21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бульба пакуль "трымае вагу". І цану

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бульба пакуль "трымае вагу". І цану

На гандлёвых радах сталiчнага Камароўскага рынку за апошнi час iстотна знiзiлася прапанаванне айчынных агуркоў. Цяпер, у залежнасцi ад якасцi, iх прадаюць па 2—3 тысячы рублёў за кiлаграм, а тыднi з два таму цана складала стабiльныя 2,5 тысячы.

Памiдораў пакуль больш, аднак кошт iх крыху змянiўся: за зусiм дробныя просяць 2,2 тысячы, больш прыстойныя — 3,5 тысячы рублёў за кiлаграм (было 2—2,5 тысячы). Практычна па тых жа цэнах, што i два тыднi таму, прадаюць баклажаны (2,8—3,5 тысячы), цыбулю (1,5—1,8 тысячы). Фiялетавая цыбуля нарэшце стала каштаваць больш-менш зразумелыя 5 тысяч рублёў за кiлаграм, а не 15, чаму цяжкавата было знайсцi тлумачэнне. Салодкi перац на рынку прадаюць па 2,8—5 тысяч (нядаўна прасiлi 3,5—6 тысяч), моркву — па 1,2—1,5 (1,5—2 тысячы). Капусту ўжо можна набыць па 600 рублёў за кiлаграм, буракi — па 1 тысячы, часнок новага ўраджаю — па 8 тысяч рублёў.

Бульбу два тыднi таму тут прадавалi па 850—1 тысячы, цяпер — па 900—1,2 тысячы рублёў за кiлаграм. Дарэчы, пакуль не скажаш, што выбар асаблiва багаты ды i цана пакуль здаецца не надта малой. Тое ж датычыцца i рынкаў у "спальных" раёнах горада: кошт бульбы трымаецца прыкладна на такiм жа ўзроўнi i прадаюць яе пакуль пераважна на вагу, дробны опт у выглядзе звыклых 30—40-кiлаграмовых сетак адсутнiчае.

Вiнаград на Камароўцы спажыўцы набываюць па 3,5 тысячы (з Малдовы) да 6,5 тысячы рублёў за кiлаграм (з Iталii). Зрэшты, ёсць яшчэ i турэцкi, грэчаскi, узбекскi. Цэны на нектарыны i персiкi "трымалiся" ў памеры 5—6,5 тысячы рублёў увесь жнiвень, i ў далейшым, напэўна, наўрад цi знiзяцца. Лiмоны можна набыць па 4—5,5 тысячы (два тыднi таму было 5,5 тысячы рублёў). Як мы ўжо зазначалi раней, пакуль гэта самая малая цана за ўвесь год. Прадаўцы дынь i кавуноў лiтаральна "хапаюць" пакупнiкоў за рукi. "Калгаснiцу" прапаноўваюць па 2—2,5 тысячы (было нядаўна 2,6—2,8 тысячы), "Тарпеду" — па 5 тысяч рублёў за кiлаграм (столькi ж i засталося). Крыху падаражэлi кавуны — да 1,3—1,5 тысячы супраць нядаўнiх 1,2 тысячы рублёў (хоць, гавораць, на аптовым рынку кiлаграм кавуна можна набыць за 1 тысячу). Буякi на радах прапаноўваюць па 18 тысяч рублёў за кiлаграм. Яблыкаў шмат, асаблiва "белага налiву", якi каштуе ад 2,8 да 6 тысяч за кiлаграм, iншыя гатункi iдуць па 3—4 тысячы.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гандлёвых радах сталiчнага Камароўскага рынку за апошнi час iстотна знiзiлася прапанаванне айчынных агуркоў. Цяпер, у залежнасцi ад якасцi, iх прад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика