21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэндэнцыя да зніжэння колькасцi злачынстваў намецiлася ў Беларусi

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэндэнцыя да зніжэння колькасцi злачынстваў намецiлася ў Беларусi

У Беларусi за 8 месяцаў гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года агульная колькасць злачынстваў знiзiлася на 12 працэнтаў, у тым лiку колькасць цяжкiх i асаблiва цяжкiх — амаль на 10 працэнтаў. Аб гэтым Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 4 верасня далажыў генеральны пракурор Рыгор Васiлевiч.

На 18 працэнтаў зменшылася колькасць забойстваў, на 30 працэнтаў — разбояў, на 22 працэнты — грабяжоў.

Значную долю (54 працэнты) у агульнай колькасцi злачынстваў (105000), учыненых за 8 месяцаў гэтага года, склалi крадзяжы, хоць iх колькасць знiзiлася на 16 працэнтаў. У стане ап’янення ўчынена 36 працэнтаў злачынстваў. Як адзначыў Рыгор Васiлевiч, да недахопаў работы праваахоўных органаў, мясцовай улады ў частцы папярэджання злачынстваў можна аднесцi тое, што рэцыдыў злачынстваў складае 54 працэнты.

Прэзiдэнт запатрабаваў палепшыць якасць i павысiць аператыўнасць следства. Гэтыя задачы датычацца ўсiх праваахоўных органаў. Кiраўнiк дзяржавы падтрымаў iдэю больш дасканалай iндывiдуалiзацыi крымiнальнага пакарання, каб меры крымiнальнай адказнасцi былi адэкватныя цяжкасцi ўчыненага злачынства. Аляксандр Лукашэнка таксама падтрымаў прапанову аб выключэннi з Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Беларусi нормы аб абавязковым удзеле дзяржабвiнаваўцы па справах паскоранага вядзення. Як правiла, гэта 25—30 працэнтаў крымiнальных спраў, якiя не маюць вялiкай грамадскай небяспекi i дзе вiна прызнаецца абвiнавачаным. Прэзiдэнт запатрабаваў, каб мясцовыя органы выканаўчай улады таксама займалiся прафiлактыкай правапарушэнняў, у тым лiку злачынстваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi за 8 месяцаў гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года агульная колькасць злачынстваў знiзiлася на 12 працэнтаў, у тым лiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика