Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь будзе развiваць здабычу калiйных угнаенняў"
Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь будзе развiваць здабычу калiйных угнаенняў"
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 жнiўня зрабiў рабочую паездку ў Салiгорск, дзе прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя горада i вытворчага аб’яднання "Беларуськалiй". Кiраўнiк дзяржавы ўручыў Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь вытворчаму аб’яднанню "Беларуськалiй" за працоўныя дасягненнi i важкi ўклад ва ўмацаванне эканамiчнай магутнасцi краiны. Прэзiдэнт таксама прыняў удзел у адкрыццi спартыўна-вiдовiшчнага комплексу ў Салiгорску, а затым — у праведзеным тут хакейным матчы памiж камандай Прэзiдэнта Беларусi i ветэранамi хакея ЗША, якi адбыўся ў рамках Фестывалю хакея. РУП "ВА "Беларуськалiй" — адзiн з найбуйнейшых у свеце i самы буйны на тэрыторыi СНД вытворца калiйных мiнеральных угнаенняў. За сем месяцаў 2008 года ВА "Беларуськалiй" выпусцiла 5,2 млн тон калiйных угнаенняў, або 103,5 працэнта да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года. Апошнiя некалькi гадоў прадпрыемства выкарыстоўвае вытворчыя магутнасцi на 100 працэнтаў. Акрамя мiнеральных угнаенняў аб’яднанне выпускае тэхнiчную, харчовую i кармавую кухонную соль. Найбуйнейшыя спажыўцы беларускiх мiнеральных угнаенняў — Бразiлiя, Індыя, Польшча, Кiтай, Нарвегiя. За апошнiя тры гады аб’яднанне паставiла хлорысты калiй у 87 краiн свету, у гэтым годзе — больш як у 40 краiн. Праграма развiцця прадпрыемства прадугледжвае да 2015 года павелiчэнне штогадовай вытворчасцi калiйных угнаенняў да 9,65 млн тон, або на 18 працэнтаў больш у параўнаннi з 2007 годам. Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў, што на вытворчым аб’яднаннi "Беларуськалiй" выпускаецца кожная сёмая тона калiйных угнаенняў у свеце. Гэтыя лiчбы сведчаць аб тым, што беларускае прадпрыемства ўпэўнена займае лiдзiруючыя пазiцыi на сусветным рынку калiйных угнаенняў. Прэзiдэнт пазiтыўна ацанiў той факт, што тут па-гаспадарску клапоцяцца аб перспектывах дынамiчнага развiцця вытворчасцi. У прыватнасцi, пастаянна мадэрнiзуюцца абагачальныя фабрыкi, абнаўляецца тэхналагiчнае абсталяванне руднiкоў, павышаецца якасць выпускаемай прадукцыi, нарошчваецца экспартны патэнцыял. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што калектыву аб’яднання трэба рэалiзаваць маштабныя задачы па будаўнiцтве Чырвонаслабодскага i Бярозаўскага руднiкоў, увод якiх намечаны на 2009—2012 гады. "Перакананы, што вы справiцеся з гэтымi задачамi, таму што разумееце значнасць гэтых праграм для краiны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Яркiм сведчаннем таму з’яўляюцца ўзрастаючыя аб’ёмы iнвестыцый, асноўная крынiца якiх — уласныя сродкi прадпрыемства. Гэта таксама сведчыць аб эфектыўнасцi гаспадарання i трывалым фiнансавым становiшчы аб’яднання". Звяртаючыся да шахцёраў, кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што дзякуючы iх працы асноўнае багацце нетраў эфектыўна служыць беларускаму народу. Так, даходы ВА "Беларуськалiй" ад экспарту калiйных угнаенняў за сем месяцаў гэтага года дасягнулi $2 млрд, у той час як за ўвесь мiнулы года валютная выручка склала больш як $1,3 млрд. Прэзiдэнт лiчыць таксама станоўчым той факт, што прадпрыемства не забывае i пра патрэбнасцi аграрнага сектара: гаспадаркi краiны поўнасцю забяспечваюцца калiйнымi ўгнаеннямi. Кiраўнiцтва аб’яднання паспяхова вырашае не толькi вытворчыя, але i сацыяльныя пытаннi, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Значныя сродкi выдзяляюцца на паляпшэнне ўмоў працы, быту, арганiзацыю адпачынку шахцёраў, членаў iх сем’яў i ўсiх гараджан. Аляксандр Лукашэнка прыгадаў сваё першае наведванне прадпрыемства ў сярэдзiне 1990-х гадоў: "Тады яно перажывала, як вы памятаеце, далёка не лепшыя часы. Мы вымушаны былi з-за таннасцi калiйных угнаенняў на сусветных рынках спынiць iх продаж. Склады былi завалены". "Тады было прынята радыкальнае рашэнне — адмовiцца ад усiх пасрэднiкаў, як у Беларусi, так i ў Расii. Гэта дало магчымасць не толькi прывесцi ў парадак аб’яднанне, але i пачаць асваенне новых руднiкоў, — сказаў Прэзiдэнт. — Не паддаўшыся ў крытычны момант на заклiкi падбухторшчыкаў i асобных апазiцыянераў, мы перамаглi". Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь павiнна выкарыстаць сiтуацыю росту сусветных цэнаў на калiйныя ўгнаеннi. "Мы будзем развiваць здабычу калiйных угнаенняў. Мы запрашаем сусветныя кампанii да супрацоўнiцтва, але будзем дакладна праводзiць лiнiю ў iнтарэсах дзяржавы, горада i працоўных аб’яднання", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле слоў Прэзiдэнта, цяперашняе пакаленне працоўных "Беларуськалiя" паспяхова рэалiзуе пастаўленыя задачы, нарошчвае вытворчы патэнцыял прадпрыемства, асвойвае новыя радовiшчы, забяспечвае дабрабыт горада i ўсёй краiны. На думку Аляксандра Лукашэнкi, прадпрыемства стала адным з самых перспектыўных i эканамiчна моцных у краiне менавiта дзякуючы працавiтасцi, майстэрству, прафесiяналiзму шахцёраў. "Прадпрыемства ведаюць i цэняць як надзейнага партнёра не толькi ў Беларусi, але i за яе межамi", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт паведамiў, выступаючы перад працаўнiкамi ВА "Беларуськалiй" i Салiгорска, што ў Беларусi заснавана ганаровае званне "Заслужаны шахцёр Рэспублiкi Беларусь". Гэта быў прыемны падарунак шахцёрам напярэдаднi iх прафесiйнага свята. Прэзiдэнт выказаў перакананасць, што работнiкi "Беларуськалiя" будуць i надалей прадаўжаць слаўныя традыцыi беларускiх шахцёраў, а iх поспехi стануць прыкладам для iншых працоўных калектываў краiны. Пасля сустрэчы з салiгорскiмi працаўнiкамi Прэзiдэнт азнаёмiўся са станам i развiццём спорту i турызму ў горадзе i Мiнскай вобласцi ў цэлым. Кiраўнiка дзяржавы праiнфармавалi аб ходзе будаўнiцтва спартыўна-вiдовiшчнага комплексу ў Салiгорску, аб прынятых мерах па добраўпарадкаваннi горада, а таксама аб сацыяльна-эканамiчным развiццi "Беларуськалiя". Будаўнiцтва комплексу пачалося ў кастрычнiку 2007 года, а канчатковае яго завяршэнне плануецца на снежань 2008 года. Ён складаецца з чатырох блокаў: лядовай арэны, унiверсальнай спартыўнай залы, пераходнай галерэi i асобнай крытай аўтастаянкi. Пабудавана першая чарга комплексу з лядовай арэнай, прызначанай для правядзення вучэбна-трэнiровачных заняткаў, спаборнiцтваў па хакеi, фiгурным катаннi, а таксама вiдовiшчна-масавых мерапрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што больш як 30 спартыўна-вiдовiшчных комплексаў будзе ўзведзена ў блiжэйшыя 3—4 гады ў раённых цэнтрах Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з iнфраструктурай новага спартыўна-вiдовiшчнага комплексу i прыняў удзел у цырымонii яго адкрыцця. Прэзiдэнт лiчыць сiмвалiчным, што гэты комплекс адкрываецца ў Год здароўя. "Перакананы, што ён будзе садзейнiчаць далучэнню гараджан да актыўных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам, стане магутным фактарам выхавання дзяцей i моладзi. Для Салiгорска гэта вельмi важна, таму што амаль палавiна жыхароў горада — моладзь", — сказаў Прэзiдэнт. Разам з тым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэта не проста лядовая пляцоўка для заняткаў хакеем i фiгурным катаннем, а грамадскi цэнтр, дзе можна праводзiць любыя мерапрыемствы. Праз 3—4 месяцы будзе ўведзена ў строй другая чарга комплексу. Прэзiдэнт выказаў удзячнасць усiм, хто прымаў удзел у яго будаўнiцтве i абнаўленнi Салiгорска, i ў першую чаргу — калектыву ААТ "Будтрэст № 3 ордэна Кастрычнiцкай Рэвалюцыi", аднаму з лепшых у краiне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў розныя гады на самых буйных сусветных спаборнiцтвах абаранялi гонар краiны спартсмены Мiншчыны, у тым лiку Салiгорскага раёна. Прэзiдэнт выказаў перакананасць, што дзякуючы новаму спарткомплексу прадстаўнiкi Салiгорска заявяць аб сваiх спартыўных дасягненнях. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 жнiўня зрабiў рабочую паездку ў Салiгорск, дзе прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды
|
|