21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На кожнага настаўніка — 1,1 стаўкi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На кожнага настаўніка — 1,1 стаўкi

1 верасня за школьныя парты сядуць 1 млн 103 тысячы беларускiх школьнiкаў, у тым лiку i 93 тысячы першакласнiкаў. Гэта амаль на 2 тысячы больш дзяцей, чым у папярэднiм годзе. Да 1 верасня будуць здадзеныя ў эксплуатацыю 4 новыя школы, 2 спартыўныя залы ў школах i адна школа вернецца ў строй пасля рэканструкцыi. Праўда, 93 агульнаадукацыйныя ўстановы будуць зачынены i яшчэ 37 — рэарганiзаваныя. Аб гэтым паведамiў на калегii Мiнадукацыi, прысвечанай падрыхтоўцы нацыянальнай сiстэмы адукацыi да новага навучальнага года, намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно.

— Аптымiзацыя i рэструктурызацыя сеткi навучальных устаноў ажыццяўляецца на месцах прадумана, з улiкам рэальнай дэмаграфiчнай сiтуацыi, — падкрэслiў Казiмiр Фарыно. — Для арганiзацыi падвозу дзяцей сёлета запланавана дадаткова набыць 125 аўтобусаў. Звыш 70 працэнтаў аўтобусаў ва ўстановы адукацыi ўжо паступiлi, астатнiя — паступяць у блiжэйшы час.

Казiмiр Фарыно акрэслiў шэраг самых важных задач, якiя стаяць перад сiстэмай адукацыi ў новым навучальным годзе. У сiстэме дашкольнай адукацыi неабходна правесцi апераджальны рамонт i рэканструкцыю ўстаноў дашкольнай адукацыi — на сёння капiтальны рамонт патрабуецца 715 дашкольным установам. Сур’ёзную ўвагу трэба надаць сацыяльнай абароне работнiкаў i спецыялiстаў дашкольных устаноў, каб зменшыць цякучасць кадраў: цяпер у дашкольных установах 1005 вакансiй выхавальнiкаў, 124 вакансii медыцынскiх сёстраў i 438 вакансiй памочнiкаў выхавальнiка. "Увогуле, улiчваючы, што значная колькасць аб’ектаў адукацыi эксплуатуюцца без капiтальнага рамонту дзесяткамi гадоў, мы падтрымлiваем пазiцыю Мiнiстэрства фiнансаў, аблвыканкамаў i Мiн- скага гарвыканкама па значным павелiчэннi аб’ёмаў фiнансавання рамонтных работ на аб’ектах адукацыi. У пэўнай ступенi такiя падыходы замацаваныя i ў праекце бюджэту краiны на 2009 год", — дадаў Казiмiр Фарыно.

Сур’ёзнае выпрабаванне ў сувязi з пераходам школы на 11-гадовы тэрмiн навучання чакае сiстэму агульнай сярэдняй адукацыi.

— Па ўсiх прадметах вучэбнага плана 11-гадовай школы падрыхтаваны i даведзены да ведама педагагiчнай грамадскасцi iнструктыўна-метадычныя лiсты, якiя адлюстроўваюць асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу, выкарыстанне падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, сродкаў навучання i парадак ацэньвання вынiкаў вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў, — паведамiў Казiмiр Фарыно. — Падрыхтаваны ўсе неабходныя нарматыўныя i метадычныя матэрыялы, аднак iх <І>паспяховая рэалiзацыя будзе залежаць ад кампетэнтнасцi кожнага канкрэтнага настаўнiка i яго прафесiяналiзму. Былi ўнесены таксама карэкцiроўкi ў план i графiк выпуску вучэбных выданняў. Кожны школьнiк павiнен быць забяспечаны да пачатку навучальнага года камплектам падручнiкаў. Мяркую, што для гэтага трэба ўзяць пад асаблiвы кантроль выкарыстанне ў вучэбным працэсе ўсiх падручнiкаў i вучэбна-метадычнай лiтаратуры, выдадзенай у папярэднiя гады.

Па ацэнках Мiнадукацыi, сярэдняя педагагiчная нагрузка ў агульнаадукацыйных установах краiны ў новым навучальным годзе складзе 1,1 стаўкi. Скарачэнне настаўнiкаў, як запэўнiў Казiмiр Фарыно, не адбылося. Да таго ж ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi было накiравана па размеркаваннi 5,4 тысячы маладых спецыялiстаў.

Але праблемы з кадрамi ў галiне ўсё ж такi ёсць. Так, ва ўстановах прафтэхадукацыi не хапае выкладчыкаў спецдысцыплiн i майстроў вытворчага навучання, якiя сыходзяць з нiвы педагогiкi на вытворчасць, дзе значна больш высокi ўзровень заробкаў i больш важкi сацыяльны пакет. Адчуваецца дэфiцыт кадраў, як ужо гаварылася вышэй, у дашкольных установах, установах пазашкольнага выхавання, а таксама дэфiцыт спецыялiстаў карэкцыйнай педагогiкi: установам адукацыi патрабуюцца дадаткова яшчэ 233 настаўнiкi-дэфектолагi.

— Кадравыя праблемы звязаны ў асноўным з нiзкiм сацыяльным статусам педагогаў, недастатковым узроўнем заработнай платы i скарачэннем у многiх катэгорый педагагiчных работнiкаў водпускаў. Кiраўнiцтва мiнiстэрства добра разумее гэту праблему i прымае разам з зацiкаўленымi бакамi ўсе неабходныя меры для выпраўлення сiтуацыi, — запэўнiў Казiмiр Фарыно.

Дарэчы, Мiнiстэрства адукацыi рэкамендавала прысвяцiць першы ўрок у Дзень ведаў 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Гэты ўрок стане лейтматывам святочных мерапрыемстваў (конкурсаў, канцэртаў, выстаў), якiя будуць праходзiць ва ўстановах адукацыi на працягу ўсяго навучальнага года...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня за школьныя парты сядуць 1 млн 103 тысячы беларускiх школьнiкаў, у тым лiку i 93 тысячы першакласнiкаў. Гэта амаль на 2 тысячы больш дзяцей,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика