На спаборнiцтва — сям’ёй
На спаборнiцтва — сям’ёй
Другi абласны злёт маладых сем’яў прайшоў на Белым возеры ў Брэсцкiм раёне. Мерапрыемству папярэднiчалi аналагiчныя злёты ў раёнах, дзе маладыя сужэнцы спаборнiчалi памiж сабой у спорце, вядзеннi гаспадаркi, мастацкiх здольнасцях. На абласны агляд сабралiся пераможцы раённых. Мерапрыемства атрымалася вiдовiшчным, цiкавым i займальным. А лепшай маладой сям’ёй журы назвала мужа i жонку Аксану Чарнякевiч i Антона Петраўца з Брэста. Другое месца занялi Іна i Мiкалай Мiхальчыкi з вёскi Астрамечава Брэсцкага раёна. А трэцяе — Святлана i Канстанцiн Башчукi таксама з Брэсцкага раёна. Пераможцы атрымалi ў падарункi палаткi, спальныя мяшкi i iншы спартыўны iнвентар. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi абласны злёт маладых сем’яў прайшоў на Белым возеры ў Брэсцкiм раёне. Мерапрыемству папярэднiчалi аналагiчныя злёты ў раёнах, дзе маладыя сужэнц |
|