Узмацненню сацыяльнай падтрымкі педагогаў у Беларусi будзе ўдзелена прыярытэтная ўвага
Узмацненню сацыяльнай падтрымкі педагогаў у Беларусi будзе ўдзелена прыярытэтная ўвага
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 верасня па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў. Кiраўнiк дзяржавы пабываў на адкрыццi сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 24 у Мiнску. Новая школа ў сталiчным мiкрараёне Лошыца, разлiчаная на 1020 месцаў, мае мастацка-эстэтычны ўхiл. Яе будаўнiцтва працягвалася ўсяго 9 месяцаў, хоць першапачаткова планавалася 16 месяцаў. Спецыялiсты адзначаюць высокую якасць работ. На ўзвядзенне гэтага аб’екта было затрачана Br23,5 млрд, з iх больш як Br3,5 млрд — на тэхналагiчнае абсталяванне. Выступаючы перад вучнямi новай школы, iх бацькамi i настаўнiкамi, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ў 2009 годзе расходы на адукацыю ў Беларусi будуць павялiчаны больш як на трэць у параўнаннi з 2008 годам, што прадугледжана праектам бюджэту. Гэтыя сродкi будуць накiраваны на павышэнне зарплаты настаўнiкам i выхавальнiкам, умацаванне матэрыяльнай базы навучальных устаноў, а таксама на выданне вучэбна-метадычнай лiтаратуры. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, за год неабходна падрыхтаваць i выдаць падручнiкi з улiкам накопленага вопыту i пераходу на адзiнаццацiгадовую сярэднюю адукацыю. Прэзiдэнт падкрэслiў, што цяпер найважнейшым напрамкам работы будзе ўзмацненне сацыяльнай падтрымкi настаўнiцтва. Так, прынята рашэнне аб павелiчэннi з 2009 года акладаў школьным педагогам, устанаўленнi даплаты маладым настаўнiкам i надбавак дырэктарам i завучам школ. Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама пераход сярэдняй школы на адзiнаццацiгадовы тэрмiн навучання. На яго думку, такая сiстэма школьнай адукацыi дасць самыя шырокiя магчымасцi для развiцця здольнасцяў i талентаў вучняў. "Тых, хто перажывае, што iх дзецi нешта страцяць, калi не будзе асобных прафiляваных класаў, лiцэйскiх, гiмназiчных, хачу запэўнiць: нiхто нiчога не страцiць, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Мы зробiм так, каб усе мелi роўныя магчымасцi пры навучаннi ў школе i пры паступленнi ў ВНУ". Прэзiдэнт дадаў, што да наступнага года плануецца завяршыць мадэрнiзацыю ўступных тэстаў. "Я вам гарантую, што без усялякага рэпетытара школьнiк, якi добра вучыцца, зможа паступiць у ВНУ", — сказаў ён. Гаворачы аб сiтуацыi ў школьнай адукацыi ў апошнiя гады, кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Намудравалi такога, што i першы клас, як у вядомай песнi, стаў накшталт iнстытута". Далей так прадаўжацца не магло. "Зыходзячы з думкi бацькоў i настаўнiкаў, прынамсi, большасцi з iх, было прынята рашэнне спынiць затратныя эксперыменты i вярнуцца да нармальнай адзiнаццацiгадовай школы", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Пасля завяршэння цырымонii адкрыцця Прэзiдэнт азнаёмiўся з матэрыяльна-тэхнiчнай базай школы, умовамi для навучання i выхавання школьнiкаў, агледзеў школьную сталовую, харэаграфiчны i бiялагiчны класы, трэнажорную, спартыўную i актавую залы, медыцынскi кабiнет, а таксама блок пачатковай адукацыi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што новабудоўля адпавядае самым высокiм стандартам: тут створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў спортам, музыкай, танцамi, маляваннем, тэатральным мастацтвам у гуртках i секцыях. У ёй зроблена таксама ўсё неабходнае для навучання дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi. Кiраўнiк дзяржавы падараваў школе 10 новых веласiпедаў "Бусел" ААТ "Мотавела" i пакiнуў першы запiс у Кнiзе ганаровых гасцей школы. На развiтанне Прэзiдэнт пажадаў вучням новай школы штодзень атрымлiваць радасць ад адкрыццяў, спартыўных i творчых поспехаў, шмат выдатных адзнак у дзённiках, а педагогам — поспехаў у высакароднай працы i неардынарных, дапытлiвых, таленавiтых вучняў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 верасня па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў. Кiраўнiк дзяржавы пабыва
|
|