21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Еўропа разглядае два варыянты санкцый супраць РФ

У Брусэлi абмяркоўваюцца два праекты санкцый, якiя Еўрасаюз, паводле заявы кiраўнiка МЗС Францыi Бернара Кушнера, будзе абмяркоўваць на самiце — польскi, што прадугледжвае ўвядзенне даволi жорсткiх мераў, i iтальянскi, якi ўтрымлiвае толькi абцякальную крытыку Расii. Расiя, зрэшты, ужо ўвяла санкцыi супраць "ножак Буша", хоць прэм’ер Пуцiн пры гэтым падкрэслiў, што з каўказскай тэмай гэта не звязана.

Мяккi варыянт еўрапейскiх санкцый утрымлiвае патрабаванне вывесцi расiйскiя войскi з тэрыторыi Грузii, у тым лiку з Поцi i буферных зонаў, месцазнаходжанне якiх на мiнулым тыднi вызначыў расiйскi Генштаб. Акрамя таго, паводле гэтага варыянта дакумента, ЕС запатрабуе ад Расii гарантый таго, што яе цяперашняя лiнiя паводзiнаў па стаўленнi да Грузii не будзе ўжытая да iншых краiн.

У жорсткiм варыянце рэзалюцыi гаворка iдзе аб увядзеннi фiнансава-эканамiчных санкцый. Паводле гэтага праекта, Еўрасаюз можа рэкамендаваць буйному бiзнэсу скарацiць аб’ём фiнансавых укладанняў у Расiю, прызнаўшы расiйскi рынак няўстойлiвым i поўным рызыкi. Нарэшце, Еўрасаюз можа параiць еўрапейскiм банкам не перакрэдытоўваць расiйскiя банкi i кампанii.

Расiя не прымусiць чакаць адказу

Расiя можа скарацiць пастаўкi нафты ў Еўропу на працягу найблiжэйшых дзён. Паводле звестак неафiцыйных крынiц выдання Thе Dаilу Tеlеgrарh, такое ўказанне маглi атрымаць нафтавыя кампанii, якiя выкарыстоўваюць трубаправод "Дружба", што iдзе ў Польшчу i Германiю.

Раней паведамлялася, што Еўрасаюз мае намер накласцi на Расiю эканамiчныя санкцыi з-за вайны ў Паўднёвай Асецii i прызнаннi незалежнасцi гэтай рэспублiкi i Абхазii. Такiм чынам, намер Масквы знiзiць пастаўкi можа ўспрымацца як пагроза зваротных санкцый. Афiцыйна iнфармацыя аб панiжэннi паставак пакуль не каментуецца. Аднак крынiцы брытанскага выдання сцвярджаюць, што нафтаправод можа пачаць працаваць не на поўную магутнасць ужо з панядзелка, 1 верасня. Па звестках Thе Dаilу Tеlеgrарh, Расiя пачакае пазачарговага самiту ЕС у Брусэлi, якi адбудзецца 1 верасня i на якiм павiнна вырашыцца пытанне санкцый. Калi Еўрасаюз распачне якiя-небудзь крокi супраць Расii, то тады пастаўкi нафты могуць быць скарочаныя. Калi гэта адбудзецца, кошты на нафту на сусветным рынку моцна вырастуць, а значыць, расiйскiя санкцыi адаб’юцца не толькi на Еўрасаюзе, але i на ўсiх краiнах, якiя не валодаюць сваiмi запасамi нафты.

СААЗ: адукаваныя людзi жывуць даўжэй

У Расii 20-гадовы мужчына, якi мае вышэйшую адукацыю, мае шанц пражыць яшчэ 52 гады, у той час, як той, хто мае толькi сярэднюю адукацыю — пражыве яшчэ толькi 40 гадоў, пiша Thе Timеs са спасылкай на справаздачу Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, прысвечаную ўплыву сацыяльнай няроўнасцi на працягласць жыцця.

"Сацыяльная несправядлiвасць забiвае людзей у масавых маштабах", — канстатуюць аўтары дакладу. Чаканая працягласць жыцця дзiцяцi, народжанага ў Глазга, Шатландыя, можа быць на 28 гадоў меншая, чым у iншага дзiцяцi, якое жыве толькi за 13 кiламетраў ад яго. Дзяўчынка з Лесота, па ўсёй верагоднасцi, пражыве на 42 гады менш, чым дзяўчынка з Японii. У Швецыi рызыка смерцi жанчыны падчас цяжарнасцi i родаў складае 1 выпадак з 17,4 тысячы, а ў Афганiстане — 1 з 8. "Нi адзiн з гэтых фактаў не тлумачыцца бiялагiчнымi прычынамi", — гаворыцца ў справаздачы.

Эксперты параўналi смяротнасць не толькi сярод краiн з розным узроўнем жыцця, але i ў межах адной краiны. Так, у Злучаных Штатах Амерыкi за перыяд з 1991 па 2000 год можна было б прадухiлiць 886 202 выпадкi смерцi, калi б паказчыкi смяротнасцi белага насельнiцтва i афраамерыканцаў былi б аднолькавыя.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брусэлi абмяркоўваюцца два праекты санкцый, якiя Еўрасаюз, паводле заявы кiраўнiка МЗС Францыi Бернара Кушнера, будзе абмяркоўваць на самiце — польс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика