21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад музычных вiншаванняў да "Грамадскай прыёмнай"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад музычных вiншаванняў да "Грамадскай прыёмнай"

На хвалі

 

1 верасня Беларускае радыё пачынае новы вяшчальны сезон

Аператыўнасць, масавасць, даступнасць — на гэтых трох кiтах будуе палiтыку вяшчання самы папулярны радыёканал краiны — Першы. У эфiры, напрыклад, з’явiцца больш iнтэрактыўных праектаў, заснаваных на СМС-паведамленнях i тэлефонных званках. Сярод новых перадач — "Грамадская прыёмная" (аналiтычная праграма аб рабоце са зваротамi грамадзян), грамадска-палiтычная праграма "Улада народа" (раскажа пра дзейнасць органаў заканадаўчай улады), вiктарына "Iнтэлектуальны марафон", вячэрнi радыёсерыял "Кароткiя гiсторыi", праграма па заяўках "СМС-эфiр", музычна-пазнавальнае падарожжа ў 60—80-я гады "Радыёла", "Рэтра-канцэрт" i iншыя.

Захаваецца i ўдасканалiцца шэраг праграм, якiя маюць стабiльную аўдыторыю. Так, iнфармацыйна-музычная "Ранiца з Беларускiм радыё" пачне выходзiць па буднях двойчы на дзень: з 5 да 6 i з 8 да 9 гадзiн. Праграма "Начная магiстраль" будзе выходзiць штодня. У праекце "Для тых, хто дома" з’явiцца пашыраны суботнi выпуск. Папулярны праект "Сустрэча з песняй" ператварыўся ў паўнацэнную перадачу, якая будзе выходзiць штотыднёва па суботах i аўторках. Iстотныя змены адбылiся ў маладзёжнай праграме "Адкрытая пляцоўка" — з’явiлiся новыя рубрыкi, спецпраекты, прысвечаныя пытанням прафарыентацыi маладых людзей, дзейнасцi грамадскiх аб’яднанняў, дзяржаўнай падтрымкi таленавiтай моладзi i г.д.

Эфiр радыёстанцыi "Беларусь", разлiчанай на замежных слухачоў, па просьбе слухачоў папоўнiцца праграмай "Вучым беларускую" на польскай мове. (Аналагiчныя праграмы выходзяць на нямецкай i англiйскай мовах.) Сярод навiнак — праграмы, разлiчаныя на прафесiйных вадзiцеляў i аўтааматараў, перадачы для моладзi i для ўсёй сям’i.

Канал "Культура" ў новым сезоне будзе адметным большай колькасцю iнфармацыйных праграм, што раскажуць пра падзеi культурнага жыцця ў Беларусi i ў свеце. Павялiчыцца таксама колькасць лiтаратурна-музычных праектаў з лепшымi ўзорамi прозы розных жанраў. Да лiку музычных праграм дададуцца "Вiнаградная костачка" i "Вiнiлавы эфiр". А штодзённы праект "Мэры Попiнс", разлiчаны на дзяцей i падлеткаў, стане, як спадзяюцца яго стваральнiкi, самым яркiм адкрыццём сезона.

Эфiрны дзень радыёстанцыi "Сталiца" будзе падзяляцца на тры тэматычныя блокi: "Ранiшнi экспрэс", "Паўдзённы паўстанак" i "Вячэрнi маршрут". З навiнак тут абяцаюць вызначыцца праект "Сельскi накiрунак", якi распавядзе пра ролю аграрных рэгiёнаў у развiццi дзяржавы, i праграма пра здаровы лад жыцця ды актыўны адпачынак — "Тур па Беларусi".

Радыёстанцыя "Радыус-FM" штодня абяцае радаваць слухачоў шоу-праграмай "Самы лепшы дзень", а штовечар — iнтэрактыўнай праграмай "Запас трываласцi". Увогуле, нiводная частка аўдыторыi не застанецца па-за ўвагай вядучых: моцнай палове чалавецтва адрасавана "Мужчынскае ток-шоу", спартыўным балельшчыкам i прыхiльнiкам актыўнага ладу жыцця — праект "Спорт-лайф", аўтааматарам — "Аўтамабiлi ў дэталях", дзелавым людзям — эканамiчная праграма "Бiзнэс". Для ўсёй сям’i будзе выходзiць ток-шоу "Вось такая гiсторыя", а таксама "Нясумнае чытво" (пазнавальная праграма з вiктарынай i лiтаратурным конкурсам).

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 верасня Беларускае радыё пачынае новы вяшчальны сезон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика