21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЦВК Беларусі 3 верасня пачне разгляд скаргаў на адмову ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦВК Беларусі 3 верасня пачне разгляд скаргаў на адмову ў рэгiстрацыi кандыдатамi ў дэпутаты

Аб гэтым паведамiў сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк.

На першым пасяджэннi будуць абмяркоўвацца звароты прэтэндэнтаў на дэпутацкiя крэслы, якiя вылучалiся па ўсiх шасцi абласцях Беларусi, акрамя горада Мiнска. Заявы незарэгiстраваных кандыдатаў, якiя балацiруюцца па Мiнску, Цэнтрвыбаркам разгледзiць 4 верасня.

Паводле слоў Мiкалая Лазавiка, на гэты момант у Цэнтральную камiсiю паступiла 46 скаргаў на адмову ў рэгiстрацыi ў якасцi кандыдатаў у дэпутаты акруговымi выбаркамамi. Яшчэ некалькi такiх зваротаў можа прыйсцi па пошце пазней.

"Найбольш распаўсюджаныя прычыны адмовы ў рэгiстрацыi, якiя аспрэчваюцца заяўнiкамi, — гэта парушэнне парадку збору подпiсаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэнца, выяўленне ў падпiсных лiстах 15 працэнтаў несапраўдных подпiсаў ад колькасцi правераных", — адзначыў сакратар ЦВК. Акрамя таго, аспрэчваюцца такiя падставы, як факт адсутнасцi ў акрузе арганiзацыйных структур палiтычных партый, якiя вылучылi сваiх прэтэндэнтаў на дэпутацкi мандат, неправамоцнасць канферэнцый працоўных калектываў. "Некаторыя лiчаць, што неадзначаныя ў дэкларацыi аб даходах i маёмасцi транспартныя сродкi, зямельныя ўчасткi, грашовыя сродкi з’яўляюцца неiстотнымi недахопамi", — дадаў субяседнiк.

"Папярэдняе вывучэнне скаргаў сведчыць, што часам заяўнiкi маюць рацыю i памыляцца могуць не толькi вылучэнцы, але i акруговыя камiсii", — адзначыў сакратар Цэнтрвыбаркама. На яго думку, у некаторых прэтэндэнтаў ёсць шанцы быць зарэгiстраванымi, калi ЦВК палiчыць недастаткова важкiмi прычыны для атрыманых iмi адмоў. Такiм чынам, колькасць кандыдатаў у дэпутаты парламента можа павялiчыцца пасля разгляду атрыманых скаргаў.

Нагадаем, што з 365 жадаючых балатавацца ў Палату прадстаўнiкоў рэгiстрацыю ў якасцi кандыдатаў прайшлi 276 чалавек. У нiжняй палаце беларускага парламента налiчваецца 110 месцаў.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика