Чаму "тармозяць" базавыя сельгасарганізацыi?
Чаму "тармозяць" базавыя сельгасарганізацыi?
У вераснi 2003 года былi вызначаны 60 сельскагаспадарчых калектываў (па 12 у Мiнскай i Магiлёўскай абласцях i па 9 у астатнiх), якiя павiнны былi стаць базавымi, эталоннымi, калi можна так сказаць, у сваёй галiне: па нарошчваннi аб’ёму выпуску сельгаспрадукцыi, павышэннi эканамiчнай эфектыўнасцi гаспадарчай дзейнасцi. У iх задачы ўваходзiла стварэнне доследнай базы для вядзення ўстойлiвай сельскай гаспадаркi, рэалiзацыя прагрэсiўных тэхналогiй вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства i жывёлагадоўлi. А ўзорам у дасягненнi зададзеных параметраў быў вызначаны СВК "Агракамбiнат "Сноў". Работа гэтых калектываў была ўчора разгледжана на Пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам першага вiцэ-прэм’ера Уладзiмiра Сямашкi. Мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра, якi рабiў справаздачу, фактычна вымушаны быў канстатаваць, што праграма па павышэннi эканамiчнай эфектыўнасцi сельскай гаспадаркi на аснове i вопыце работы 60 базавых сельгасарганiзацый правалена. "Аналiз работы гэтых гаспадарак краiны паказвае, што не ўсе яны дасягнулi эфектыўнага ўзроўню вытворчасцi, нягледзячы на тое, што мелi ад дзяржавы iстотныя льготы i прэферэнцыi, — сказаў мiнiстр. — У сувязi з гэтым прапаноўваецца пакiнуць у спiсах базавых гаспадарак тыя, дзе паказчыкi прадуктыўнасцi вытворчасцi на 1 балагектар на 30 працэнтаў вышэйшы, чым у сярэднiм па рэспублiцы. Акрамя таго, аблвыканкамам сумесна з Нацыянальнай акадэмiяй навук неабходна распрацаваць пэўныя мерапрыемствы па дасягненнi ў 2008 годзе ў 60 базавых гаспадарках усiх запланаваных паказчыкаў". Непаспяховыя гаспадаркi галiновае мiнiстэрства прапаноўвае выключыць з пералiку базавых. Пры неабходнасцi ў склад базавых можна далучыць iншыя арганiзацыi, якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у эканомiцы i вытворчасцi. "Сродкi ж рэспублiканскага бюджэту, патрачаныя на фiнансаванне выключаных са спiсу гаспадарак, трэба вярнуць у рэспублiканскi бюджэт", — адзначыў мiнiстр. Дарэчы, з 2004 па 2007 год на развiццё базавых гаспадарак было накiравана амаль 833 млрд бюджэтных сродкаў, у тым лiку з рэспублiканскага бюджэту — 555,6 млрд, з мясцовых бюджэтаў — больш як 277 млрд (на 100 гектараў сельгасугоддзяў — 56,5 млн рублёў). Тэмп росту валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi ў 2007 годзе да ўзроўню 2006-га склаў 109,4 працэнта. У асноўным за кошт iнтэнсiўных фактараў забяспечаны прырост аб’ёмаў вытворчасцi жывёлагадоўчай прадукцыi: малака — на 3,7 працэнта, жывёлы i птушкi — на 2,7. На 21 працэнт больш выраблена збожжа. Аднак толькi шэсць арганiзацый забяспечылi летась дасягненне ўсiх паказчыкаў эфектыўнасцi, аналагiчных паказчыкам "Снова", а дзевяць нiводзiн з зададзеных параметраў не выканалi. Сярод iх такiя вядомыя ў мiнулым гаспадаркi, як СВК "Савецкая Беларусь" Камянецкага раёна, "Зорны-Агра" Талачынскага, "Чырвоная Змена" Любанскага i iншыя. Рэнтабельнасць па канчатковым фiнансавым вынiку дасягнута толькi ў 32 базавых гаспадарках. Як сказаў Сямён Шапiра, у лiку прычын, па якiх арганiзацыям не ўдалося выйсцi на высокiя паказчыкi эфектыўнасцi сельгасвытворчасцi, тое, што выбар гаспадарак у якасцi базавых быў ажыццёўлены без улiку наяўнага вытворчага патэнцыялу, кадраў, спецыялiзацыi i перспектыў, нават прыродных умоў. Не хапала i фiнансавых сродкаў для аднаўлення i стварэння вытворчай, сацыяльнай iнфраструктуры. Грошы размяркоўвалiся не прапарцыянальна. У вынiку рэалiзацыя планаў па ўкараненнi новых тэхналогiй ажыццёўлена не ў поўным аб’ёме. Праблемай з’яўляецца i фармальны падыход некаторых кiраўнiкоў гаспадарак да рэалiзацыi комплексных праграм. Паводле слоў мiнiстра, 15 кiраўнiкоў ужо вызвалены ад займаемых пасад за невыкананне сваiх абавязкаў. Дарэчы, як лiчаць спецыялiсты НАН Беларусi, для стварэння iнфраструктуры, неабходнай для вытворчасцi канкурэнтаздольнай сельгаспрадукцыi, на 1 тысячу гектараў сельгасугоддзяў неабходна iнвеставаць у вытворчую iнфраструктуру 7 млрд рублёў, сацыяльную — 1,7 мiльярда. Але пакуль такiх iнвестыцый прыцягнуць не ўдалося. Тым не менш, мiнiстр сельскай гаспадаркi не губляе аптымiзму i лiчыць, што аналiз памылак i прапанаваныя меры для вырашэння праблемных момантаў дадуць магчымасць вывесцi базавыя гаспадаркi да 2010 года, як i планавалася, на поўнае самафiнансаванне. Анатоль СЛАНЕЎСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вераснi 2003 года былi вызначаны 60 сельскагаспадарчых калектываў (па 12 у Мiнскай i Магiлёўскай абласцях i па 9 у астатнiх), якiя павiнны былi стац
|
|