Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў Асноўныя напрамкi грашова-крэдытнай палiтыкi краiны на 2009 год
Прэзідэнт Беларусi зацвердзiў Асноўныя напрамкi грашова-крэдытнай палiтыкi краiны на 2009 год
Як i ў папярэднiя гады, у 2009 годзе мэта грашова-крэдытнай палiтыкi — абарона i забеспячэнне ўстойлiвасцi беларускага рубля, яго пакупной здольнасцi i курсу адносна замежных валют. Прадугледжваецца прывязка курсу беларускага рубля да замежных валют (еўра, долар ЗША i расiйскi рубель). Пры гэтым прагназуецца, што змяненне афiцыйнага абменнага курсу рубля да долара ЗША складзе плюс-мiнус 5 працэнтаў, стаўка рэфiнансавання да канца 2009 года не перавысiць 10—12 працэнтаў гадавых, стаўкi па новавыдадзеных банкамi крэдытах — 13—15 працэнтаў гадавых, па новапрыцягнутых тэрмiновых дэпазiтах — 10—12 працэнтаў гадавых. Прырост рублёвай грашовай масы складзе 34—38 працэнтаў, шырокай грашовай масы — 32—40 працэнтаў, рублёвай грашовай базы — 28—34 працэнты, рэсурснай базы банкаў — 35—42 працэнты. Крэдытаванне банкамi эканомiкi ўзрасце на 36—44 працэнты. Пры гэтым аб’ём iнвестыцыйнага крэдытавання дасягне Br7—7,5 трлн. Крэдытаванне банкамi жыллёвага будаўнiцтва ацэньваецца ў Br2,9—3,8 трлн. Прыярытэтным напрамкам застанецца крэдытаванне банкамi экспартаарыентаваных арганiзацый, праектаў i важнейшых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады, жыллёвага будаўнiцтва. Далейшае развiццё атрымае спажывецкае крэдытаванне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i ў папярэднiя гады, у 2009 годзе мэта грашова-крэдытнай палiтыкi — абарона i забеспячэнне ўстойлiвасцi беларускага рубля, яго пакупной здольнасцi
|
|