21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь — Кітай: трывалае партнёрства

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь — Кітай: трывалае партнёрства

Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi сустрэўся з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь У Хунбiнем, якi пакiдае нашу краiну праз тры гады знаходжання на пасадзе.

Генадзь Навiцкi падзякаваў У Хунбiню за плённае супрацоўнiцтва i выказаў надзею на далейшае дынамiчнае развiццё ўзаемаадносiнаў памiж краiнамi як на парламенцкiм, так i на вышэйшым узроўнях. Старшыня Савета Рэспублiкi нагадаў, што за апошнiя гады Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ажыццявiў два вiзiты ў Пекiн, i падкрэслiў, што таваразварот памiж краiнамi павялiчыўся амаль у два разы.

Варта нагадаць, што Кiтайская Народная Рэспублiка — адзiн з важных знешнегандлёвых партнёраў Рэспублiкi Беларусь. Па вынiках мiнулага года гэта краiна заняла 5-е месца па аб’ёме таваразвароту, 7-е — па экспарце Беларусi i 3-е — па iмпарце сярод краiн далёкага замежжа. Беларусь экспартуе ў Кiтай калiйныя ўгнаеннi, кар’ерныя самазвалы i запчасткi да iх, электронныя iнтэгральныя схемы i мiкразборкi, металiчную, хiмiчную, станкабудаўнiчую i прыборабудаўнiчую прадукцыю. Асноўнымi групамi iмпарту з КНР з’яўляюцца абсталяванне, камплектуючыя вырабы i матэрыялы для беларускiх вытворчасцяў, арыентаваных на экспарт, спажывецкiя тавары. Шэраг беларускiх прадпрыемстваў мае сваiх прадстаўнiкоў i дылераў у Кiтаi: ЗАТ "Беларуская калiйная кампанiя", РУП "Мiнскi трактарны завод", ВРУП "Мiнскi завод калёсных цягачоў", ВА "Беларускi аўтамабiльны завод", НВА "Інтэграл", РУП "Беларускi маторны завод", ВА "Гомсельмаш", РУП "Авiякампанiя "Трансавiяэкспарт", ААТ "ААБ Беларусбанк" i Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

У лiпенi гэтага года ў нашу краiну паступiў першы перавод часткi сродкаў, выдаткаваных кiтайскiм бокам на будаўнiцтва Гомельскага кардыялагiчнага цэнтра.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi сустрэўся з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Кiтайскай Народнай Рэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика