21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзі

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрыя людзі

Матросы

У Мiнску на пляцы Перамогi а дзесятай ранiцы бiлiся матросы. Іх было чалавек з трыццаць. Выглядалi яны ў сваiх безрукаўных цяльняшках ды чорных бесказырках рэвалюцыйна i анархiчна. Якое такое марацкае свята яны сабралiся адзначаць на мiнскiм пляцы Перамогi? Не ведаю... Але большасць матросаў была на моцным падпiтку. Раптам самы маленькi матросiк падбег да худога i ўдарыў яму ў нос. Той залiўся крывёю i паспрабаваў схапiць маленькага за грудкi, не атрымалася, бо маленькi быў даўгарукi. Ён бы худога збiў канчаткова, каб не тоўсты, якi схапiў маленькага за каўнер, павярнуў тварам да сябе i з усяе моцы даў яму кулаком у грудзi. Маленькi павалiўся на зямлю i паспрабаваў ударыць нагою тоўстага ў пахавiнне. Тоўсты раз’юшыўся, схапiў маленькага за рэмень i нагавiцы, прыўзняў i зашпурнуў праз кусты ды пад елку. Худы, выцiраючы нос ужо добра ўчырванелай насоўкаю, падзякаваў тоўстаму за абарону i збiццё маленькага. Той ляжаў пад елкаю i лаяўся, але падняцца баяўся, бо тоўсты паабяцаў яго прыбiць, калi толькi паспрабуе ўзняцца на ногi. Публiка, што чакала на аўтобусным прыпынку i назiрала за бойкаю п’яных матросаў, адназначна радавалася, бо выглядала ўсё па-цыркавому захапляльна, камiчна i зусiм не праўдзiва.

Авiяносец

У горадзе Гаета я разглядаў амерыканскi авiяносец. Шторанiцы з яго ўздымалiся самалёты, каб бамбіць Югаславiю. Калi ў цябе няма камеры i фотаапарата, дык ты спакойна можаш прагульвацца па прычале i глядзець на вайсковы карабель колькi заўгодна. Я глядзеў, стаяў i глядзеў, побач дзецi лавiлi вудамi рыбу, iм было нецiкава разглядаць агромнiсты карабель. Дзецi даўно прызвычаiлiся да авiяносца ў сваiм старажытным горадзе. А мне ўсё было за дзiва: i авiяносец, i магiла Цыцэрона, i старажытная Гаета, i амерыканскiя лётчыкi. Яны здзiўлялi мяне найбольш, бо яны белазуба ўсмiхалiся ўсiм сустрэчным, яны павольна гулялi па сонечнай Гаеце, яны паводзiлi сябе так, як звычайныя адпачыннiкi. Нiбыта гэта не яны шторанiцы ўздымаюць самалёты з палубы авiяносца, нiбыта не яны руйнуюць цэлую краiну, нiбыта свет справядлiвы i цiхамiрны...

Амбасады

Схадзiў у пасольства Вялiкабрытанii на прэзентацыю кнiгi пра мядзведзя Вiнi-Пыха, якую зрабiў i выдаў Вiталь Воранаў. Стоячы са шклянкаю пустой вады сярод заўсёдных фуршэтнiкаў, падумаў: нават пасрэдны лiтаратар, жывучы ў Беларусi, увесь час наведвае самыя розныя амбасады са шматлiкiмi мерапрыемствамi, а нашы выбiтныя творцы, якiя знайшлi прытулак за мяжою, ходзяць адно ў беларускiя амбасады, i тое зрэдку.

Светлацень

Святло — жывапiснае, цень — графiчны. Калi прамалёўваеш святло, малюнак робiцца жывапiсным; калi прапiсваеш цень, жывапiс робiцца графiчным.

Сквар

У горадзе пачаўся такi сквар, такая гарачыня, такая спякота, што людзi пачалi нагадваць кавалкi зваранага сала. Ратунак быў адно ў прахалодзе вады. Яна бясконца пiлася i лiлася на скуру, пад яе падстаўлялася перагрэтая цяжкая галава. Вада дапамагала мне ўвесь дзень, дапамагла яна i ўночы. Лежачы пад свежаю прасцiною, я прыгадваў рэчку: бруiстую, крынiчную, заўсёды прахалодную Ятранку. У дзяцiнстве, вярнуўшыся з сонечнага поля i загнаўшы карову ў цёмнае гумно, я прыходзiў на корч, сядаў на яго конна i звешваў у ваду натомленыя ногi. У празрыстую пругкую плынь я апускаў руку i спрабаваў схапiць рэчку, а яна цякла-ўцякала праз пальцы. Ратуючыся ад задухi, я так i прасядзеў цэлую ноч на старым карчы, пад срэбналiстай вярбою, якая прыйшла да мяне з далёкага вясковага мiнулага.

Карцiна

Вырашыў напiсаць невялiкую карцiну, з якой хацелася б выпiць. Палатно мусiбыць спакойнае па колерах. На iм будзе намаляваны iдэальны сабутэльнiк. Карцiну можна павесiць над сталом у варэльнi. Менавiта ў варэльнi над сталом нейкi час правiсела скрадзеная з Луўра Джаконда. Трэба сказаць, што ў варэльнi яна ўсмiхалася так жа, як i ў Луўры. Увечары, калi заманецца, можна будзе, вярнуўшыся з працы, выпiць з iдэальным сабутэльнiкам i пагаварыць з iм. Шмат хто размаўляе ды выпiвае з тэлевiзарам, многiя ўжо навучылiся п’янстваваць з камп’ютарам, але i тэлевiзар, i камп’ютар задужа гаваркiя, занадта яны шматслоўныя, i настроi ў iх зменлiвыя, ды i характары ў iх мiтуслiвыя, як у кепскiх паэтаў. Мой намалёваны сабутэльнiк гаварыць наогул не стане, ён будзе слухаць цябе. Ён выслухае i шчыра паспачувае. Калi ты не захочаш з iм выпiць сягоння, ён не пакрыўдзiцца, бо я навучу яго чакаць. Яшчэ ў iм будзе загадкавасць Сфiнкса... Спадзяюся, у мяне атрымаецца новая карцiна.

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на пляцы Перамогi а дзесятай ранiцы бiлiся матросы. Іх было чалавек з трыццаць. Выглядалi яны ў сваiх безрукаўных цяльняшках ды чорных бесказ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика