21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераможам рак: даверымся спецыялiсту

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пераможам рак: даверымся спецыялiсту

Што ў першую чаргу трэба ведаць пра рак, дык гэта тое, што ён часцей за ўсё з’яўляецца на месцы фонавых або перадракавых захворванняў. Злаякаснае новаўтварэнне адрознiваецца ад дабраякаснага бiялагiчнымi асаблiвасцямi росту: дабраякасныя пухлiны растуць у капсуле, абалонцы, i адсоўваюць пры гэтым iншыя органы ўбок. Злаякасныя пухлiны ўцягваюць у працэс усё, што сустракаецца на iх шляху. Акрамя таго, апошнiя здольны ўтвараць даччыныя чагi ў iншых органах i тканках — метастазы, што рэзка пагаршае прагноз захворвання. Пад стадыяй захворвання варта мець на ўвазе распаўсюджанасць пухлiны ў арганiзме. Так, 1 стадыя — гэта маленькая, да 2 см у дыяметры пухлiна без рэгiянарных (такiх, што знаходзяцца паблiзу ад пухлiны) метастазаў. 2-я — такая ж пухлiна з адзiнкавым метастазам у рэгiянарны лiмфавузел. 3-я стадыя — або маленькая пухлiна з мноствам рэгiянарных метастазаў або большая, 5—10 см, пухлiна без рэгiянарных метастазаў. 4-я стадыя — пухлiна любых памераў з метастазамi ў аддаленыя органы.

На пытаннi, якiя вы, паважаныя чытачы, пакiнулi ў рэдакцыi, адказаў галоўны ўрач Мiнскага гарадскога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра Зiгмунд ГЕДРЭВІЧ.

 

Што ў першую чаргу трэба ведаць пра рак, дык гэта тое, што ён часцей за ўсё з’яўляецца на месцы фонавых або перадракавых захворванняў. Злаякаснае новаўтварэнне адрознiваецца ад дабраякаснага бiялагiчнымi асаблiвасцямi росту: дабраякасныя пухлiны растуць у капсуле, абалонцы, i адсоўваюць пры гэтым iншыя органы ўбок. Злаякасныя пухлiны ўцягваюць у працэс усё, што сустракаецца на iх шляху. Акрамя таго, апошнiя здольны ўтвараць даччыныя чагi ў iншых органах i тканках — метастазы, што рэзка пагаршае прагноз захворвання. Пад стадыяй захворвання варта мець на ўвазе распаўсюджанасць пухлiны ў арганiзме. Так, 1 стадыя — гэта маленькая, да 2 см у дыяметры пухлiна без рэгiянарных (такiх, што знаходзяцца паблiзу ад пухлiны) метастазаў. 2-я — такая ж пухлiна з адзiнкавым метастазам у рэгiянарны лiмфавузел. 3-я стадыя — або маленькая пухлiна з мноствам рэгiянарных метастазаў або большая, 5—10 см, пухлiна без рэгiянарных метастазаў. 4-я стадыя — пухлiна любых памераў з метастазамi ў аддаленыя органы.

 

 

(— Лунiнец, Iрына Мiкалаеўна. Скажыце, калi ласка, Зiгмунд Эдуардавiч, як сумясцiць права пацыента на выбар медустановы i нежаданне ўрачоў на месцах выдаваць накiраванне ў гэтыя выбраныя па тваiм жаданнi ўстановы?

— Права, аб якiм вы гаворыце, пазначана ў артыкуле 14 Закона аб ахове здароўя: "У мэтах своечасовага аказання медыцынскай дапамогi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь замацоўваюцца за дзяржаўнымi ўстановамi аховы здароўя па iх месцы жыхарства (месцы знаходжання)", а таксама "...маюць права на атрыманне медыцынскай дапамогi па-за месцам iх пражывання (месцам знаходжання)". У другiм выпадку пацыенты накiроўваюцца за межы сваёй тэрытарыяльнай медыцынскай установы, калi патрэбны вiд дапамогi не можа быць аказаны на месцы.

(— Брэст, Веранiка Аляксееўна. З дапамогай якiх даследаванняў можна выявiць рак на самай ранняй стадыi? Якiя вiды раку носяць спадчынны характар?

— Для кожнай лакалiзацыi ёсць свае метады дыягностыкi. Але самым важным заўсёды з’яўляецца агляд урача i жаданне хворага прыйсцi да яго.

Што датычыцца спадчыннасцi, то напрамую пухлiны не перадаюцца ў спадчыну. Аднак у некаторых сем’ях назiраецца схiльнасць да ўзнiкнення раку рознай лакалiзацыi ў некалькiх пакаленнях. Найбольш часта пры сямейным палiпозе развiваецца рак абадочнай кiшкi. Сямейны "характар" маюць медулярны рак шчытападобнай залозы пры шматлiкай эндакрыннай неаплазii, рак малочнай залозы i рак страўнiка. Увогуле варта гаварыць аб перадачы ў спадчыну не самой пухлiны, а павышанай схiльнасцi да ракавых захворванняў. Iншымi словамi, калi ў сям’i шмат сваякоў хварэлi на рак, варта больш насцярожана ставiцца да свайго здароўя i перыядычна абследавацца.

(— Пружанскi раён, Аляксандр Вiкенцьевiч. Дазвольце пацiкавiцца, чаму Iзраiль заслужыў славу краiны, дзе найбольш паспяхова лечаць рак?

— Верагодна таму, што гэта краiна з высокiм узроўнем развiцця. Аднак, запушчаны рак аднолькава дрэнна лечыцца ва ўсiх краiнах, у тым лiку i ў Iзраiлi. Сумныя факты з бiяграфii вядомых людзей прадэманстравалi гэта...

(— Мiнск, Ала. У мяне выдалены копчык, ёсць пагроза выпадзення маткi. Скажыце, калi ласка, дзе можна бясплатна цi нават платна абследавацца па практалогii i гiнекалогii? З чаго наогул мне трэба пачынаць абследаванне?

— Любое абследаванне неабходна пачынаць з наведвання ўчастковага тэрапеўта па месцы жыхарства. Характар вашых скаргаў паслужыць падставай для дадатковага клiнiчнага i iнструментальнага абследавання, накiравання на кансультацыю да вузкiх спецыялiстаў. Агляд i абследаванне па паказаннях выконваюцца бясплатна. Калi ж скаргаў няма, а ёсць асабiстае жаданне зрабiць ультрагукавое даследаванне органаў малога таза, то яго можна выканаць па платных паслугах, у блiжэйшай бальнiцы, цэнтральнай палiклiнiцы або камерцыйным медыцынскiм цэнтры. З прычыны пагрозы выпадзення маткi неабходна звярнуцца да гiнеколага.

(— Стоўбцы, Алена. Бацька ляжыць у НДI анкалогii ў Мiнску... У яго — рак падстраўнiкавай залозы, 3-я ступень. Зрабiлi аперацыю па прачышчэннi жоўцевых пратокаў. Пасля гэтага будуць рабiць абпраменьванне... Цi ёсць у нас надзея на станоўчы вынiк? Чым могуць дапамагчы ў такой сiтуацыi сваякi?

— Вiдавочна, вы не вельмi арыентуецеся ў тым, дзе ляжыць ваш бацька. Навукова-даследчы iнстытут цяпер называецца Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава. Знаходзiцца ён у пасёлку Лясны Мiнскага раёна. Мiнскi гарадскi клiнiчны анкалагiчны дыспансэр размешчаны ў г. Мiнску па адрасе праспект Незалежнасцi, 64... Што датычыцца названай вамi аперацыi, то ў анкалогii яна не прымяняецца. Звярнiцеся, калi ласка, да лечачага ўрача вашага бацькi i папрасiце яго папулярна патлумачыць вам, якога кшталту ўмяшанне было выканана, якое лячэнне будзе праведзена i чым, на яго погляд, могуць дапамагчы сваякi.

(— Навагрудак, Марыя Мiкалаеўна. Восем гадоў таму выдалiлi нырку. Пухлiна была ўнутры ныркi. 2-я стадыя. Стаю на ўлiку ў анкадыспансэры ў Мiнску. Сказалi, пражыву гадоў дзесяць... Але ж у 2002 годзе здарыўся iнсульт, якi нанёс шкоду, ледзь цi не большую, чым рак... Скажыце, як правiльна харчавацца? Якога кшталту метастазы могуць быць у маiм выпадку?

— Прагназаваць працягласць жыцця — справа вельмi складаная. Калi ўрач называў лiчбу "10", ён, хутчэй за ўсё, хацеў сказаць аб спрыяльным прагнозе цячэння вашай хваробы, i зусiм не меў на ўвазе канкрэтны тэрмiн... Верагоднасць з’яўлення метастазаў праз 8—10 гадоў поўнасцю не выключаецца, але яна досыць малая. Характар жа харчавання праз такi працяглы час пасля выдалення адной ныркi залежыць ад функцыi той, што засталася. У выпадку развiцця хранiчнай ныркавай недастатковасцi мэтазгодна абмежаваць мяса, рыбу, тварог i iншыя прадукты, якiя ўтрымлiваюць жывёльны бялок. У рацыён трэба ўключаць вугляводы i тлушчы раслiннага паходжання. Пры гiпертанiчнай хваробе i атэрасклерозе, вынiкам якiх часта бывае iнсульт, неабходна абмежаваць ужыванне паваранай солi i вадкасцi. Адмовiцца ад кавы, моцнага чаю, алкагольных напояў, вострых страў, наварыстых мясных i рыбных булёнаў, вяндлiны. Ешце больш зяленiва, фруктаў, садавiны, багатых на калiй, — курагу, чарнаслiў, цыбулю i iншыя. Сутнасць дыеты ў многiм залежыць ад лабараторных аналiзаў, таму не забывайцеся наведваць урача згодна з рэкамендацыямi.

(— Наваельня, Марыя Iосiфаўна. У мужа — рак лёгкiх. Прымае хiмiятэрапiю. Што патрэбна, каб падтрымаць сэрца, печань, ныркi памiж сеансамi хiмiятэрапii? Цi можна ўжываць настойку алоэ на гарэлцы i мёдзе?

— Пры адсутнасцi захворванняў страўнiкава-кiшачнага тракта, печанi i падстраўнiкавай залозы рэкамендуецца фруктова-гароднiнная, мяса-малочная i хлебна-крупяная дыета. Штодзённы харчовы рацыён хворага ў перапынках памiж курсамi хiмiятэрапii i пасля яе завяршэння абавязкова павiнен уключаць полiвiтамiны. Мэтазгодна спалучаць прыём полiвiтамiнаў з аскарбiнавай кiслатой.

(— Мiнск, Барыс Аляксандравiч. У брата — рак страўнiка. У 9-й клiнiцы паставiлi дыягназ: недыферэнцыянаваная карцынома. Метастазы ў брушную поласць, 4-я стадыя. Зрабiлi хiмiятэрапiю, далi 1-ю групу. Накiравалi ў 1-ю бальнiцу, а там — велiзарныя чэргi, урачы нервовыя... Зараз брат адзiн дома, i нiхто з урачоў iм не цiкавiцца...

— Хвораму неабходна сiмптаматычнае лячэнне, якое праводзiць не анколаг, а ўрач-тэрапеўт палiклiнiкi па месцы жыхарства. Акрамя таго, у Мiнску можна звярнуцца ў Хоспiс, якi знаходзiцца на вулiцы Стаханаўскай, 19.

(— Стаўбцоўскi раён, Таццяна Мiкалаеўна. Цi можна паставiць дыягназ рак шыйкi маткi пры адным толькi аглядзе? Аналiзы добрыя, ультрагук брушной поласцi — таксама, кардыяграма ў норме... Цi патрэбны якiя-небудзь аналiзы для пацвярджэння дыягназу? Наколькi гэты вiд раку небяспечны?

— Пры наяўнасцi выражанай клiнiчнай карцiны дыягназ можа быць выстаўлены пры аглядзе. Аднак для пачатку лячэння патрабуецца цыталагiчнае або гiсталагiчнае пацвярджэнне... Рак без лячэння небяспечны пры любой лакалiзацыi. Чым раней будзе праведзена абследаванне i пачата лячэнне, тым больш шанцаў на выздараўленне.

(— Асiповiцкi раён, Сяргей Мiкалаевiч. Мае месца рак жоўцевага пухiра з метастазамi ў печань. Пухiр выдалiлi. У Магiлёўскiм анкадыспансэры сказалi, што абпраменьванне процiпаказана, прызначылi хiмiятэрапiю. Як аднаўляцца: што ўжываць, якiя вiтамiны пiць?

— Пры паражэннi печанi рэкамендуецца выдалiць з харчавання смажаныя, вострыя i салёныя стравы, пазбягаць ужывання тлустых гатункаў мяса i рыбы, марынадаў, каўбасы, грыбоў. Дазваляюцца вегетарыянскiя супы, баршчы, вараная капуста, малочныя супы. З другiх страў рэкамендуюцца паравыя мясныя i рыбныя катлеты, у адвараным выглядзе — ялавiчына, курыца, нятлустая рыба. Мэтазгодна ўжываць любыя комплексы полiвiтамiнаў.

(— Брагiн, Уладзiмiр Андрэевiч. На целе ёсць невусы — выпуклыя, двух, трохкаляровыя, гемангiёмы ружовыя... Адзiн невус выдалiлi ў анкадыспансэры. Цi трэба выдаляць астатнiя? Што найбольш бяспечна ў сэнсе анкалогii?

— Абсалютная большасць прыроджаных невусаў не з’яўляюцца небяспечнай, калi iх не траўмаваць. Некаторыя, праўда, маюць схiльнасць да злаякаснага перараджэння, а значыць, павiнны выдаляцца. Завочна гэта вырашыць немагчыма. Пакажыцеся анколагу i няхай ён дасць вам дакладны адказ на ваша пытанне.

(— Мiнск, Iрына. Выяўлены вiрус папiломы чалавека — 16-ы i 18-ы тыпы. Цi з’яўляюцца яны "правакатарамi" раку шыйкi маткi?

— Так, гэтыя вiрусы могуць выклiкаць плоскаклетачны рак шыйкi маткi.

(— Баранавiчы, Таццяна. Рак прамой кiшкi, 3-я стадыя. Мяне цiкавiць, цi можна з такiм захворваннем есцi з адных талерак? Колькi жывуць пры 3-й стадыi?

— Есцi з адных талерак не рэкамендуецца нават абсалютна здаровым людзям. Гэта — элементарныя правiлы гiгiены... Працягласць жыцця пры любой стадыi раку складваецца з шэрагу фактараў. Iстотную лепту ў неспрыяльны прагноз уносяць iншыя захворваннi, якiя маюць быць.

(— Навагрудак, Галiна. У мужа — рак кораня языка, 3-я стадыя. Двойчы абпраменьваўся ў Гродне, у анкадыспансэры. Пухлiна зменшылася на 80 працэнтаў. Чула, што ў Вiцебску ёсць цэнтр "Даўгалецце", дзе кажуць, што ледзь цi не само абпраменьванне выклiкае рак... Наколькi эфектыўна тое, што прапануецца ў гэтым цэнтры? Кажуць, што такiм хворым нельга есцi мяса, малако, але ў бальнiцы ўсё гэта даюць... Як ставiцеся да травы чырвоная шчотка? Як трапiць да вас на прыём?

— Адзiным цэнтрам, якi сапраўды займаецца лячэннем злаякасных пухлiн у Вiцебску — гэта абласны клiнiчны анкалагiчны дыспансэр. Iншыя цэнтры лiцэнзii на лячэнне гэтых захворванняў не маюць. Што датычыцца харчавання, то яно павiнна быць збалансаваным, утрымлiваць дастатковую колькасць бялку, неабходнага для рэгенерацыi пашкоджаных у вынiку прамянёвага лячэння тканак. Процiпаказанняў для мяса-малочнай дыеты няма. Чырвоная шчотка — лекавая раслiна, якая расце на Алтаi. Вопыту яе прымянення ў нас няма. Мiнскi анкадыспансэр працуе па буднях з 8.00 да 20.00, у суботу — да 15.00. Падставай для прыёму з’яўляецца накiраванне лячэбнай установы.

(— Докшыцкi раён, Марыя Уладзiславаўна. Бацьку 62 гады. На верхнiх пазванках груднога аддзела пазваночнiка — лiпома памерам з курынае яйка, навобмацак мяккая. Хiрург выразаць не рэкамендуе. Але ж у бацькi яшчэ астэахандроз шыйнага аддзела пазваночнiка, пры лячэннi якога робяць масаж, i лiпома перашкаджае... Што вы парэкамендуеце?

— Лiпома — дабраякасная пухлiна тлушчавага паходжання. Жыццю не пагражае, i таму часцей за ўсё лячэння не патрабуе. У тых жа выпадках, калi пухлiна размяшчаецца ў месцах, якiя траўмуюцца або церпяць механiчнае ўздзеянне, падлягае выдаленню з гiсталагiчным даследаваннем.

(— Мiнск, Таццяна Рыгораўна. Мне 45 гадоў. Дзе можна платна або бясплатна зрабiць мамаграфiю?

— Мамаграфiя — рэнтгенаўскае даследаванне малочных залоз, выконваецца жанчынам пасля 35 гадоў бясплатна пры падазрэннi на наяўнасць новаўтварэння пасля фiзiкальнага абследавання. Па ўласнай iнiцыятыве мамаграфiю можна зрабiць па платных паслугах у 19-й цэнтральнай палiклiнiцы, гiнекалагiчнай бальнiцы i анкалагiчным дыспансэры.

(— Крупскi раён, Вiктар Дзмiтрыевiч. Цi вядомы вам вынiкi эксперыментаў па перарывiстай тэрапii раку прастаты метадам максiмальнай андрагеннай блакады 3, калi праз 2—3 гады прыёму прэпаратаў — залатэкс, касадэкс — робiцца перапынак? Як рэагуе пухлiна на аднаўленне прыёму прэпаратаў? Якiм павiнен быць перапынак?

— Камбiнаваная блакада андрагенамi (максiмальная андрагенная блакада) не з’яўляецца эксперыментам, а выкарыстоўваецца ў якасцi стандартнага метаду зацверджанага пратаколамi лячэння. Тэрапiя праводзiцца ў перарывiстым рэжыме: 2—3 месяцы прыём, пасля — перапынак да росту ўзроўню ПСА i зноў прыём 2—3 месяцы. Лячэнне працягваецца да прагрэсавання або стабiльнага росту ПСА.

(— Наваполацк, Святлана Васiльеўна. Мне 45 гадоў. Больш за 10 гадоў — фiбрамiёма маткi. Цяпер яе памер — 20 см. Нiзкi цiск... Рэкамендуюць аперацыю. Я, напэўна, адважылася б на аперацыю, калi б ведала, што траплю ў добрыя рукi... Можа, дажыву з мiёмай?

— Пры памерах маткi звыш 12 тыдняў цяжарнасцi, субмукозным размяшчэннi вузла, пры спалучэннi мiёмы з эндаметрыёзам i пухлiнамi яечнiкаў, пры хуткiм росце пухлiны i развiццi другаснай анемii, некрозе вузлоў i г.д. прымяняюць радыкальныя хiрургiчныя метады лячэння фiбрамiёмы маткi: выдаленне маткi з шыйкай цi без яе. Неаператыўнае лячэнне прымяняецца пры наяўнасцi захворванняў, пры якiх хiрургiчнае ўмяшанне процiпаказана. Я раю вам даверыцца меркаванню ўрача-гiнеколага, якi вас назiрае.

(— Астравецкi раён, Валеда Францаўна. Пухлiна бронхаў, метастазы ў лёгкiх, 4 стадыя. Пухлiна не ачаговая, а дыфузная. Таму лячэнне — не аперацыя, а хiмiятэрапiя. Пройдзена шэсць курсаў "хiмii". Што яшчэ вы парэкамендуеце ў якасцi дадатковай дапамогi?

— Далейшае лячэнне залежыць ад дасягнутага вынiку i стану хворага. Гэта можа быць выкарыстанне другой лiнii хiмiятэрапii або сiмптаматычнае лячэнне.

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ў першую чаргу трэба ведаць пра рак, дык гэта тое, што ён часцей за ўсё з’яўляецца на месцы фонавых або перадракавых захворванняў. Злаякаснае нова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика