21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт Беларусi зрабiў кадравыя перастаноўкi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусi зрабiў кадравыя перастаноўкi

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 жнiўня разгледзеў кадравыя пытаннi. Кiраўнiк дзяржавы назначыў:

Ялфiмава Аляксея Леанiдавiча — намеснiкам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

Канавалава Аляксандра Мiхайлавiча — намеснiкам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

Зася Станiслава Васiльевiча — намеснiкам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь;

Гарульку Андрэя Георгiевiча — першым намеснiкам старшынi Дзяржпагранкамiтэта — начальнiкам галоўнага аператыўнага ўпраўлення;

Лапо Анатоля Пятровiча — намеснiкам старшынi Дзяржпагранкамiтэта — начальнiкам галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння;

Фiлiстовiча Вiктара Леанiдавiча — намеснiкам мiнiстра ўнутраных спраў — начальнiкам галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратаром);

Куляшова Анатоля Нiлавiча — намеснiкам мiнiстра ўнутраных спраў — начальнiкам мiлiцыi грамадскай бяспекi;

Фармагея Леанiда Канстанцiнавiча — начальнiкам ГУУС Мiнгарвыканкама;

Найдзенку Аляксандра Цiханавiча — начальнiкам УУС Вiцебскага аблвыканкама;

Саўчыца Івана Аляксандравiча — начальнiкам УУС Мiнскага аблвыканкама;

Балейку Фёдара Фёдаравiча — начальнiкам УУС Магiлёўскага аблвыканкама;

Прэзiдэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Жыбуртовiча Вiктара Валянцiнавiча — афiцыйным прадстаўнiком МУС у Пасольстве Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашнiя кадравыя назначэннi адбываюцца на фоне асаблiвых падзей на мiжнароднай арэне: лiтаральна за некалькi апошнiх дзён геапалiтычныя супярэчнасцi на Каўказе прывялi да ваеннага процiстаяння. "Падзеi, што адбылiся, у шмат разоў абвастрылi мiжнародную сiтуацыю. Яе прамым вынiкам, лiчу, стане фарсiраванае ўмацаванне ваенна-палiтычных пазiцый Паўночнаатлантычнага блока, i ўсё гэта будзе адбывацца, перш за ўсё, паблiзу гранiц нашай дзяржавы", — заявiў Прэзiдэнт.

Як вядома, асобныя элементы процiракетнай абароны размяшчаюцца ў суседнiх дзяржавах, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама заўважыў, што ў СМI "з’яўляюцца заявы аб фармiраваннi новых натаўскiх баз у прыбалтыйскiх краiнах". "Будзем спадзявацца, што гэта проста неправераныя паведамленнi сродкаў масавай iнфармацыi. А калi гэта сапраўды пробны крок i такая палiтыка НАТА iснуе, то, зразумела, мы не можам быць убаку ад такiх дзеянняў, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — У блiжэйшы час, мне здаецца, мы можам быць сведкамi кардынальнага перагляду палiтыкi па лiнii Усход — Захад. Перакананы, калi гэта адбудзецца, то Беларусь гэта не абмiне".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што "ў адказ на шчырае жаданне Беларусi нармалiзаваць адносiны з Захадам, са Злучанымi Штатамi, на нашы канкрэтныя крокi нi Еўрасаюз, нi ЗША з адэкватнымi мерамi спяшацца не збiраюцца".

"Пазiтыўная канкрэтыка ў гэтым напрамку адсутнiчае. Гэта актывiзуе спробы пэўных сiлаў дэстабiлiзаваць абстаноўку ўнутры нашай дзяржавы. У гэтым плане хачу ўпамянуць аб галоўнай палiтычнай падзеi — парламенцкiх выбарах. Гэтыя выбары нашы заходнiя партнёры ўжо вызначылi як самы галоўны крытэрый — лакмусавую паперку — ва ўзаемаадносiнах Беларусi з ЗША i Захадам. Яшчэ раз падкрэслю сваю прынцыповую пазiцыю: мы гэтыя выбары праводзiм для сябе, для беларускага народа, для нашай краiны. Яны пройдуць абсалютна сумленна, — заявiў Прэзiдэнт. — Прысутныя тут, асаблiва работнiкi мiлiцыi, Дзяржсакратарыята Савета Бяспекi, мiнiстры маюць непасрэднае дачыненне да гэтага працэсу. Мiлiцыя павiнна забяспечыць поўную грамадскую бяспеку, Дзяржсакратарыят — каардынаваць у гэтай частцы дзеяннi праваахоўных органаў. У нас вельмi шмат наглядальнiкаў, якiя даўно працуюць унутры краiны. Мы ўпусцiлi ўсiх, нават тых, каму быў закрыты ўезд у Беларусь. Далёка не ўсе яны нашы прыхiльнiкi, але я зыходжу з такой пазiцыi: няхай бачаць, як жыве на самай справе Беларусь i як тут праводзяцца палiтычныя мерапрыемствы, няхай параўноўваюць з iншымi краiнамi".

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, выбары ў любой краiне павiнны праходзiць на аснове законаў дзяржавы. "У нас ёсць законы, прававая база для выбарнага працэсу створана, яна нiкiм не аспрэчваецца, i на аснове гэтых законаў мы правядзём выбары. У гэтым увесь дэмакратызм", — дадаў ён.

Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што ў Беларусi па-ранейшаму не выкаранены факты карупцыi, эканамiчных злачынстваў, захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыi ў развiццi крымiнагеннай абстаноўкi.

"Вы прымаеце на сябе больш адказныя i маштабныя, чым раней, абавязацельствы перад сваiм народам, якi разлiчвае на надзейную абарону з боку ўлады. Патрэбны поўная самааддача, уменне ставiць iнтарэсы дзяржавы на першае месца, здольнасць даць канкрэтны вынiк", — заявiў Прэзiдэнт, звяртаючыся да нованазначаных.

Прэзiдэнт разлiчвае на кадравае ўмацаванне Дзяржсакратарыята Савета Бяспекi. "Гэта ўнiверсальны орган, якi мае шырокiя паўнамоцтвы i магчымасцi, якiя трэба эфектыўна выкарыстоўваць. Адна з найважнейшых задач — планамерная рэалiзацыя стратэгiчнага курсу краiны ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекi. Дадатковыя рэзервы ў гэтым напрамку я бачу ў далейшым павышэннi каардынуючай ролi Дзяржаўнага сакратарыята. Неабходна ўдасканальваць узровень валодання абстаноўкай у краiне i ў сiлавых структурах, больш глыбока ведаць рэальную сiтуацыю i своечасова ўплываць на яе. Чакаю прапрацаваных i комплексных прапаноў стратэгiчнага характару па ўсяму колу пытанняў кампетэнцыi Дзяржсакратарыята", — сказаў ён.

"Сённяшнiя назначэннi ў Дзяржаўным пагранiчным камiтэце з’яўляюцца працягам кадравай палiтыкi, арыентаванай на прыход энергiчных i актыўных прафесiяналаў. Правiльнасць такiх падыходаў пацвярджаюць пазiтыўныя тэндэнцыi ў дзейнасцi пагранiчнага ведамства, узяты тэмп неабходна нарошчваць. Асаблiвае значэнне ў сучасных умовах набывае абарона эканамiчных iнтарэсаў i садзейнiчанне пашырэнню знешнеэканамiчных сувязяў нашай дзяржавы. Неабходна стварыць аптымальныя ўмовы для транзiту тавараў, прыцягнення iнвестыцый, пашырэння турыстычных патокаў. Новы змест павiнен набыць праваахоўны складальнiк у дзейнасцi органаў пагранiчнай службы, перш за ўсё, па процiдзеянні тэрарызму, наркатрафiку, незаконнай мiграцыi, гандлю людзьмi", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў важнасць больш хуткага прывядзення ўзроўню аховы дзяржгранiцы ў адпаведнасць з рэальна iснуючымi пагрозамi. "Патрабуе належнай каардынацыi дзейнасць дзяржорганаў, iншых арганiзацый у галiне правядзення дзяржаўнай пагранiчнай палiтыкi, забеспячэння пагранiчнай бяспекi. Галоўная роля тут павiнна быць за Дзяржаўным пагранкамiтэтам, i менавiта за гэта будзе адпаведная адказнасць. Таксама важна канчаткова замацаваць тэндэнцыю, што намецiлася, па аздараўленнi абстаноўкi ў пагранiчным ведамстве", — лiчыць ён.

У сiстэме ўнутраных спраў кадравыя назначэннi звязаны не толькi з неабходнасцю ўмацавання кiруючага ядра, але i з наспелай карэкцiроўкай вырашаемых задач, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"Выклiкае трывогу тое, што наша мiлiцыя пачынае страчваць свае пазiцыi i, часта, аўтарытэт у грамадстве. З кадрамi праблем у МУС вельмi шмат. Я перакананы, што тут прычына толькi ў тым, што мiнiстру так i не ўдалося сфармiраваць дастаткова моцны кiруючы корпус у мiнiстэрстве. Адсюль i ператасоўкi кадраў, i часам неапраўданыя перастаноўкi, i адсутнасць той аддачы, якую я чакаю ад нашай мiлiцыi".

У забеспячэннi грамадскай бяспекi, на думку Прэзiдэнта, пакуль што не ўдалося вырашыць галоўную з пастаўленых задач — пераадолець негатыўную тэндэнцыю ў развiццi крымiнагеннай абстаноўкi i раскрывальнасцi злачынстваў.

Адсутнасць комплекснага падыходу ў вырашэннi задач па забеспячэнні надзейнай бяспекi масавых мерапрыемстваў, паводле слоў Прэзiдэнта, зрабiла магчымым i апошняе надзвычайнае здарэнне, якое адбылося ў ноч з 3 на 4 лiпеня. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, гэта злачынства павiнна быць раскрыта.

"Трэба ўстаранiць лiшнiя функцыi ў падведамных вам структурах. Iснуючыя недахопы ў рабоце ўсiх ведамстваў павiнны быць лiквiдаваны ў самыя кароткiя тэрмiны. Часу на працяглую адаптацыю да новых участкаў дзейнасцi няма. Вы людзi вопытныя, спагнанне за вынiк будзе канкрэтнае i строгае. Чакаю ад вас канкрэтных, рашучых, разумных дзеянняў па выкананнi ўскладзеных задач", — сказаў на заканчэнне кiраўнiк дзяржавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 жнiўня разгледзеў кадравыя пытаннi. Кiраўнiк дзяржавы назначыў: Ялфiмава Аляксея Леанiдавiча — н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика