Літва зацiкаўлена ў аблягчэннi вiзавага рэжыму з Беларуссю
Літва зацiкаўлена ў аблягчэннi вiзавага рэжыму з Беларуссю
Лiтва зацiкаўлена ў аблягчэннi працэдуры перасячэння гранiцы для жыхароў Беларусi, заявiў прэм’ер-мiнiстр Лiтвы Гедымiнас Кiркiлас на сустрэчы ў Друскiнiнкаi з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гедымiнас Кiркiлас лiчыць, што цана 60 еўра за лiтоўскую вiзу эканамiчна не абгрунтавана. Аднак палiтычнае рашэнне па гэтым пытаннi павiнны прыняць усе краiны ЕС. Як паведамляе прэс-служба ўрада Лiтвы, у ходзе сустрэчы прэм’ер-мiнiстры Беларусi i Лiтвы абмеркавалi пытаннi больш эфектыўнага выкарыстання кантэйнернага поезда "Вiкiнг". Сяргей Сiдорскi цiкавiўся таксама магчымасцямi перавалкi нафты праз Клайпедскi порт. Размова iшла i пра iнвестыцыйны клiмат у Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтва зацiкаўлена ў аблягчэннi працэдуры перасячэння гранiцы для жыхароў Беларусi, заявiў прэм’ер-мiнiстр Лiтвы Гедымiнас Кiркiлас на сустрэчы ў Друск
|
|