21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы раддом у старых сценах адкрыўся пасля рэканструкцыi ў Брэсце

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы раддом у старых сценах адкрыўся пасля рэканструкцыi ў Брэсце

Краіна здароўя

Ва ўрачыстай абстаноўцы з традыцыйным пераразаннем стужачкi i ўручэннем сiмвалiчнага ключа адкрылi пасля капiтальнага рамонту, рэканструкцыi i перааснашчэння радзiльны дом у Брэсце. Падзея была чаканай. У горадзе, якi мае, напрыклад, спартыўныя аб’екты сусветнага ўзроўню, не вельмi гожа было б мець сцiплую, правiнцыйнага ўзроўню радзiльню. Пра гэта ненавязлiва, тактоўна, але рэгулярна напамiналi медыкi кiраўнiкам улады на розных абласных форумах. I вось дачакалiся.

Брэсцкi радзiльны дом быў узведзены ў 1986 годзе. Дзесяцiгоддзе таму медыцынскую ўстанову закрывалi на капiтальны рамонт, але прыйшоў час мяняць усё кардынальна. У лютым мiнулага года ўстанова закрылася на капiтальны рамонт. У Брэсце гэта адзiны раддом. Таму пэўныя цяжкасцi i нязручнасцi давялося перажыць медыкам i пацыентам. Радзiльнае аддзяленне часова перамясцiлi ў так званы стары раддом — былое гiнекалагiчнае аддзяленне. А апошняе перавялi ў дзве гарадскiя бальнiцы. Таму здачу аб’екта "пад ключ" медперсанал успрыняў са шчырым задавальненнем.

Тым больш што ад старога дома засталiся толькi фундамент i сцены, астатняе замянiлi на новае i сучаснае: вокны, дах, вентыляцыю, ацяпленне, газазабеспячэнне, каналiзацыю, водаправод, лiфты. Ёсць цяпер i свая стацыянарная электрастанцыя. Новенькiя камп’ютары i сiстэма вiдэаназiрання лаканiчна дапаўняюць новыя iнтэр’еры.

Ну i галоўнае — абсталяванне раддома. На тэндарнай аснове яго куплялi ў Германii, Iталii, Iспанii, Фiнляндыi, Карэi. Напрыклад, адно суперсучаснае крэсла-ложак у радзiльнай зале з Германii абышлося ў 140 мiльёнаў рублёў. Пры неабходнасцi яно лёгка трансфармуецца ў аперацыйны стол, дастаткова ўзяць у рукi пульт кiравання. Паверхню гэтага стала лёгка мыць i дэзынфiкаваць. Ён злучаны з цэлым наборам высокадакладных прыбораў i апаратаў жыццезабеспячэння.

На шасцi паверхах корпуса размешчана 210 радзiльных ложкаў. Гатовыя да работы шэсць радзiльных залаў, дзве аперацыйныя, розныя лабараторыi i службы. Гэтак жа па-сучаснаму аснашчана i аддзяленне для лячэння i догляду нованароджаных, у тым лiку i тых, што з’явiлiся на свет з вагой ад 500 грамаў.

Падчас урачыстасцi з нагоды адкрыцця былi агучаны лiчбы: на рэканструкцыю i мадэрнiзацыю абласнога раддома затрачана звыш 30 мiльярдаў рублёў, з iх 27 мiльярдаў выдзелена з абласнога бюджэту. Старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар адзначыў, што iнвестыцыi ў здароўе будучых пакаленняў — гэта дзяржаўная палiтыка. Нядаўна закончана рэканструкцыя радзiльнага дома ў Баранавiчах, падыходзяць да канца аналагiчныя работы ў Пiнску. Налета плануецца закончыць, нарэшце, "даўгабуд" — рэканструкцыю Лунiнецкай райбальнiцы i дааснасцiць практычна адноўленую Iвацэвiцкую. Ну а генеральны дырэктар будаўнiчага трэста № 8 Мiхаiл Водчыц пажадаў ад iмя усiх будаўнiкоў, каб у новым раддоме нараджалiся здаровыя i шчаслiвыя дзецi.

Асаблiва кранальна i шчымлiва прагучала песня-прывiтанне ў выкананнi Данiлы Казлова, лаўрэата i дыпламанта многiх замежных i айчынных конкурсаў. Юнага спевака i скрыпача ведаюць у нашым горадзе. Але мала каму вядома, што 11 гадоў таму ён заўчасна з’явiўся на свет i прынёс шмат хваляванняў i маме, i медыкам. Але ж выхадзiлi. I цяпер можна толькi радавацца за поспехi прыгожага таленавiтага хлопчыка.

"Калi бачыш такое дзiця, — гаворыць намеснiк галоўнага ўрача па медыцынскай частцы раддома Галiна Аляшкевiч, — мiжволi пачынаеш ганарыцца сваёй работай. За першае паўгоддзе сёлета ў нас нарадзiлася 2510 немаўлят, на 94 больш, чым летась. Нараджальнасць крышачку расце, значыць, мадэрнiзацыя прайшла вельмi своечасова". Потым пасля ўрачыстасцяў i афiцыйнай часткi на маё пытанне, цi праўда, што ўсё зроблена ну проста суперсучасна, Галiна Вiктараўна адказала: "Праўда, мы нават не чакалi, што так будзе". Потым яе словы дакладна паўтарыў галоўны ўрач абласнога раддома Анатоль Дашко: "Мы не чакалi, што атрымаецца на такiм высокiм узроўнi, што абсталяванне паступiць па апошнiм слове тэхнiкi нягледзечы на яго кошт".

Калi нас, групу журналiстаў, правялi па калiдорах i залах новай установы, то рэакцыя большасцi нашай групы была амаль аднолькавай: шкада, што сваю асабiстую дэмаграфiчную праграму мы ўжо выканалi. Але ж была ў шэрагу гэтай групы i маладзейшая каляжанка, чыя фiгура яскрава сведчыла, што раддому прастойваць не давядзецца. I мы за яе парадавалiся.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўрачыстай абстаноўцы з традыцыйным пераразаннем стужачкi i ўручэннем сiмвалiчнага ключа адкрылi пасля капiтальнага рамонту, рэканструкцыi i пераасн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика