21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дынамаўцы дэбютуюць у КХЛ

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дынамаўцы дэбютуюць у КХЛ

Дынамаўцы дэбютуюць у КХЛ

Сёння беларусы стартуюць у Кантынентальнай хакейнай лiзе. Мiнскае "Дынама" дэбютуе ў адкрытым чэмпiянаце Расii ў гасцях у новакузнецкага "Металурга". Нягледзячы на серыю паражэнняў у перадсезонных спарынгах галоўны трэнер "бела-блакiтных" Джым Х’юз перакананы, што каманда рухаецца ў правiльным накiрунку i будзе змагацца ў кожным матчы.

Трактаразаводцы пацяснiлi БАТЭ

Выступленне футбалiстаў БАТЭ ў квалiфiкацыi Лiгi чэмпiёнаў не магло не паўплываць на гульню барысаўчан у нацыянальным першынстве. Стомленыя ад напружаных паядынкаў гульцы Вiктара Ганчарэнкi ў чацвёрты раз не змаглi разжыцца перамогай у вышэйшай лiзе. Дамiнаваўшы з лiкам 2:0 у процiстаяннi са "Смаргонню", БАТЭ разжыўся чарговай нiчыёй — 2:2. Як вынiк — страта лiдарскай пазiцыi. Пасля 21-га тура верхнi радок занялi мiнскiя трактаразаводцы, якiя выйгралi ў магiлёўскага "Дняпра" — 3:1. Праўда, БАТЭ яшчэ мае матч у запасе, ды i яго адставанне ад МТЗ-РІПА мiнiмальнае, таму сiтуацыя можа змянiцца. I ўсё ж выступленне на двух франтах, Лiзе чэмпiёнаў (з 17 верасня) i першынстве краiны, можа стаць для барысаўчан той перашкодай, якая не дазволiць зноў стаць наймацнейшым клубам Беларусi. На трэцюю пазiцыю перабраўся салiгорскi "Шахцёр", якi разграмiў наваполацкi "Нафтан" — 3:0. Вынiкi iншых сустрэч 21-га тура: "Вiцебск" — "Гомель" — 1:1, "Дынама" (Мiнск) — "Дарыда" (Ждановiчы) — 2:2, "Дынама" (Брэст) — "Тарпеда" (Жодзiна) — 2:0, "Лакаматыў" (Мiнск) — "Нёман" (Гродна) — 0:4, "Савiт" (Магiлёў) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — 0:0.

Становiшча камандаў: МТЗ-РIПА — 45 ачкоў, БАТЭ — 44, "Шахцёр" — 39, "Дынама" (Бр), "Дынама" (Мн) — па 37, "Вiцебск" — 35, "Нафтан" — 31, "Днепр" — 30, "Гранiт" — 26, "Смаргонь" — 24, "Тарпеда" — 22, "Нёман" — 21, "Гомель" — 20, "Савiт" — 17, "Лакаматыў" — 16, "Дарыда" — 10.

Цяпер у чэмпiянаце да 14 верасня перапынак, звязаны з матчамi нацыянальнай i маладзёжнай зборных. 6 верасня ў Львове падапечныя Бернда Штанге стартуюць у адборачным турнiры да ЧС-2010 супраць каманды Украiны (10 верасня адбудзецца матч супраць Андоры). У нашай "маладзёжкi" наадварот заключная гульня: 9 верасня беларусы выйдуць на поле ў квалiфiкацыйным матчы да Еўра-2009 у гасцях з латвiйскiмi футбалiстамi.

Суперкубак у "Зенiта"

Сапернiк барысаўскага БАТЭ ў Лiзе чэмпiёнаў па групе Н, пiцерскi "Зенiт", днямi павялiчыў сваю калекцыю трафеяў. Расiйскi клуб выйграў у Манака Суперкубак Еўропы. Пераможцы Лiгi чэмпiёнаў, футбалiсты "Манчэстэр Юнайтэд", уступiлi нашым усходнiм суседзям, уладальнiкам Кубка УЕФА, з лiкам 1:2. У складзе расiян вызначылiся Паграбняк i Данi, сярод англiчан — Вiдзiч.

Рамашчанка падаў у адстаўку

Экс-футбалiст зборнай Беларусi па футболе Мiраслаў Рамашчанка падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера ФК "Том", якi ўзначалiў у чэрвенi гэтага года. Такое рашэнне настаўнiк прыняў з-за буйнога пройгрышу тамiчоў (0:4) у матчы расiйскай прэм’ер-лiгi супраць самарскiх "Крылаў Саветаў".

Валуеў вярнуў сабе пояс

У 12-раўндавым паядынку расiйскi баксёр-цяжкавагавiк Мiкалай Валуеў справiўся з амерыканцам Джонi Руiсам i стаў чэмпiёнаў свету па версii WBA (Сусветная баксёрская асацыяцыя). Такiм чынам, майстар скураной пальчаткi вярнуў сабе тытул, якi згубiў у красавiку мiнулага года з-за моцнага Руслана Чагаева.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння беларусы стартуюць у Кантынентальнай хакейнай лiзе. Мiнскае "Дынама" дэбютуе ў адкрытым чэмпiянаце Расii ў гасцях у новакузнецкага &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика