21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iнфарм-укол

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Бясплоднасць з-за хворых дзяснаў?

Пілотнае даследаванне, праведзенае ў адной iзраiльскай бальнiцы, выявiла магчымую сувязь памiж бактэрыямi, якiя выклiкаюць захворваннi дзяснаў i знiжэннем здольнасцi да размнажэння ў мужчын.

Паводле вынiкаў даследавання, у 65 працэнтаў мужчын з нездавальняючымi паказчыкамi спермаграмы, былi выяўлены хваробы дзяснаў. Праўда, аказалася, што амаль у паловы мужчын з нармальнымi паказчыкамi спермы былi выяўлены тыя ж праблемы з дзяснамi. Спецыялiсты кажуць, што бясплоднасць можа быць выклiкана 500 вiдамi бактэрый, якiя знаходзяцца ў ротавай поласцi, i здольны пранiкаць у крывяносную сiстэму, адкуль наносiць шкоду самым розным органам. Даследаванне паказала, што ў 50 працэнтаў мужчын семявая вадкасць якiх не ўтрымлiвае сперматазоiдаў, мае быць хранiчная хвароба дзяснаў, а бактэрыi, якiя выклiкаюць гэту праблему, былi знойдзены i ў семявай вадкасцi.

Хвароба нырак i хiстанне вагi

Дадатковыя кiлаграмы небяспечныя нават для здаровых людзей з нармальнай вагой: павелiчэнне масы цела ў дапушчальных межах можа развiць хранiчную ныркавую хваробу.

Паўднёвакарэйскiя спецыялiсты прыйшлi да такой высновы пасля аналiзу вынiкаў даследавання фактараў рызыкi для захваральнасцi нырак сярод людзей, якiя не мелi вялiкiх праблем са здароўем. Мужчыны, якiя папраўлялiся больш як на 750 грамаў штогод, мелi самую высокую рызыку ныркавай дысфункцыi. Тыя, чыя вага змянялася мiнiмальна ў межах каля 250 грамаў, у меншай ступенi пакутавалi ад ныркавых расстройстваў, але ўсё ж такi рызыка i для гэтай групы заставалася значнай. Медыкi ўпэўненыя, што хiстаннi вагi пагражаюць праблемамi са здароўем людзям любой камплекцыi.

Гарачэй клiмат — больш... камянёў

Глабальнае пацяпленне можа выклiкаць засуху на вялiкiх прасторах зямлi, а таксама прывесцi да росту колькасцi людзей з мочакаменнай хваробай.

Прычынай гэтага захворвання часта з’яўляецца абязводжванне, калi арганiзм не ў стане вывесцi нежаданыя мiнералы, што назапашваюцца ў нырках. У даследаваннi Унiверсiтэта Тэхаса гаворыцца, што да 2050 года ў вынiку павышэння тэмпературы ў самых засушлiвых раёнах ЗША мочакаменная захваральнасць можа вырасцi на 30 працэнтаў.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пілотнае даследаванне, праведзенае ў адной iзраiльскай бальнiцы, выявiла магчымую сувязь памiж бактэрыямi, якiя выклiкаюць захворваннi дзяснаў i знiжэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика