21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 жнiўня г.г. склала 9 млн 675,8 тыс. чалавек. У параўнаннi з мiнулым годам на тую ж дату жыхароў краiны стала менш на 21,2 тыс. чалавек. За прайшоўшы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн 798,3 тыс. чалавек да 1 млн. 814,5 тыс. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi адзначана змяншэнне лiку жыхароў. Так, на 1 жнiўня г.г. у Гомельскай вобласцi налiчвалася 1 млн 466,3 тыс. жыхароў, у Мiнскай вобласцi — 1 млн 459,9 тыс. чалавек, у Брэсцкай — 1 млн 435,1 тыс., у Вiцебскай — 1 млн 268,8 тыс., у Магiлёўскай — 1 млн 126,4 тыс. жыхароў.

* У Пiнску ўчора быў адчынены Музей мацi. Экспазiцыя размясцiлася ў СШ № 18. Такi музей — трэцi ў Беларусi, створаны па iнiцыятыве арганiзацый Беларускага саюза жанчын. Экспазiцыi дзейнiчаюць таксама ў Салiгорску i Гродне.

* Сярэдняя тэмпература паветра аказалася сёлетнiм летам вышэй за клiматычную норму прыкладна на 1 градус. Самым цёплым месяцам быў жнiвень, асаблiва яго другая дэкада, калi тэмпература паветра складала ў сярэднiм 20,7 градуса, што вышэй за клiматычную норму на 4 градусы. Другая дэкада жнiўня была самай цёплай за апошнiя 60 гадоў.

* У Маскве на алеi каля Боткiнскай бальнiцы ўстаноўлены дзве падзорныя трубы для назiрання за нованароджанымi. Гэта зроблена падчас рэканструкцыi бальнiцы для таго, каб бацькi праз вокны маглi лепш бачыць сваiх нашчадкаў. Урачыстая прыёмка абноўленых карпусоў бальнiцы чакаецца 3 верасня.

* Дырэктар Вiцебскай абласной СДЮШАР па зiмовых вiдах спорту падазраецца ў арганiзацыi наркапрытона. Затрыманне ў Вiцебску правялi супрацоўнiкi Першамайскага аддзела аховы i аддзела нораваў i супрацьдзеяння гандлю людзьмi. Дырэктар спартыўнай школы, раней судзiмы мясцовы жыхар, падазраецца ў тым, што з прымяненнем сiлы схiлiў дзяўчыну 1990 г.н. да ўжывання псiхатропнага рэчыва. У ходзе расследавання было таксама ўстаноўлена, што ў сваёй кватэры ён стварыў прытон для ўжывання наркотыкаў. Узбуджаны дзве крымiнальныя справы.

Поўны абзац

* Уладальнiк вiннага магазiна "Патамак уайн энд спiрыт" у прэстыжным раёне Джорджтаўн у Вашынгтоне ў знак пратэсту супраць дзеянняў Расii ў Грузii аб’явiў аб тым, што ён перастае прадаваць рускую гарэлку i будзе прапаноўваць пакупнiкам грузiнскае вiно. Байкот рускай гарэлкi будзе працягвацца ў яго краме да той пары, "пакуль рускiя не пакiнуць законную тэрыторыю Грузii i пакуль грузiнскi ўрад не будзе задаволены канчатковым вынiкам", заявiў 58-гадовы гандляр градусамi.

* Чэшскiя прастытуткi стануць прадпрымальнiкамi. Гэта вынiкае з праекта закона аб рэгуляваннi прастытуцыi, якi адобраны гарадскiм саветам Прагi. У iм агаворваецца, што прастытуткi павiнны будуць мець лiцэнзiю, спецыяльнае пасведчанне з фотаздымкам, плацiць падаткi i кожныя тры месяцы праходзiць абавязковы медагляд. Лiцэнзiя будзе каштаваць 1 тыс. чэшскiх крон — каля 33 долараў, столькi ж, колькi каштуе лiцэнзiя на любое iншае прадпрымальнiцтва. Новы закон паступiць на зацвярджэнне ў парламент да канца восенi.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 жнiўня г.г. склала 9 млн 675,8 тыс. чалавек. У параўнаннi з мiнулым годам на тую ж дату жыхароў краiны стала менш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика