21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калі размеркаванне не спадабаецца

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі размеркаванне не спадабаецца

У наступным годзе я закончу ВНУ. За вучобу не плачу, з’яўляюся сiратой. Хацела б даведацца, цi павiнна буду я вяртаць грошы за сваё навучанне, калi па месцы размеркавання не з’яўлюся або не адпрацую два гады.

Вольга М., г. Брэст

г. Брэст

Артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi" ўстаноўлена, што выпускнiкi ўстаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, накiраваныя на работу па размеркаваннi, лiчацца маладымi рабочымi (служачымi), маладымi спецыялiстамi i абавязаны адпрацаваць па размеркаваннi адзiн год — пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, два гады — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi. Указаны тэрмiн работы адлiчваецца з дня заключэння працоўнага дагавора памiж маладым рабочым (служачым), маладым спецыялiстам i наймальнiкам.

Малады рабочы (служачы), малады спецыялiст, якi не адпрацаваў вышэйназваны тэрмiн работы па размеркаваннi, абавязаны вярнуць сродкi, затрачаныя на яго падрыхтоўку з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, у адпаведны бюджэт.

Палажэннем аб вяртаннi сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23.09.2006 г. № 1255, прадугледжаны выпадкi, калi маладыя спецыялiсты вызваляюцца ад вяртання затрачаных на iх навучанне дзяржаўных сродкаў (пункт 4).

У прыватнасцi, вызваляюцца ад вяртання сродкаў дзецi-сiроты, дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, асобы з лiку дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асобы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якiя страцiлi апошняга з бацькоў у перыяд навучання.

Вышэйназваным Палажэннем устаноўлена, што ў выпадку непрыбыцця маладых спецыялiстаў на месца працы, iх звальнення або пераводу да заканчэння тэрмiну работы па размеркаваннi наймальнiк i (або) малады спецыялiст у трохдзённы тэрмiн павiнны паведамiць аб гэтым ва ўстанову адукацыi, якая выдала маладому спецыялiсту накiраванне на работу, з указаннем прычын i прыкладаннем завераных ва ўстаноўленым парадку копiй неабходных дакументаў, у тым лiку тых, якiя пацвярджаюць iх права на вызваленне ад вяртання затрачаных сродкаў. Для асобаў, пералiчаных у папярэднiм абзацы, ва ўстанову адукацыi неабходна прадставiць наступныя дакументы: заяву з указаннем падстаў вызвалення ад вяртання сродкаў, пашпарт, копiю дакумента аб адукацыi, выпiску з працоўнай кнiжкi (пры яе наяўнасцi), копiю адзiнага бiлета (для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама для асобаў з лiку дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў), копiю пасведчання аб смерцi апошняга з бацькоў (для асобаў ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якiя страцiлi апошняга з бацькоў у перыяд навучання).

Установа адукацыi пасля прыняцця рашэння аб вызваленнi маладога спецыялiста ад вяртання затрачаных сродкаў выдае яму даведку аб самастойным працаўладкаваннi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе я закончу ВНУ. За вучобу не плачу, з’яўляюся сiратой. Хацела б даведацца, цi павiнна буду я вяртаць грошы за сваё навучанне, калi па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика