21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

 

Прыняты Палатай прадстаўнiко 27 чэрвеня 2008 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 чэрвеня 2008 года

 

Гэты закон накiраваны на ўдасканаленне прававых i арганiзацыйных асноў дзяржаўнага рэгулявання ў сферы вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiрта- змяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ў Рэспублiцы Беларусь.

Глава 1

Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Сфера прымянення гэтага Закона

1. Гэты Закон прымяняецца да адносiнаў у галiне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, а таксама да iншых адносiнаў, непасрэдна звязаных з такой дзейнасцю.

2. Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на:

вытворчасць i абарот пiва з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў (за выключэннем палажэнняў падпунктаў 1.10, 1.12, 1.14, 1.15, 1.17 пункта 1, пункта 3 артыкула 11, артыкула 25 гэтага Закона);

выраб у хатнiх умовах фiзiчнымi асобамi вiнаў, настоек i лiкёраў, прызначаных для ўласнага спажывання;

вытворчасць i абарот лекавых i ветэрынарных сродкаў (за выключэннем антысептычных лекавых i ветэрынарных сродкаў), вырабаў медыцынскага прызначэння.

Артыкул 2. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе

Для мэтаў гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:

акцызная марка Рэспублiкi Беларусь (далей — акцызная марка) — бланк строгай справаздачнасцi з пэўнымi ступенямi абароны, прызначаны для маркiроўкi алкагольных напояў, якiя выраблены ў Рэспублiцы Беларусь або ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь;

алкагольная прадукцыя — каньячны, пладовы i этылавы спiрт, якi атрымлiваецца з харчовай сыравiны, алкагольныя напоi i састаўныя спiртовыя паўфабрыкаты для iх вытворчасцi (вiнаматэрыялы, зброджана-спiртаваныя i спiртаваныя сокi, настоi, морсы i водна-спiртовыя экстракты, канцэнтраваныя харчовыя асновы, араматызатары харчовыя), iншыя паўфабрыкаты з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў;

алкагольныя напоi — гарэлка, лiкёра-гарэлачныя вырабы, вiно, каньяк, брэндзi, кальвадос, шампанскае i iншыя напоi з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў;

дзяржаўнае рэгуляванне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту — сiстэма мераў па вызначэннi парадку вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту i забеспячэннi дзяржаўнага кантролю за вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, што ўстанаўлiваецца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

кантрольная марка — бланк строгай справаздачнасцi, прызначаны для дадатковай маркiроўкi алкагольных напояў, прамаркiраваных акцызнымi маркамi, што выводзяцца з абарачэння;

кантрольны знак — бланк строгай справаздачнасцi, прызначаны для маркiроўкi суправаджальных дакументаў на ўвазныя (вывазныя) на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь з мытнай тэрыторыi дзяржаў — удзельнiц Дагавора аб мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 года юрыдычнымi асобамi алкагольную прадукцыю (за выключэннем ўвозу (вывазу) пiва з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў, увозу алкагольных напояў, маркiраваных акцызнымi маркамi Рэспублiкi Беларусь, вывазу алкагольных напояў, маркiраваных iх вытворцам у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства краiны прызначэння) нехарчовую спiртазмяшчальную прадукцыю i нехарчовы этылавы спiрт;

нехарчовая спiртазмяшчальная прадукцыя — дэзынфекцыйныя сродкi, антысептычныя лекавыя i ветэрынарныя сродкi, парфумерна-касметычная прадукцыя, тавары бытавой хiмii i iншыя вiды нехарчовых прадуктаў у выглядзе раствораў, эмульсiй, суспензiй, вырабленыя з выкарыстаннем этылавага спiрту з усiх вiдаў сыравiны, iншых спiртазмяшчальных прадуктаў, з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш, але не больш за 80 працэнтаў (за выключэннем iншых лекавых i ветэрынарных сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, фарбавальнiкаў, пiгментаў, пестыцыдаў i iншых аграхiмiчных прадуктаў, фарбаў, лакаў, эмалей i iншых аналагiчных прадуктаў, прызначаных для атрымання пакрыццяў, друкарскай фарбы, масцiкi, глiцэрыны), парфумерна-касметычная прадукцыя, антысептычныя лекавыя i ветэрынарныя сродкi з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту больш за 80 працэнтаў па пералiку тавараў з указаннем кода Таварнай наменклатуры знешнеэканамiчнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

нехарчовы этылавы спiрт — этылавы рэктыфiкаваны тэхнiчны спiрт, этылавы дэнатураваны спiрт, якi атрымлiваецца з харчовай i нехарчовай сыравiны, iншыя вiды нехарчовых прадуктаў з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту больш за 80 працэнтаў (за выключэннем пабочных прадуктаў спiртавой прамысловасцi, фарбавальнiкаў, пiгментаў, пестыцыдаў i iншых аграхiмiчных прадуктаў, фарбаў, лакаў, эмаляў i iншых аналагiчных прадуктаў, прызначаных для атрымання пакрыццяў, друкарскай фарбы, масцiкi, глiцэрыны, а таксама лекавых i ветэрынарных сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння i парфумерна-касметычных сродкаў з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту больш за 80 працэнтаў) па пералiку тавараў з указаннем кода Таварнай наменклатуры знешнеэканамiчнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

абарот — экспарт, iмпарт, захоўванне алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, аптовы i (або) рознiчны гандаль iмi;

арыгiнальныя алкагольныя напоi — алкагольныя напоi, вырабленыя па нетрадыцыйнай тэхналогii з прымяненнем народных рэцэптаў у культурна-этнаграфiчных цэнтрах, нацыянальных парках i запаведнiках, iншых аб’ектах Рэспублiкi Беларусь у мэтах узнаўлення паўнаты беларускiх нацыянальных традыцый;

перамяшчэнне тавару — змяненне месцазнаходжання тавару на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем транзiту, з выкарыстаннем транспартных сродкаў або без iх;

пашкоджаная акцызная марка — акцызная марка, нанесеная ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь на спажывецкую тару (упакоўку), у якой разлiты алкагольныя напоi i якая пад уздзеяннем знешнiх фактараў атрымала механiчныя пашкоджаннi (разрывы, надрывы, страту часткi маркi i г.д.), хiмiчныя пашкоджаннi (разбурэнне юнiграмы, паперы, змяненне колеру, iншых сродкаў абароны i г.д.), тэрмiчныя пашкоджаннi (выгаранне, абгаранне i г.д.) або iншыя пашкоджаннi, але якая захавала пры гэтым серыю i нумар, што дазваляюць яе iдэнтыфiкаваць;

спецыялiзаваныя магутнасцi — камплект абсталявання, у тым лiку асноўнага тэхналагiчнага, неабходнага для вытворчасцi пэўнага вiду алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

спецыяльная марка — марка, прызначаная для маркiроўкi алкагольных напояў, затрыманых або лiквiдаваных праваахоўнымi i кантралюючымi органамi, а таксама канфiскаваных або вернутых у даход дзяржавы iншым спосабам;

спецыяльны знак — маркiравальная метка, якая ўяўляе графiчна-iнфармацыйную выяву, нанесеную з дапамогай кроплева-струйных апаратаў;

сродкi кантролю — абаронныя тэхнiчныя сродкi, выкананыя ў выглядзе знака ўстаноўленай формы з матэрыялаў, якiя забяспечваюць немагчымасць несанкцыянаванай замены блока фiскальнай памяцi прыбораў улiку алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту або змянення ў iм фiскальных даных;

фальсiфiкаваныя алкагольныя напоi — алкагольныя напоi з наўмысна змененымi iх вытворцам i (або) асобай, якая ўцягвае дадзеныя напоi ў абарот, саставам, уласцiвасцямi i характарыстыкамi, iнфармацыя аб якiх, што прадстаўляецца ўказанымi асобамi, з’яўляецца загадзя няпоўнай i недакладнай.

Артыкул 3. Меры дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Да мераў дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту адносяцца:

лiцэнзаванне дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

устанаўленне квот на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

устанаўленне патрабаванняў да якасцi i бяспекi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

дзяржаўная гiгiенiчная рэгiстрацыя i абавязковае пацвярджэнне адпаведнасцi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармавання i стандартызацыi ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

дзяржаўная рэгiстрацыя асноўнага тэхналагiчнага абсталявання для вытворчасцi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

рэгуляванне цэнаў на алкагольную прадукцыю;

устанаўленне акцызаў на алкагольную, нехарчовую спiртазмяшчальную прадукцыю i нехарчовы этылавы спiрт у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

маркiроўка алкагольных напояў акцызнымi маркамi, i (або) спецыяльнымi маркамi, i (або) спецыяльнымi знакамi;

маркiроўка суправаджальных дакументаў на ўвоз (вываз) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту кантрольнымi знакамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

устанаўленне парадку дэкларавання аб’ёмаў вырабленых, выкарыстаных i нявыкарыстаных, рэалiзаваных i нерэалiзаваных, экспартаваных, iмпартаваных i (або) паступiўшых алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

устанаўленне дзяржаўнага кантролю за вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiрта- змяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

замацаванне за дзяржавай выключнага права на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi;

iншыя меры, прадугледжаныя гэтым Законам.

2. Актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь могуць быць прадугледжаны iншыя меры дзяржаўнага рэгулявання вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту.

Артыкул 4. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту складаецца з гэтага Закона, актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

2. Калi нормамi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правiлы мiжнародных дагавораў.

Глава 2

Права на ажыццяўленне дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту. Лiцэнзаванне гэтай дзейнасцi

Артыкул 5. Права на ажыццяўленне дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту.

1. У Рэспублiцы Беларусь права на ажыццяўленне вытворчасцi, экспарту, iмпарту, захоўвання (як вiду прадпрымальнiцкай дзейнасцi) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, аптовага i (або) рознiчнага гандлю iмi маюць толькi юрыдычныя асобы, калi iншае не прадугледжана часткай трэцяй гэтага пункта.

У Рэспублiцы Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, права на ажыццяўленне вытворчасцi каньякоў, брэндзi i каньячных напояў маюць толькi дзяржаўныя юрыдычныя асобы або недзяржаўныя юрыдычныя асобы з доляй дзяржавы ў статутным фондзе звыш 30 працэнтаў.

Iндывiдуальным прадпрымальнiкам даецца права на ажыццяўленне ў Рэспублiцы Беларусь:

рознiчнага гандлю алкагольнымi напоямi ў аб’ектах грамадскага харчавання;

iмпарту i (або) рознiчнага гандлю нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыяй, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмiстасцю не больш за 1 лiтр (масай не больш за 1 кiлаграм).

2. У Рэспублiцы Беларусь за дзяржавай замацоўваецца выключнае права на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi.

Палажэнне часткi першай гэтага пункта не распаўсюджваецца на алкагольную прадукцыю, якая ўвозiцца на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь арганiзатарамi i ўдзельнiкамi мiжнародных выстаў i кiрмашоў у якасцi ўзораў i экспанатаў, а таксама для рэалiзацыi ў магазiнах бяспошлiннага гандлю.

Рэалiзацыя выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi — пераможцамi конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi.

Парадак правядзення конкурсаў на вызначэнне юрыдычных асобаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне iмпарту алкагольнай прадукцыi, устанаўлiваецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Iмпарт каньячнага, пладовага i этылавага спiрту, якi атрымлiваецца з харчовай сыравiны, састаўных спiртовых паўфабрыкатаў для вытворчасцi алкагольных напояў, iншых паўфабрыкатаў з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў ажыццяўляецца толькi юрыдычнымi асобамi, якiя з’яўляюцца перапрацоўшчыкамi алкагольнай прадукцыi.

Iмпарт нехарчовага этылавага спiрту ажыццяўляецца толькi юрыдычнымi асобамi — перапрацоўшчыкамi ўказанага спiрту.

3. Вытворчасць i абарот (за выключэннем экспарту) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ажыццяўляецца пры наяўнасцi адпаведных спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамi 3 i 4 артыкула 7 гэтага Закона.

Парадак выдачы спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), а таксама ўпаўнаважаныя на iх выдачу органы ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь з улiкам патрабаванняў гэтага Закона.

Лiцэнзii на iмпарт выдаюцца Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб знешнегандлёвай дзейнасцi па ўвозе асобных тавараў i з улiкам патрабаванняў гэтага Закона.

4. Патрабаваннi гэтай главы не распаўсюджваюцца на лiцэнзаванне дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам антысептычных лекавых i ветэрынарных сродкаў, якiя адносяцца да нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi, а таксама на вытворчасць арыгiнальных алкагольных напояў.

Артыкул 6. Лiцэнзаванне дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на дзейнасць, звязаную з вытворчасцю алкагольнай (за выключэннем вытворчасцi арыгiнальных алкагольных напояў у культурна-этнаграфiчных цэнтрах, нацыянальных парках i запаведнiках, iншых аб’ектах Рэспублiкi Беларусь у мэтах узнаўлення паўнаты беларускiх нацыянальных традыцый), нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi (за выключэннем антысептычных лекавых сродкаў i ветэрынарных сродкаў, якiя адносяцца да нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi), нехарчовага этылавага спiрту i тытунёвых вырабаў (далей — спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту).

2. У спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ўказваюцца вiд прадукцыi, што выпускаецца, за выключэннем састаўных спiртовых паўфабрыкатаў, што вырабляюцца ў адпаведнасцi з тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi ў галiне тэхнiчнага нармавання i стандартызацыi i тэхналагiчнай дакументацыi i з’яўляюцца неад’емнай часткай тэхналагiчнага працэсу атрымання гатовай, прызначанай для рэалiзацыi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, i iншыя звесткi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб лiцэнзаваннi.

Артыкул 7. Лiцэнзаванне дзейнасцi, звязанай з абаротам (за выключэннем экспарту) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Iмпарт iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi нехарчовай спiрта-змяшчальнай прадукцыi, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмiстасцю не больш за 1 лiтр (масай не больш за 1 кiлаграм), а таксама iмпарт юрыдычнымi асобамi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ажыццяўляецца на падставе лiцэнзiй на iмпарт.

2. Аптовы гандаль алкагольнымi напоямi, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыяй i нехарчовым этылавым спiртам, захоўванне (як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi) алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на дзейнасць, звязаную з абаротам (за выключэннем рознiчнага гандлю, экспарту i iмпарту) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi (акрамя антысептычных лекавых сродкаў i ветэрынарных сродкаў, якiя адносяцца да нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi), нехарчовага этылавага спiрту i тытунёвых вырабаў (далей — спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на абарот алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту).

3. Юрыдычным асобам, якiя ажыццяўляюць вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту на падставе спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), даецца права на аптовы гандаль гэтай прадукцыяй i спiртам уласнай вытворчасцi без спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на дадзены вiд дзейнасцi, а таксама права на iмпарт сыравiны для патрэбаў уласнай вытворчасцi без лiцэнзii на iмпарт.

4. Юрыдычныя асобы, якiя атрымалi лiцэнзii на iмпарт нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, могуць ажыццяўляць аптовы гандаль iмпартаванымi iмi прадукцыяй i спiртам без спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на дадзены вiд дзейнасцi.

5. Рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi, нехарчовай спiрта-змяшчальнай прадукцыяй ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi на падставе спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на рознiчны гандаль (уключаючы алкагольныя напоi i тытунёвыя вырабы) i грамадскае харчаванне (далей — спецыяльны дазвол (лiцэнзiя) на рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi).

Артыкул 8. Лiцэнзiйныя патрабаваннi i ўмовы, якiя прад’яўляюцца да ажыццяўлення дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Спецыяльныя дазволы (лiцэнзii) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыii i нехарчовага этылавага спiрту выдаюцца пры наяўнасцi ў юрыдычнай асобы на праве ўласнасцi, гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кiравання адказных патрабаванням артыкулаў 13 i 16 гэтага Закона спецыялiзаваных магутнасцяў для выпуску прадукцыi, вытворчасць якой указана ў заяве аб выдачы спецыяльнага дазволу (лiцэнзii).

2. Спецыяльныя дазволы (лiцэнзii) на абарот алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту выдаюцца юрыдычным асобам на падставе наступных патрабаванняў i ўмоў:

памер сфармiраванага статутнага фонду не менш за 100 000 еўра;

наяўнасць на праве ўласнасцi, гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кiравання складскiх памяшканняў агульнай плошчай не менш за 1000 квадратных метраў;

перыяд ажыццяўлення аптовага гандлю (незалежна ад вiду тавару) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь не менш за пяць гадоў.

3. Заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь або прынятымi ў адпаведнасцi з iмi нарматыўнымi прававымi актамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь могуць быць прадугледжаны дадатковыя лiцэнзiйныя патрабаваннi i ўмовы, якiя прад’яўляюцца да ажыццяўлення дзейнасцi, звязанай з вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту.

Артыкул 9. Дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. Юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць вытворчасць, iмпарт, захоўванне (як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi) алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту, аптовы i рознiчны гандаль гэтай прадукцыяй i спiртам, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя ажыццяўляюць рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi ў аб’ектах грамадскага харчавання, iмпарт i рознiчны гандаль нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыяй, расфасаванай у спажывецкую тару (упакоўку) ёмiстасцю не больш за 1 лiтр (масай не больш за 1 кiлаграм), на падставе адпаведных спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць вытворчасць i абарот алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту (далей — Дзяржаўны рэестр).

2. Дзяржаўны рэестр вядзецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь праз уключэнне звестак, якiя атрымлiваюцца ад iнспекцый гэтага Мiнiстэрства па абласцях i г. Мiнску, у адзiны банк даных, iх абнаўлення i выключэння.

3. Органы, якiя ажыццяўляюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь выдачу спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт (далей — лiцэнзiйныя органы) накiроўваюць у iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па месцы iх пастаноўкi на ўлiк (далей — iнспекцыi МПЗ) звесткi аб юрыдычных асобах i iндывiдуальных прадпрымальнiках, якiм выдадзены спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт, а таксама аб прадаўжэннi тэрмiнаў iх дзеяння, выдачы дублiкатаў спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт, унясеннi ў iх змяненняў i (або) дапаўненняў, спыненнi, аднаўленнi дзеяння, iх ануляваннi ў пяцiдзённы тэрмiн з дня ажыццяўлення ўказаных дзеянняў.

Iнспекцыi МПЗ на працягу пяцi рабочых дзён пасля атрымання звестак, указаных у частцы першай гэтага пункта, накiроўваюць iх у iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па абласцях i г. Мiнску, якiя на працягу пяцi рабочых дзён пасля атрымання гэтых звестак накiроўваюць iх у Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь.

4. У звестках аб юрыдычных асобах i iндывiдуальных прадпрымальнiках, якiм выдадзены спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт, указваюцца:

найменне лiцэнзуючага органа, яго ўлiковы нумар плацельшчыка;

найменне, юрыдычны адрас юрыдычнай асобы, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, адрас месца жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка, а таксама прысвоены iм улiковы нумар плацельшчыка;

найменне вiду дзейнасцi, на ажыццяўленне якой выдадзены спецыяльны дазвол (лiцэнзiя), лiцэнзiя на iмпарт;

вiд прадукцыi пры ўказаннi яго ў спецыяльным дазволе (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт;

найменне (пры яго наяўнасцi), месцазнаходжанне адасобленых падраздзяленняў (фiлiялаў), гандлёвых аб’ектаў i (або) складскiх памяшканняў з указаннем складнiкаў работ i паслуг па кожным з iх;

асаблiвыя ўмовы iснавання дадзенага вiду дзейнасцi пры ўказаннi iх у спецыяльным дазволе (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт;

рэгiстрацыйны нумар спецыяльнага дазволу (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт i тэрмiн iх дзеяння, нумар i дата прыняцця рашэння лiцэнзуючага органа аб выдачы спецыяльнага дазволу (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт.

5. Звесткi аб прадаўжэннi тэрмiнаў дзеяння спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт, выдачы iх дублiкатаў, унясеннi змяненняў i (або) дапаўненняў у спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт i (або) дадаткi да iх, спыненнi i ўзнаўленнi iх дзеяння змяняюць i (або) дапаўняюць звесткi, указаныя ў пункце 4 гэтага артыкула.

6. Выключэнне з Дзяржаўнага рэестра юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм выдадзены спецыяльныя дазволы (лiцэнзii), лiцэнзii на iмпарт, робiцца:

на падставе звестак лiцэнзiйных органаў аб ануляваннi ва ўстаноўленым парадку спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт;

пасля аднаго месяца з дня заканчэння тэрмiну дзеяння спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), лiцэнзiй на iмпарт, калi ад лiцэнзiйных органаў не паступiлi звесткi аб прадаўжэннi тэрмiну iх дзеяння;

у выпадку лiквiдацыi юрыдычных асобаў i спынення дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

Артыкул 10. Ануляванне лiцэнзiй на iмпарт, асаблiвасцi анулявання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), спынення i прыпынення iх дзеянняў

1. Лiцэнзii на iмпарт алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту анулююцца або iх дзеянне прыпыняецца Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб знешнегандлёвай дзейнасцi.

2. Асаблiвасцi анулявання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), спынення i прыпынення iх дзеяння ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 3

Абмежаваннi ў галiне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

Артыкул 11. Абмежаваннi ў галiне вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiрта-змяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту

1. У Рэспублiцы Беларусь забараняюцца:

1.1. вытворчасць i абарот нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi (за выключэннем антысептычных лекавых i ветэрынарных сродкаў) i нехарчовых прадуктаў з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту больш за 80 працэнтаў, якiя адносяцца да нехарчовага этылавага спiрту, без дэнатураваных дабавак i (або) кампанентаў, што змяняюць органалептычныя ўласцiвасцi этылавага спiрту, адносяцца да алкагольнай прадукцыi, нехарчовага этылавага спiрту;

1.2. вытворчасць пладовых вiнаў з выкарыстаннем этылавага спiрту, якi атрымалiваецца з харчовай сыравiны, пладовых вiнаматэрыялаў, зброджана-спiртаваных i спiртаваных сокаў замежнай вытворчасцi;

1.3. вытворчасць каньякоў, брэндзi i каньячных напояў недзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi, якiя не маюць долi дзяржавы ў статутным фондзе або з доляй дзяржавы ў статутным фондзе 30 працэнтаў i менш, калi iншае не прадугледжана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

1.4. гандаль састаўнымi спiртовымi паўфабрыкатамi для вытворчасцi алкагольных напояў, акрамя рэалiзацыi гэтых паўфабрыкатаў юрыдычным асобам, якiя маюць права на вытворчасць такiх напояў на падставе адпаведнага спецыяльнага дазволу (лiцэнзii), а таксама юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя выкарыстоўваюць указаныя паўфабрыкаты для вытворчасцi iншай харчовай прадукцыi, калi гэта прадугледжана тэхнiчнымi нарматыўнымi прававымi актамi ў галiне тэхнiчнага нармавання i стандартызацыi i тэхналагiчнай дакументацыяй;

1.5. пастаўка i перапрацоўка на давальнiцкiх умовах сыравiны для вытворчасцi алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту;

1.6. увоз фракцыi галаўной этылавага спiрту i iншых пабочных прадуктаў спiртовай прамысловасцi з утрыманнем этылавага спiрту больш за 80 працэнтаў, акрамя ўвозу ўказаных прадуктаў спiртовай прамысловасцi юрыдычнымi асобамi, якiя маюць спецыяльныя дазволы (лiцэнзii) на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спiрта- змяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту i выкарыстоўваюць гэтыя прадукты для ўласных патрэбаў;

1.7. увоз, перамяшчэнне i (або) захоўванне алкагольных напояў, якiя падлягаюць маркiроўцы акцызнымi маркамi i (або) спецыяльнымi маркамi, гандаль гэтымi напоямi без нанесеных акцызных марак i (або) спецыяльных марак, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;

1.8. увоз фiзiчнымi асобамi больш за 5 лiтраў (5 кiлаграмаў) нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi, нехарчовага этылавага спiрту i этылавага спiрту, якi адносiцца да алкагольнай прадукцыi;

1.9. вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, перамяшчэнне па ёй фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, больш за 5 лiтраў (5 кiлаграмаў) нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi, больш за 5 лiтраў этылавага спiрту, якi адносiцца да алкагольнай прадукцыi, больш за 5 лiтраў нехарчовага этылавага спiрту;

1.10. продаж фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi, нехарчовага этылавага спiрту, этылавага спiрту, якi адносiцца да алкагольнай прадукцыi, i алкагольных напояў, у тым лiку ўласнага вырабу;

1.11. перамяшчэнне па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (не для камерцыйных мэтаў) фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, больш за 5 лiтраў алкагольных напояў, не маркiраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымi i (або) спецыяльнымi маркамi;

1.12. перамяшчэнне па тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, захоўванне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (не для камерцыйных мэтаў) фiзiчнымi асобамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, больш за 15 лiтраў алкагольных напояў без дакументаў, якiя пацвярджаюць легальнасць iх набыцця, за выключэннем алкагольных напояў, вырабленых гэтымi асобамi для ўласнага спажывання;

1.13. аптовы продаж этылавага спiрту, якi адносiцца да алкагольнай прадукцыi, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам;

1.14. рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi:

у дробнарознiчнай гандлёвай сетцы, за выключэннем аўталавак (аўтамагазiнаў), якiя адносяцца да сiстэмы спажывецкай кааперацыi, а таксама належаць арганiзацыям Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, што ажыццяўляюць рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi ў сельскай мясцовасцi;

у магазiнах i павiльёнах з гандлёвай залай плошчай менш за 50 квадратных метраў, за выключэннем гандлёвых аб’ектаў юрыдычных асобаў сiстэмы спажывецкай кааперацыi, спецыялiзаваных (фiрменных) магазiнаў юрыдычных асобаў, што ажыццяўляюць вытворчасць i (або) iмпарт алкагольных напояў, магазiнаў бяспошлiннага гандлю, размешчаных у сельскай мясцовасцi магазiнаў арганiзацый Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

у будынках (памяшканнях, збудаваннях), дзе размешчаны вытворчыя арганiзацыi (за выключэннем спецыялiзаваных (фiрменных) магазiнаў, размешчаных у будынках (памяшканнях) юрыдычных асобаў, якiя ажыццяўляюць вытворчасць алкагольных напояў, харчовых магазiнаў з гандлёвай залай плошчай 50 i больш квадратных метраў, што маюць адасоблены ад тэрыторыi вытворчай арганiзацыi ўваход для пакупнiкоў), i на аб’ектах будаўнiцтва;

ва ўстановах адукацыi, арганiзацыях аховы здароўя, дзiцячых тэатральна-вiдовiшчных i культурна-асветных установах, iнтэрнатах;

у фiзкультурна-спартыўных збудаваннях i на iх тэрыторыях, за выключэннем стацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання;

у дыетычных сталовых i дзiцячых кафэ, месцах гандлю, прызначаных для дзяцей i падлеткаў;

у будынках (памяшканнях, збудаваннях), дзе размешчаны дзяржаўныя органы, за выключэннем стацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання;

на аўтазаправачных станцыях, якiя не маюць абсталяваных аб’ектаў грамадскага харчавання i (або) харчовых магазiнаў з адасобленым уваходам для пакупнiкоў;

каля рэлiгiйна-культавых збудаванняў на адлегласцi, якая вызначаецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi сумесна з рэлiгiйнымi арганiзацыямi;

(Абзац адзiнаццаты не прыводзiцца, паколькi ён не ўступiў у сiлу.)*

з выкарыстаннем гандлёвых аўтаматаў, iншых электронных прыбораў;

з прымяненнем iнтэрнэт-тэхналогiй;

без акцызных марак устаноўленага ўзору i (або) спецыяльных марак (за выключэннем пiва з аб’ёмнай доляй этылавага спiрту 7 i больш працэнтаў);

без нанесеных на спажывецкую тару (упакоўку) гэтых напояў звестак, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

без дакументаў i (або) маркiроўкi, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для пацвярджэння адпаведнасцi якасцi i бяспекi алкагольных напояў устаноўленым патрабаванням;

1.15. рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi ў разлiў, за выключэннем гандлю дадзенымi напоямi ў наступных месцах:

стацыянарных аб’ектах грамадскага харчавання, акрамя аб’ектаў, у якiх гэтым Законам устаноўлена забарона на рознiчны гандаль алкагольнымi напоямi;

аб’ектах грамадскага харчавання вытворчых i будаўнiчых арганiзацый, размешчаных па-за яе тэрыторыяй, iншых аб’ектах грамадскага харчавання пры правядзеннi вясельных, юбiлейных i iншых урачыстасцяў i рытуальных абрадаў;

цягнiках, на рачных i марскiх суднах Рэспублiкi Беларусь, дзе маюцца асобна абсталяваныя аб’екты грамадскага харчавання, паветраных суднах, якiя выконваюць рэйсы ў замежныя дзяржавы;

спецыяльна абсталяваных вiнных магазiнах (чарачных або iзаляваных аддзелах);

летнiх (сезонных) кафэ, мiнi-кафэ;

1.16. рознiчны гандаль нехарчовым этылавым спiртам;

1.17. бязвыплатная рэалiзацыя алкагольных напояў у выпадку:

перадачы алкагольных напояў у якасцi аплаты працы работнiкаў, у тым лiку ў выглядзе прэмiй;

бясплатнага (бязвыплатнага) распаўсюджвання юрыдычнымi асобамi i (або) iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi алкагольных напояў, за выключэннем дэгустацый, што праводзяцца ў маркетынгавых мэтах;

арганiзацыi i правядзення конкурсаў, латарэй, гульняў, iншых гульнявых, рэкламных, культурных, адукацыйных i спартыўных мерапрыемстваў, пары ў мэтах стымулявання рэалiзацыi алкагольных напояў;

прадастаўлення больш за 5 лiтраў алкагольных напояў у якасцi прызоў (падарункаў) пры правядзеннi конкурсаў, латарэй, гульняў, iншых гульнявых, рэкламных, культурных, адукацыйных i спартыўных мерапрыемстваў, пары.

2. Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь могуць быць устаноўлены iншыя абмежаваннi на вытворчасць i абарот алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту.

(Працяг будзе).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб дзяржаўным рэгуляваннi вытворчасцi i абароту алкагольнай, нехарчовай спiртазмяшчальнай прадукцыi i нехарчовага этылавага спiрту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика