Беларусь. Кіно. Рэната
Беларусь. Кіно. Рэната
Пасля выхаду фiльма "Маленькiя ўцекачы" прайшло некалькi гадоў i вось Рэната Грыцкова збiраецца здымаць на "Беларусьфiльме" сваю чарговую працу, якая не павiнна стаць шараговай ужо хоць бы таму, што на галоўныя ролi ў iм зацверджаны народны Артыст СССР Багдан Ступка i народная артыстка Расii Ірына Разанава. На пасяджэннi мастацкага савета кiнастудыi адбылася абарона пастановачнага праекта паўнаметражнага мастацкага фiльма "Iнсайт". Творчая група прадставiла вiдэапробы i фотаздымкi акцёраў на галоўныя ролi i ролi другога плана. Вось якраз сярод прэтэндэнтаў на апошнiя няма канкурэнтаў для беларускiх артыстаў. У "Iнсайт" патрапяць Аляксей Шадзько, Вольга Няфёдава, Аксана Лясная, Вiктар Рыбчынскi. Яны падтрымаюць нашу Рэнату ў спробе зрабiць фiльм-драму, якi раскрывае ўнутраны свет чалавека. Магчыма да падобных засяроджанасцяў на чалавечым i асабовым схiльныя ўсе Рэнаты ў кiно — i беларуская не выключэнне. Аднак яна збiраецца зняць фiльм з аўтарскiм падыходам, якi характэрны для Еўропы. Цi зразумеюць яе ў гэтым артысты? Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля выхаду фiльма "Маленькiя ўцекачы" прайшло некалькi гадоў i вось Рэната Грыцкова збiраецца здымаць на "Беларусьфiльме" сваю ч |
|