1 і 2 верасня чакаюцца замаразкi
1 і 2 верасня чакаюцца замаразкi
У Беларусi надвор’е ў гэтыя выхадныя днi будзе фармiраваць тылавая халодная частка шырокага цыклону з цэнтрам над поўначчу еўрапейскай часткi Расii, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. 31 жнiўня тэмпература паветра ўначы панiзiцца да 4—9 градусаў цяпла, днём будзе 11—17 градусаў вышэй за нуль. У панядзелак 1 верасня месцамi чакаюцца першыя асеннiя замаразкi да нуля — мiнус 2 градусаў. Паводле слоў спецыялiста, у аўторак ноччу па поўначы, а днём у асобных раёнах зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па ўсходзе месцамi захаваецца пагроза замаразкаў да нуля — мiнус 2 градусаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi надвор’е ў гэтыя выхадныя днi будзе фармiраваць тылавая халодная частка шырокага цыклону з цэнтрам над поўначчу еўрапейскай часткi Расii, п
|
|