Галівудскi рэжысёр гуляе на турнiры ў Мiнску
Галівудскi рэжысёр гуляе на турнiры ў Мiнску
Каманда Прэзiдэнта Беларусi разграмiла дружыну Расii — 12:4 на мiжнародным аматарскiм турнiры, якi праходзiць у Мiнску ў межах фестывалю хакея. Лепшым iграком у складзе пераможцаў прызнаны Уладзiмiр Цыплакоў, на рахунку якога тры закiнутыя шайбы. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка зрабiў 4 галявыя перадачы. Каманда Расii сфармiравана на аснове ветэранскага складу Цвярскога хакейнага клуба, якi прадстаўляў краiну на аматарскiм чэмпiянаце свету ў 2007 годзе. У другiм паядынку групы А зборная Мiжнароднай федэрацыi хакея (ІIHF) абгуляла ў сталiчным Палацы спорту зборную ЗША — 13:10. У групе В, якая выступае ў мiнскiм Лядовым палацы, пасля двух тураў лiдзiруе Аўстрыя (4 ачкi), следам размясцiлася Германiя — 3 балы, Славакiя — 1 i Латвiя — 0. Адметна, што вароты дружыны Мiжнароднай федэрацыi хакея, сфармiраванай з прадстаўнiкоў нацыянальных федэрацый Германii, Швецыi, Славенii, Лiтвы, Кiтая, Эстонii i Беларусi, абараняў амерыканскi рэжысёр Бобi Фарэлi, якi зняў такiя галiвудскiя хiты, як "Усе вар’яцеюць ад Мэры", "Тупы і яшчэ тупейшы" i "Дзяўчына маiх кашмараў". А ў нападзеннi зборнай IIHF гуляў галоўны трэнер мiнскага "Дынама" паўночнаамерыканец Джым Хьюз. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Прэзiдэнта Беларусi разграмiла дружыну Расii — 12:4 на мiжнародным аматарскiм турнiры, якi праходзiць у Мiнску ў межах фестывалю хакея. Лепшым
|
|