21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першая падрабязная карта Беларусі ў сеціве

26.08.2009 12:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Яндэксе зьявілася мапа сьвету. І мапа Беларусі ў тым ліку. Гэта першы падрабязны рэсурс такога пляну, на якім пазначаны беларускія населеныя пункты. У канкурэнтнага рэсурсу — GoogleMaps — геаграфічная інфармацыя пра Беларусь урыўкавая і малалікая.

Сярод магчымасьцяў сэрвісу — ручное вымярэньне адлегласьцяў і прагляд спадарожнікавых здымкаў. Гэта несувымерна мала ў параўнаньні з паўнацэнным сэрвісам Google’а, але шырокія магчымасьці GoogleMaps сканчаюцца на ўсходняй мяжы Эўразьвязу. Таму тут і цяпер абноўлены сэрвіс мапаў Яндэксу ня мае канкурэнцыі.

На Яндэкс‑мапах працуе пошук па айконімах і гідронімах — назвах населеных пунктаў, а таксама рэчак і азёр.

"Можна знайсьці любы населены пункт, дзе жыве больш за 50 тысяч чалавек — ад пасёлку Касас-дэ-Фэрнанда-Алонса-а-лёс-Тэатынас да Бабруйску", — апісвае магчымасьці рэсурсу мэнэджэр службы "Яндэкс‑мапы" Андрэй Кармацкі.

Маляўніча, але недакладна. Ёсьць на мапах Яндэксу і вёсачкі ў паўсотні двароў, што значна менш за згаданае італійскае мястэчка з тысячай жыхароў. І Бабруйск, зразумела, ня самы буйны аб’ект на мапе.

Сэрвіс не выходзіць далёка за рамкі пашуковіка. Калі знайсьці патрэбнае месца лёгка, то па астатняе трэба зьвяртацца на іншыя рэсурсы. Ні пракладкі маршрутаў, ні геаграфічных каардынат яндэксаўскі сэрвіс пакуль не прапануе.

Спадарожнікавыя здымкі сьвяжэйшыя за гуглаўскія, але дэталізаваныя толькі памежныя з Расеяй раёны — затое суцэльна. Праўда, дэталізацыя меншая, чым у GoogleMaps. З буйных гарадоў "пакрыты" адно Віцебск — па іроніі, адзіны абласны цэнтар, якаснага здмыку якога няма на GoogleMaps.

І самая вялікая кропля смуроду ў гарнец мёду: мапы, скарыстаныя Яндэксам для Беларусі, старэйшыя за спадарожнікавыя здымкі дзесь на паўстагодзьдзя.

Гэтак, паводле Яндэксу, Менск заканчваецца дзесь у раёне другога кальца. Няма ў ім ні Паўднёвага Захаду, ні Ўручча, ні Курасоўшчыны. Час спыніўся ў раньніх 70‑х па ўсёй Беларусі.

Сэрвіс пакуль знаходзіцца ў бэта-стане, што дазваляе спадзявацца на выпраўленьне недакладнасьцяў і зьяўленьне новых магчымасьцяў.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Яндэксе зьявілася мапа сьвету. І мапа Беларусі ў тым ліку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика