртацца дамоў. Асаблiва — ураджэнцам маёй Магiлёўшчыны, якi |
|