21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Партыйнае прадстаўніцтва на сёлетнiх выбарах зменшылася ўтрая

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партыйнае прадстаўніцтва на сёлетнiх выбарах зменшылася ўтрая

28 жнiўня завяршылася рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Учора ў Цэнтральнай выбарчай камiсii паведамiлi, што 276 кандыдатаў ужо зарэгiстравана. З iх 119 вылучаны шляхам збору подпiсаў, 96 — двума спосабамi: грамадзянамi i працоўнымi калектывамi, 20 — грамадзянамi i партыямi, 4 — грамадзянамi, партыямi i працоўнымi калектывамi, 11 — працоўнымi калектывамi i 26 — палiтычнымi партыямi. Пяцёра знялi свае кандыдатуры (трое з iх — сённяшнiя дэпутаты Сяргей Касцян, Анатоль Красуцкi i Мiкалай Чурсiн).

— Гэтыя лiчбы не з’яўляюцца канчатковымi, — паведамiла ўчора на прэс-канферэнцыi старшыня Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя ЯРМОШЫНА. — Цяпер незарэгiстраваныя кандыдаты падаюць заявы з абскарджаннем адмовы ў рэгiстрацыi ў Цэнтральную камiсiю. На ранiцу 29 жнiўня было пададзена 9 такiх заяў. ЦВК плануе пачаць iх разгляд 3 верасня i завяршыць да канца тыдня.

Сярод партыйцаў па пяць чалавек было адмоўлена членам Партыi БНФ i Партыi камунiстаў Беларускай. Чатырох кандыдатаў падчас рэгiстрацыi згубiла Камунiстычная партыя Беларусi, трох — Аб’яднаная грамадзянская партыя, аднаго — Лiберальна-дэмакратычная, двух — Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi, трох — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Ужо цяпер можна сказаць, што ў большасцi выпадкаў прычынай адмовы стала недастатковае веданне прэтэндэнтамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Няправiльна запоўненыя падпiсныя лiсты i дэкларацыi аб даходах прывялi да выбыцця з дыстанцыi значнай колькасцi кандыдатаў. Так, напрыклад, выбракоўвалiся лiсты, на якiх стаялi подпiсы грамадзян, якiя пражывалi ў розных адмiнiстрацыйных раёнах, альбо якiя былi засведчаны адмiнiстрацыяй з iншага раёна.

— Сёлетняя выбарчая кампанiя характарызуецца тым, што ўтрая зменшылася партыйнае прадстаўнiцтва, у параўнаннi з 2004 годам, 118 супраць 316, — звярнула ўвагу Лiдзiя Ярмошына. — Значна, у два з паловай раза, скарацiлася вылучэнне ад працоўных калектываў. Гэта форма вылучэння сёння ўсё менш запатрабаваная. Разам з тым расце папулярнасць вылучэння шляхам збору подпiсаў. У 2004 годзе ўдзельная вага такiх кандыдатаў складала 55 працэнтаў, сёлета — 89 працэнтаў.

 

Старшыня ЦВК заўважыла, што чвэрць ад усiх прэтэндэнтаў не змаглi сабраць неабходную для рэгiстрацыi колькасць подпiсаў. Самы вялiкi конкурс на дэпутацкi мандат на сёння склаўся ў Магiлёўскай вобласцi i горадзе Мiнску — больш за 3 чалавекi на адну акругу. Самы нiзкi — на Гродзеншчыне, там на 13 выбарчых акруг зарэгiстравана 20 кандыдатаў. Па складу кандыдатаў сёлетнiя выбары адрознiваюцца вялiкай колькасцю суддзяў i адвакатаў. Колькасць маладых людзей да 30 гадоў i жанчын параўнальна невысокая.

— Многiя кандыдаты скардзiлiся на тое, што сёння цяжка становiцца сабраць тысячу подпiсаў, — сказала Лiдзiя Ярмошына. — Як выйсце, я хацела б прывесцi спосаб збору подпiсаў графам Прушынскiм, якi, на жаль, занадта позна ўступiў у выбарчую кампанiю, 15 жнiўня, i яму проста не хапiла часу, каб з поспехам завяршыць сваё вылучэнне. Тым не менш спадар Прушынскi, стоячы на прахадной прадпрыемства ў Ваўкавыску, за адну гадзiну сабраў 150 подпiсаў.

У сёлетнюю выбарчую кампанiю ўпершыню быў зарэгiстраваны ваеннаслужачы, якi адбывае тэрмiновую вайсковую службу. На ўвесь час перадвыбарнай агiтацыi яму прадастаўлены адпачынак.

На сёння па акрэдытацыю звярнулiся 141 мiжнародны назіральнiк. З iх 63 прадстаўляюць Выканкам СНД, 21 — Мiжпарламенцкую Асамблею СНД, 57 — БДIПЧ АБСЕ. Акрамя таго, на запрашэнне ЦВК Беларусi адгукнулiся цэнтрвыбаркамы iншых краiн: Расiйскай Фэдэрацыi, Украiны, Арменii i Кiргiзii.

— Мы беспраблемна i ў поўнай згодзе працуем з мiсiяй АБСЕ, — падкрэслiла старшыня ЦВК. — Штотыднёва сустракаемся з усiмi прадстаўнiкамi мiсiй i вырашаем пытаннi, якiя ўзнiкаюць у ходзе iх працы.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 жнiўня завяршылася рэгiстрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Учора ў Цэнтральнай выбарчай кам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика