Лета скончылася, а жыццё — працягваецца!
Лета скончылася, а жыццё — працягваецца!
Вось i пачалася восень... У многiх скончылiся водпускi, у дзяцей i студэнцкай моладзi — канiкулы. На вулiцах стала больш шматлюдна, усе зноў спяшаюцца па справах. Надвор’е таксама адчувальна змянiлася. Словам, наша жыццё зноў пайшло на новы вiток. Асабiста вы гэта адчуваеце? З якiм настроем сустракаеце пэўныя змяненнi?
Алена Дэйнар, загадчык сектара кантролю кiраўнiцтва справамi Лагойскага райвыканкама: Асабiста вы гэта адчуваеце? З якiм настроем сустракаеце пэўныя змяненнi?
Алена Дэйнар, загадчык сектара кантролю кiраўнiцтва справамi Лагойскага райвыканкама: Вось i пачалася восень... У многiх скончылiся водпускi, у дзяцей i студэнцкай моладзi — канiкулы. На вулiцах стала больш шматлюдна, усе зноў спяшаюцца па справах. Надвор’е таксама адчувальна змянiлася. Словам, наша жыццё зноў пайшло на новы вiток. Асабiста вы гэта адчуваеце? З якiм настроем сустракаеце пэўныя змяненнi?
Алена Дэйнар, загадчык сектара кантролю кiраўнiцтва справамi Лагойскага райвыканкама: — (<І>Смяецца. ) Гэта вы класна пазванiлi! У мяне малодшае дзiця пайшло ў школу, як кажуць, першы раз — у першы клас. Вось лiтаральна толькi што вярнулася з урачыстай "лiнейкi". Уражанняў — маса! I надвор’е не "падкачала", i новы этап у жыццi ў сувязi з пачаткам школьных будняў дзiцяцi распачаўся. Эмоцыi — толькi станоўчыя: сонечна, радасна! Таццяна Ставер, старшыня Чапялеўскага сельскага Савета Салiгорскага раёна: — (Уздыхае.) У водпуску яшчэ не была: рыхтавалiся да святкавання 50-годдзя Салiгорска i Салiгорскага раёна, якое толькi адбылося. Як вы здагадваецеся, праца па тым жа добраўпарадкаваннi распачалася задоўга да юбiлейнай даты, давялося сапраўды шмат зрабiць. Таму ў будучыню гляджу з надзеяй — з надзеяй адпачыць. Ну i, вядома, плануем заняцца ўборкай ураджаю, хатнiмi нарыхтоўкамi. Юрый Калановiч, намеснiк старшынi Навагрудскага райвыканкама: — Нават не ведаю, што вам сказаць... У нас усё iдзе ў адпаведнасцi з планам: працуем, працуем i яшчэ раз працуем. Алена Тулоўская, галоўны спецыялiст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Докшыцкага райвыканкама: — Ды ўсё iдзе-змяняецца да лепшага. Настальгii па леце, якое скончылася, асабiста ў мяне няма. Мы жывём у прыватным сектары, маем агарод, таму здагадваецеся, колькi клопатаў бывае летам. Дзецi пайшлi ў школу! Старэйшы — у апошнi клас базавай школы. Таму ўсе думкi — пра яго будучыню. Але гэта ж прыемныя клопаты. А яшчэ я нарадзiлася ўвосень, так што ў цэлым (смяецца) настрой добры! Таiсiя Бурдзейка, пенсiянерка, вёска Баравое Дзяржынскага раёна: — Вядома ж, адчуваю. Столькi турбот, клопатаў! Хацелася б i ў лес па грыбы схадзiць, але ж i дома па гаспадарцы столькi працы. Усё хочацца паспець, усё зрабiць. Вось нядаўна дожджык прайшоў, хоць i халаднаваты, але ж мы парадавалiся, бо жыта сеялi. Наталля Чапукова, пакаёўка санаторыя "Сосны", г. Мядзел: — А я толькi пайшла ў водпуск, таму планаў у мяне шмат: i дача, i агарод! Настрой добры — прыемна адчуваць сябе саму ў лiку адпускнiкоў. Ну i што, што восень?! Думаю, "бабiна лета" яшчэ парадуе нас добрым надвор’ем. Адно крыху засмучае, што, не паспееш азiрнуцца, гадзiннiкi трэба будзе пераводзiць. Ну, i цямнець ужо пачынае раней. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось i пачалася восень... У многiх скончылiся водпускi, у дзяцей i студэнцкай моладзi — канiкулы. На вулiцах стала больш шматлюдна, усе зноў спяшаюцца
|
|