21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Груша

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Груша

Груша — дрэва са смачнымі, сакавiтымi пладамi, якiя, калi прыглядзецца, нагадваюць жаночую фiгуру. Можа менавiта таму гэта дрэва ў свядомасцi славян стала сiмвалам страсцi, зямным вобразам першай жанчыны, якая была выгнана з раю.

* Паўднёвыя славяне ўшаноўвалi грушу як свяшчэннае дрэва, а паданнi сведчылi, што людзi малiлiся не ў царкве, а пад галiнамi старой грушы.

* У мiфалогii ўсходнiх славян груша, як вярба i арэх, была звязана з "тым" светам, нячыстай сiлай. Па ўяўленнях нашых продкаў, менавiта ў дупле старой грушы жыве чорт. Народны выраз "Закахаўся як чорт у старую грушу" — яскравы доказ таму .

* Невыпадкова на русальным тыднi русалку "заганялi" на грушу, вешалi на грушу вянкi.

* У той жа час "залатым" правiлам для гаспадара было абавязкова пасадзiць у сваiм садзе грушу, а то i не адну.

* Нашы продкi менавiта грушу надзялялi жыватворнай энергiяй: кветкi, лiсце, плады i галiнкi выкарыстоўвалiся народнымi лекарамi, каб надаць чалавеку цi жывёле жыццёвыя сiлы.

* Даволi часта грушу, яе плады, выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, скiраваных на нараджэнне дзiцяцi. Так, каб зацяжарыць, жанчыне раiлi з’есцi грушу, якая больш за астатнiя правiсела на дрэве. Для ўмацавання сiлаў грушавы напой давалi пiць парадзiсе.

* Пры першым рытуальным купаннi, каб жыццё дзiцяцi было салодкiм, галiнкi цi лiсце грушы клалi ў ваду.

* Калi дзiця аднiмалi ад грудзей, яго неслi пад грушу i на некаторы час пакiдалi там. На Палессi пра народжанае дзiця казалi: "упаў з грушы" цi так: "баба з грушы прынесла".

* Грушу выкарыстоўвалi, каб даведацца пра свой лёс: дзяўчаты, калi варажылi аб вяселлi, надзявалi на грушу пярсцёнкi i ўпрыгожаныя рознакаляровымi стужкамi вянкi.

* На Палессi нявеста, якая ехала на вянчанне, павiнна была на кожным скрыжаваннi дарог раскiдваць сушаныя грушы.

* У Брэсцкiм цi Гомельскiм Палессi ў сярэдзiну вясельнага каравая абавязкова ўтыкалi дзве абкручаным цестам i запечаныя галiнкi грушы. Іх звалi "шышачкi". Адна з iх мела выгляд лiтары "У" ("двайчатка") i была сiмвалам нявесты. Другая мела трайное разгалiнаванне ("трайчатка") i была сiмвалам жанiха.

* Груша таксама, як i яблыня, была надзелена сакральнасцю ў дачыненнi да сябе: ссекчы грушу лiчылася вялiкiм грахом.

* Лiчылася, што жанчыне нельга ўзлазiць на пладаносныя дрэвы, грушу цi яблыню, iнакш яны не будуць прыносiць плады.

* Калi плады на маладым дрэўцы паспелi, сталыя людзi раiлi першую грушу цi яблык аддаць самаму малодшаму ў сям’i. У такiм выпадку дрэва будзе радзiць доўгiя гады.

* Народныя лекары раiлi ўжываць грушы тым, хто пакутуе ад захворванняў кiшэчнiка, лiшняй вагi, пры сэрцабiццi, дыябеце; у той жа час не раiлi есцi грушу на пусты страўнiк i не запiваць яе халоднай вадой.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Груша — дрэва са смачнымі, сакавiтымi пладамi, якiя, калi прыглядзецца, нагадваюць жаночую фiгуру. Можа менавiта таму гэта дрэва ў свядомасцi славян с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика