21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святая Дзiчка

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святая Дзiчка

Месца, не пазначанае ні на якiх картах, мiж тым шмат хто ведае i наведвае. Камянецкi раён Брэстчыны, прыгранiчная зона, амаль самая мяжа з Польшчай. Даследуючы жыццё беларускага памежжа, нельга яго абмiнуць цi не заўважыць. Гэта — знакавае месца, хоць не вёска тут, не хутар i нават не помнiк. Народ даў месцу назву "Грушка", у сэнс якога ўклаў адначасова мiфалагiчную гiсторыю з’яўлення Божай Мацi, паломнiцтвы з набажэнствамi, крыжовае поле, рэальныя падзеi знiшчэння святога месца i яго адраджэнне, галоўнае, пароду дрэўца. Звычайная груша-дзiчка стала аб’ектам вялiкага ўзрушэння, сiмвалам чалавечых драм i страсцей, падставаю для легендаў, домыслаў i плётак, крынiцаю духоўнага адраджэння i вялiкiх спадзяванняў. Нiдзе болей у Беларусi няма святых дрэў i месцаў, дзе ставяць крыжы толькi за здароўе. Цяпер "Грушка" перажывае сапраўдны ўздым — тут узводзiцца храм i паломнiкi прыходзяць не толькi ў дзень свята. Дакладна не падлiчана, колькi крыжоў стаiць ужо вакол дзiчкi, кажуць, кожны дзень з’яўляецца новы крыж.

Найбольшая колькасць паломнiкаў збiраецца каля грушкi ў дзень перад праваслаўным святам Успення. У асноўным гэта людзi навакольных вёсак, але нямала наведвальнiкаў з суседнiх Пружанскага i Брэсцкага раёнаў, з Брэста, Пiнска i нават Гомеля. Яшчэ да пачатку ўрачыстага набажэнства святочна апрануты люд iмкнецца здзейснiць абрад пакланення дрэву. Трэба пацалаваць абразы на вялiкiх крыжах, дакрануцца да грушавага камля i завязаць каляровую стужку на галiнцы. Ужо з ранiцы ўтвараецца вялiкая чарга ў чаканнi сакральнага прахаджэння. Тут нiхто не спяшаецца, i кожны рух i крок не здаецца выпадковым, хоць адначасова ўсё знаходзiцца ў руху. Недзе ў сярэдзiне дня груша скрозь абвешана рознакаляровымi шаўковымі стужкамi. I кожны крыжык абапал, а яны тут ад памераў з далонь да вышынi чалавечага росту, таксама ўпрыгожаны каляровым бантам. Неверагоднае фарбавае вiдовiшча, стракатасць твараў i вопратак, галасы i малiтвы, пах запаленых свечак i змалочанага жытнёвага поля, злiтыя i змяшаныя ў адначассi — не пазбаўляюць пачуцця рэальнасцi, але нараджаюць у душы розныя i часам невытлумачальныя пачуццi. Яно, напэўна, i правiльна. Не ўсiм патрэбна дакладнае ўсведамленне i абгрунтаванне. Але ж мне цiкава было ведаць, што кiруе людзьмi ў гэтыя хвiлiны i што прывяло iх сюды, наогул, што ведаюць яны пра Грушку.

— Стужка — у знак ушанавання Божай Мацi, — патлумачыла жыхарка Брэста Алена Медзвядзюк, павязваючы на крыжы чырвоную стужку. — Пяць стужак я прывезла сюды, бо наша сям’я з пяцi чалавек".

— Свой сямейны аберагальны крыж гэтая сям’я паставiла тут тры гады таму i кожны год абнаўляе на iм стужкi. Ёсць тут "асабiстыя" крыжы, гэта значыць на кожнага члена сям’i. Ёсць нават ад працоўных калектываў, як гэта зрабiлi выкладчыцы Цэнтра пазашкольнай працы горада Высокае. "Двойчы ў год мы прывозiм сюды дзяцей з нашага цэнтра, як на адну са святыняў роднага краю", — сказала высокаў-ская выкладчыца Людмiла Дудар.

Нiхто дакладна не змог мне патлумачыць прыблiзны час з’яўлення Грушкi. Але iснуе версiя, што на мяжы пераходу з язычнiцтва ў хрысцiянства мясцовае насельнiцтва доўга вагалася i не магло адрачыся ад старых звычаяў i традыцый. I вось адна маленькая пастушка, якая даглядала статак свiней, на гэтым месцы на грушы-дзiчцы у ззяючых промнях убачыла фiгуру Божай Мацi, якая сказала, што сапраўдная вера — хрысцiянская. I нiбыта гэта быў знак людзям, каб яны не палохалiся i не баялiся, а цярпелi i прымалi ўсе ганеннi. Месца гэтае, як павялося, стала гаючым, нават цудадзейным, шмат хворых тут акрыяла. Адна з паломнiц паспяшалася мне паведамiць, што ў гэтым месцы заўсёды чысцiлi душы ад д’яблаў. Вось i стала дрэва культавым. Але калi ўсё гэта можна аднесцi ў нейкай ступенi да падання i мiфалогii, дык падзеi 50—60-х гадоў — праўда чыстай вады, бо многiя з жыхароў навакольных вёсак шмат чаго бачылi на ўласныя вочы.

Жыхарка вёскi Верхавiчы Нiна Максiмук, 1943 года нараджэння, бачыла, як разбуралi царкву ў 58-м цi 59-м мiнулага стагоддзя. Яна тады жыла на хутары Бушмiчы. У сем гадзiн ранiцы мiлiцыя акружыла Грушку i трактарамi завалiлi той храм.

— Першы трактарыст потым загiнуў, — не прамiнула паведамiць Нiна Мiкалаеўна. — А дровамi ад царквы тапiлi школьны iнтэрнат, дык аднойчы ўгарэлi дзецi.

— Шмат iншых жахаў давялося пачуць ад людзей пра наступствы змагання з рэлiгiяй на прыкладзе Грушкi. Напрыклад, пра тое, як шмат разоў бульдозерам раўнялi месца i знiшчалi дрэўца, а поле засейвалi жытам цi бульбаю, але груша ўсё адно вырастала. Калi крыжы грузавiкамi вывозiлi ў лес, па начах людзi заносiлi iх назад — такая ў iх была моцная вера! I што цiкава, 27 жнiўня народ хоць ноччу, акольнымi сцежкамi, але ўсё роўна прыходзiў адзначаць дзень Грушкi. I ўжо нiхто не прамiнае паведамiць гiсторыю, як хавалi чалавека, якi кiраваў лiквiдацыяй Грушкi. Калi працэсiя з труною параўнялася са святым месцам, машына-лафет заглохла. Пераклалi труну на каня, а той нi з месца. Тады панеслi нябожчыка на руках...

Адрадзiлася Грушка ў перабудову ў час святарства Леанiда Фiлосафа з Верхавiч. Калгас дапамог плот узвесцi. А летась заклалi падмурак пад новую каплiцу. З’явiўся цi адрадзiўся наноў тут цiкавы, можна сказаць, абрад — "распрананне" грушкi. Адна з распранальшчыц Надзея Iванаўна Карпук, жыхарка з Бушмiч, колiшняя бiблiятэкарка. Разам з вясковымi дзецьмi яна сёлета здымала з дрэва леташнiя стужкi, не дзесяткi — сотнi стужак. Прыбiралi месца, рыхтавалiся да свята.

Нельга было не заўважыць, як рукi наведвальнiкаў цягнулiся да грушавага лiсця. Бо яно, лiчыцца, ахоўвае ад хваробаў i дрэннага вока. "Я заўсёды клала гэтыя лiсцiкi сваiм дзецям у дзённiкi", — сказала Надзея Карпук. Цiкава, што дрэва пры гэтым нiяк не выглядала абскубаным. Наадварот, убраная стужкамi грушка выглядала сапраўднаю каралевай, ад якой нельга было адвесцi вачэй.

Фiнальная i не менш захапляльная частка Грушкi — посны стол. Гэта доўгi абрус на зямлi, усланы печывам, садавiнай i гароднiнай, цукеркамi. Так шчодра праяўляюць сваю гасцiннасць да паломнiкаў жыхары навакольных вёсак. Так моцна любяць яны сваю Грушку. Такая ў iх непераможная вера.

Анатоль Кляшчук,

фота аўтара.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца, не пазначанае ні на якiх картах, мiж тым шмат хто ведае i наведвае. Камянецкi раён Брэстчыны, прыгранiчная зона, амаль самая мяжа з Польшчай. Д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика