Яшчэ крыху лета
Яшчэ крыху лета
начальнiк аддзела метэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук расказала, што ў першай дэкадзе верасня начная тэмпература складзе +10... +16 оС, дзённая +22... + 28 оС. А па поўднi Брэсцкай i Гомельскай абласцей да плюс 30. У Мiнску 4 верасня слупок тэрмометра дасягне 25-градуснай адзнакi. У другой дэкадзе месяца чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу +8... +15 оС, удзень +15... +21 оС. У канцы другой дэкады тэмпература паветра крыху панiзiцца. У начны час +5... +10 оС, дзесьцi на глебе замаразкi да 0... -2 оС. Удзень +13... +18 оС. А ў трэцяй дэкадзе стане дажджлiва i халаднавата. Што ж датычыцца лета 2008 года, то яно аказалася на 1 градус цяплейшым за клiматычную норму. Сярэдняя тэмпература паветра за ўвесь сезон склала +17,6 оС. Незвычайна цёплай выдалася другая дэкада жнiўня — сярэдняя тэмпература паветра па Беларусi склала +20,7 оС, што вышэй за клiматычную норму на 4 градусы. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
начальнiк аддзела метэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук расказала, што ў першай дэкадзе верасня начная тэмпература складзе |
|